§ 30. Ужыванне асабовых займеннікаў, зваротнага займенніка сябе, ужыванне прыназоўніка пры адмоўным займенніку; акцэнталагічныя нормы пры скланенні займеннікаў сам, сама, самы, ніхто, нішто

Практыкаванне № 293

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падбярыце да тэксту загаловак у адпаведнасці з асноўнай думкай.

Напэўна, няма чалавека ў нашым літаратурным асяродку, які б не ведаў пра Анхелу Эспіносу Руіс. Гэта беларускамоўная іспанка з Андалусіі. У 2013 годзе яна пачала вучыць беларускую мову, і ўжо праз год яе вершы надрукаваў часопіс «Маладосць». Сёння Анхела мае паэтычны зборнік, прыхільнікаў і, зразумела, крытыкаў.сн І, да­рэчы, пачала вучыць ірландскую мову. Пра Анхелу не хочацца казаць банальнае. Таму лепей пра сябе распавядзе яна сама. За кубкам зялёнай гарбаты са смачным печывам...

— Ёсць такі стэрэатып, што андалусы вельмі пацешныя, экспрэ­сіўныя. «О, ты з Андалусіі, ну давай, жартуй!» Я інтраверт. Бацькі актыўна займаліся маёй сацыялізацыяй, каб я не была за­мкнёнай у сабе, каб умела размаўляць з людзьмі. У нас у Іспаніі, калі ты, напрыклад, стаіш у чарзе па хлеб і не падтрымліваеш гутарку бабу­лек, якія тут жа, у чарзе, то ты як мінімум некультурны. Як гэта, ба­булькі стараюцца, а ты ў навушніках і іх не слухаеш. З намі жыла бабуля, таму ў мяне была пастаянная практыка.

Напэўна, ёсць акрамя (я) такія хто сто..чы ў чарзе ў краме пра сябе прагаворваюць: «Адзін батончык хлеб.. калі ласка адзін батончык хлеб.. калі ласка». А потым не могуць гэта вымавіць. Вось я такая. І (я) а..праўлялі ў краму прымушалі казаць што трэба пыталіся: «Скажы (я) як ты папросіш?» Мая мама педагог і псіхолаг таму ведала што рабіць як займацца са (я). Яна гаварыла (я): «Слухай трэба быць ветлівай да ўсіх. (Ты) не трэба с..браваць з усімі але варта камунікаваць бо гэта спатрэбіцца ў жыцці». Камунікацыі можна навучыцца калі займацца сам..му. І калі а..ставіны прымушаюць (ты) вучыцца (Паводле часопіса «Бярозка»).

Чаму можна павучыцца ў Анхелы?
 Падбярыце антонім да назоўніка інтраверт, раскрыйце значэнне слова.
Вызначце, у якой форме і ў якім значэнні ўжываюцца ў тэксце займеннікі сябе і сам.
Спішыце апошні абзац тэксту, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.
• Выпішыце з тэксту назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку.
 Уявіце, што вам трэба ўзяць інтэрв’ю ў Анхелы Эспіносы Руіс. Карыстаючыся рознымі крыніцамі інфармацыі, пазнаёмцеся з яе творчасцю. Падрыхтуйце пытанні, якія вы задалі б Анхеле.