Печатать книгуПечатать книгу

§ 30. Ужыванне асабовых займеннікаў, зваротнага займенніка сябе, ужыванне прыназоўніка пры адмоўным займенніку; акцэнталагічныя нормы пры скланенні займеннікаў сам, сама, самы, ніхто, нішто

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 30. Ужыванне асабовых займеннікаў, зваротнага займенніка сябе, ужыванне прыназоўніка пры адмоўным займенніку; акцэнталагічныя нормы пры скланенні займеннікаў сам, сама, самы, ніхто, нішто
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 3 Май 2024, 16:25

Практыкаванне № 290

 Прачытайце тэкст. Вызначце яго асноўную думку. Які загаловак вы да яго падабралі б?

Я тое а..даю, што сам люблю,
І а..даю без выгады ..)якай,
І ў с..рцы а..гукаецца падзякай
Дабро, якое ..)каму раблю.
А ўдзячнасцьм, мусіць, вартая таго,
Каб і яе ў жыц..і адзначыў хтосьці...
А..дам агонь, каб ён сагрэў кагос..ці,
І ..одбліскам любуюся яго.
                                             Я. Міклашэўскі.

Што вы ведаеце пра беларускія дабрачынныя фонды?
Выпішыце з тэксту займеннікі ў пачатковай форме. Вызначце іх разрад па значэнні (карыстайцеся табліцай на с. 179). Займеннікаў якіх разрадаў няма ў вершы?
Падрыхтуйце лінгвістычнае паведамленне пра займеннік як часціну мовы.
Спішыце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя літары. Рас­тлу­мачце напісанне арфаграм.
• Складзіце схему апошняга сказа.

Практыкаванне № 291

Разгледзьце схему. З якімі часцінамі мовы могуць суадносіцца займен­нікі? Дапоўніце групы ўласнымі прыкладамі.

Практыкаванне № 292

Прачытайце. Размяркуйце па асобных групах займеннікі, якія суадносяцца з назоўнікамі, прыметнікамі і лічэбнікамі.

1. Кожны чалавек носіць у сабе ненапісаную кнігу — кнігу ціка­вую, непаўторную (М. Танк). 2. О маці мова! Тваё слова — паветра для душы жывой (В. Жуковіч). 3. Якую ж песню выткаць мне, знайсці якія гамы?сн (Я. Янішчыц). 4. Праз столькі год я кожным маем Дрывяты, Браслаў зноўку сню... (М. Пазнякоў). 5. Хто не хвалюецца, тым можна ўсёй душой паспагадацьсл (Я. Сіпакоў).

• Растлумачце напісанне выдзеленага слова.

 

Практыкаванне № 293

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай.

Напэўна, няма чалавека ў нашым літаратурным асяродку, які б не ведаў пра Анхелу Эспіносу Руіс. Гэта беларускамоўная іспанка з Андалусіі. У 2013 годзе яна пачала вучыць беларускую мову, і ўжо праз год яе вершы надрукаваў часопіс «Маладосць». Сёння Анхела мае паэтычны зборнік, прыхільнікаў і, зразумела, крытыкаў.сн І, да­рэчы, пачала вучыць ірландскую мову. Пра Анхелу не хочацца казаць банальнае. Таму лепей пра сябе распавядзе яна сама. За кубкам зялёнай гарбаты са смачным печывам...

— Ёсць такі стэрэатып, што андалусы вельмі пацешныя, экспрэ­сіўныя. «О, ты з Андалусіі, ну давай, жартуй!» Я інтраверт. Бацькі актыўна займаліся маёй сацыялізацыяй, каб я не была за­мкнёнай у сабе, каб умела размаўляць з людзьмі. У нас у Іспаніі, калі ты, напрыклад, стаіш у чарзе па хлеб і не падтрымліваеш гутарку бабу­лек, якія тут жа, у чарзе, то ты як мінімум некультурны. Як гэта, ба­булькі стараюцца, а ты ў навушніках і іх не слухаеш. З намі жыла бабуля, таму ў мяне была пастаянная практыка.

Напэўна, ёсць акрамя (я) такія хто сто..чы ў чарзе ў краме пра сябе прагаворваюць: «Адзін батончык хлеб.. калі ласка адзін батончык хлеб.. калі ласка». А потым не могуць гэта вымавіць. Вось я такая. І (я) а..праўлялі ў краму прымушалі казаць што трэба пыталіся: «Скажы (я) як ты папросіш?» Мая мама педагог і псіхолаг таму ведала што рабіць як займацца са (я). Яна гаварыла (я): «Слухай трэба быць ветлівай да ўсіх. (Ты) не трэба с..браваць з усімі але варта камунікаваць бо гэта спатрэбіцца ў жыцці». Камунікацыі можна навучыцца калі займацца сам..му. І калі а..ставіны прымушаюць (ты) вучыцца (Паводле часопіса «Бярозка»).

Чаму можна павучыцца ў Анхелы?
 Падбярыце антонім да назоўніка інтраверт, раскрыйце значэнне слова.
Вызначце, у якой форме і ў якім значэнні ўжываюцца ў тэксце займеннікі сябе і сам.
Спішыце апошні абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.
• Выпішыце з тэксту назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку.
 Уявіце, што вам трэба ўзяць інтэрв’ю ў Анхелы Эспіносы Руіс. Карыстаючыся рознымі крыніцамі інфармацыі, пазнаёмцеся з яе творчасцю. Падрыхтуйце пытанні, якія вы задалі б Анхеле.

Практыкаванне № 294

Прачытайце ўрывак са звароту Я. Коласа да моладзі. Вызначце, у якім стылі павінен быць напісаны тэкст.

Мой запавет вам: ідзіце ў нагу з жыццём, не адставайце, апера­джайце яго. Развівайце і памнажайце вашы дары, аддайце іх народу...

Якія формы слоў і сінтаксічныя канструкцыі дапамаглі пісьменніку дакладна і выразна перадаць думку?
 Падрыхтуйце віншавальнае прывітанне з нагоды адкрыцця ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага свят­каванню Дня жанчын.

Практыкаванне № 295

Прачытайце. Запішыце па-беларуску.

1. Приносим извинения за некоторую задержку с ответом на Ва­ше письмо... 2. Вынуждены сообщить Вам о том, что... 3. Считаем целесообразным отметить... 4. Обращаем Ваше внимание на... 5. Надеемся на плодотворное сотрудничество с Вами...

Раскажыце пра асаблівасці выкарыстання ў маўленні займеннікаў ты і вы (Вы). У якім выпадку пры звароце да асобы займеннік можа не ўжы­вацца?
 Уявіце сябе спецыялістам па дзелавой камунікацыі.

Выкарыстоўваючы матэрыял практыкавання, напішыце афіцыйнае пісьмо ад імя арганізацыі, у якой вы працуеце.

Практыкаванне № 296

Прачытайце верш. Каму яго адрасуе аўтар?

Паклон т..бе, мой беларускісл краю!
Ты — мой, я — твой: ад роду і навек.
Я зноў і зноў да с..рца прыкладаю
Твой ліст дубовым — як чароўны лек.
За хле.., што ем, за песні, што сп..ваю,
За шчасце звацца ім..нем тваім —
Паклон т..бе, мой беларускі краю!
Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!
                               Н. Гілевіч.

Устанавіце адпаведнасць паміж асабовымі і прыналежнымі займеннікамі. Раскажыце пра іх ролю ў тэксце.
Запішыце верш, устаўляючы прапушчаныя літары. Падкрэсліце асабовыя і прыналежныя займеннікі, вызначце іх склон, лік, род (калі ёсць).
• Назавіце зваротак у першым сказе. Складзіце схему гэтага сказа.

Практыкаванне № 297

Разгледзьце схему. Раскажыце пра асаблівасці змянення займеннікаў ты і сябе.

Складзіце словазлучэнні з займеннікамі ты, сябе ва ўскосных склонах.

Практыкаванне № 298

 Устаўце ў фразеалагізмы займеннік сябе ў патрэбным склоне. Вызнач­це, у якіх формах ён ужываецца.

1) матаць ... на вус
2) выдаць ...
3) сам з ...
4) сам па ...

а) ‘адзін, на адзіноце’
б) ‘адвольна, незалежна ні ад кога’
в) ‘выкрыць, выявіць уласныя тайныя пачуц­ці, намеры’
г) ‘запамінаць што-небудзь з якой-небудзь мэтай’

• З двума фразеалагізмамі складзіце сказы. Вызначце, якім членам сказа з’яўляюцца ўстойлівыя выразы.

Практыкаванне № 299

Прачытайце тэкст. Да якога стылю і жанру ён адносіцца? Як вы разуме­еце яго алегарычны змест?

Мох і Дуб
Спачатку пасяліўся ля камля,
Пасля на дрэва ўзабраўся,
Як да вяршыні самае дабраўся,
Сказаў:
— Цяпер ям
Вышыня.
Магу я дарасці аж да нябёс:
Да самае далёкай зоркі.
Ды Дуб зазначыў горка:
— Шаноўны Мох,
Я для цябе зрабіў усё, што мог,
Але да зорак і нябёс
Пакуль што сам я не дарос.
                              Я. Крупенька.

Як вы разумееце выраз Але да зорак і нябёс пакуль што сам я не дарос?
 Якое слова мае значэнне ‘ніжняя патоўшчаная частка дрэва, якая прылягае да кораня’?
Вызначце, да якога разраду паводле значэння адносяцца выдзеленыя зай­меннікі. Раскажыце пра асаблівасці іх значэння.
Запішыце гэтыя займеннікі ў форме жаночага і ніякага роду разам з на­зоўні­камі ў форме адзіночнага ліку і праскланяйце іх. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
Які займеннік выкарыстоўваецца для ўтварэння складанай формы найвышэйшай сту­пені параўнання прыметніка?
Складзіце два сказы з займеннікам сама ва ўскосных склонах.
Выканайце інтэрактыўнае заданне «Разрады займеннікаў».

Практыкаванне № 300

Прачытайце табліцу. З якімі часцінамі мовы суадносяцца адмоўныя і ня­пэў­ныя займеннікі? Назавіце іх граматычныя прыметы. Карыстаючыся табліцай, падрыхтуйце паведамленне пра адмоўныя і няпэўныя займеннікі.

Праскланяйце займеннікі ніхто, нішто, нехта, нешта.

Практыкаванне № 301

Прачытайце верш. Вызначце яго асноўную думку. Які загаловак можна падабраць да яго?

Жило-было Ничего,
Не умело ничего,
Не хотело ничего.
Взад-вперёд оно ходило
И ни с кем не говорило,
Никого не замечало,
Лучше всех себя считало.
А про это Ничего
И сказать-то нечего!
                              И. Михайлова.

Перакажыце тэкст па-беларуску. Раскажыце пра асаблівасці вымаўлення і ўжы­вання адмоўных займеннікаў у рускай і беларускай мовах.
Як перакладаецца на беларускую мову выраз Лучше всех себя считало?

Практыкаванне № 302

Складзіце і запішыце словазлучэнні з адмоўнымі займеннікамі.

а) Не заўважыць ...; 
б) не пераканацца ...; 
в) не спрачацца ...; 
г) не загадваць ...; 
д) не марыць ...;
е) не зачытвацца ...;
ж) не крыўдзіцца ...;
з) не дараваць ...;
і) не звяртаць увагі ...;
к) не думаць ... .

Якія правілы напісання адмоўных займеннікаў трэба ведаць пры ўтварэнні словазлучэнняў? У якіх сітуацыях можна выкарыстаць такія слова­злучэнні?
Выберыце словазлучэнні, на аснове якіх можна скласці тэкст «Урокі сяб­роўства».

Практыкаванне № 185

Прачытайце тэкст, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы патрэбныя формы займеннікаў. Вызначце яго стыль. Абгрунтуйце сваё меркаванне.

Верны рыцар

Клара і Слава сябруюць. Сёння, 28 лютага, у Клары дзень нараджэння.

На яго святкаванне Клара (ніхто) з вучняў не запрашала. І (ён), Славу, не запрашала. А ён ідзе, бо ведае, што на дзень нараджэння сябры павінны прыходзіць (сам).

Прыйшоўшы са школы, Слава адразу сеў за чарцяжы. Трэба зрабіць два — (сябе) і Клары. Дзяўчыне няма калі займацца (нейкі) там чарцяжамі. У яе сёння трэніроўка. Слава як сапраўдны рыцар заўсёды дапамагаў дзяўчыне ва (увесь).

Падарунак для Клары стаяў на стале. Гэта быў невялікі букецік жывых ландышаў. Каб падарыць ландышы сёння, Слава яшчэ ўвосень выкапаў (яны) на лецішчы разам з дзірваном. Хлопец даглядаў іх, і ландышы зацвілі, запахлі вясной. Яе, вясну, і падорыць Слава сваёй сяброўцы.

У сем гадзін вечара хлопец стаяў каля дзвя­рэй Кларынай кватэры. Калі за дзвярыма сціхла музыка, ён пазваніў. Як заўсёды, дзверы адчыніла хатняя работніца. Слава зайшоў і сумеўся ад незнаёмых позіркаў.

— Ну што, зрабіў чарцёж? — спытала Клара.

— Зрабіў, — адказаў Слава і працягнуў ёй скрутак. — Гэта табе. З днём нараджэння.

Клара ўзяла скрутак, здзівілася яго лёг­кас­ці, узважыла на руцэ і разгарнула.

— Кветкі, — усміхнулася яна. — Дзякуй. Глянь, колькі мне сёння (усялякі) кветак на­неслі.

— То ж хатнія, зімовыя. А (гэты) пахнуць (сама) вясной.

Клара пакруціла ў руцэ букецік і аддала яго (нехта) з гасцей. Той панюхаў букецік, а потым, не падымаючыся з канапы, уторкнуў яго ў вузенькую, як горла гусака, вазу, што стаяла на падаконніку.

— Ландышы. Яны вясной пяць капеек пучок, — сказаў госць.

Хатняя работніца пачала накрываць на стол, і ўсе ажывіліся: пачалі смяяцца, жартаваць.

На Славу ніхтом не звяртаў увагі, ён (ніхто) не быў цікавы. Хлопец спачатку чытаў старую газету, а потым выйшаў у калідор. Апрануў паліто, азірнуўся і сустрэўся вачыма з Кларай. Яна ўсміхнулася і па­махала (ён) на развітанне рукой.

(Ніхто) не развітаўшыся, Слава выйшаў з кватэры. З двара ён зірнуў на акно, белае ад яркага святла, і на падаконніку заўважыў тую вазу, у (які) бялелі дробныя званочкі яго ландышаў.

Славу зрабілася шкада (гэты) кветак. Хай бы яны раслі на леці­ш­чы і цвілі ў маі. Навошта было прыносіць (яны) людзям, якія не шануюць сяброўства і за вясну плацяць толькі пяць капеек (Павод­ле В. Хомчанкі).

Чаму тэкст мае такую назву?
Ці з’яўляюцца Слава і Клара сапраўднымі сябрамі? Што для вас сяброўства?
• Запішыце назоўнікі Слава, Клара, работніца, рыцар, гусак, хлопец у форме давальнага і меснага склону адзіночнага ліку.
 Разгледзьце малюнак ландышаў. Апішыце іх у навуковым стылі.
Выпішыце з тэксту ключавыя словы. Падзяліце тэкст на часткі і перакажыце яго.

Практыкаванне № 304

Прачытайце табліцу. Выправіце памылкі ва ўжыванні займеннікаў. Абгрунтуйце свой выбар.

Практыкаванне № 305

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя займеннікі. Растлумачце сэнс пры­казак.

1. З (свой) языка спусціш — на чужым не зловіш. 2. Вышэй (свой) пят не падскочыш. 3. Адзін (увесь) не ўласцішм. 4. Вока (ніхто) не запарушыць. 5. Добрым запеў — (увесь) парадак. 6. Жарты (нішто) не варты, але часам праўдзяцца. 7. Кінь за (сябе), зной­дзеш перад (сябе).

• Вызначце ўтваральныя асновы для слоў запеў, запарушыць.
• Растлумачце пастаноўку працяжнікаў у сказах.