§ 29. Ужыванне колькасных і парадкавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі

Практыкаванне № 284

Прачытайце прыказкі з назвамі грашовых адзінак. Растлумачце іх сэнс.

1. Не хапае дзевяць грыўняў да рубля. 2. Няма ні палушкі за ду­шой. 3. Грош маленькі, а вялікую справу робіць. 4. У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. 5. За морам цялушка па­лушка, ды рубель перавозу. 6. Дарагая залатовачка: каля рубля ля­жала. 7. Усякая капейка алтынным гваздом прыбіта.

Карыстаючыся даведкай, утварыце і запішыце сказы з колькасна-іменнымі слова­злучэннямі паводле прапанаванага ўзору.

У з о р. 1 пуд роўны шаснаццаці цэлым трыццаці васьмі сотым кілаграма.

Д л я  д а в е д к і: 1 грыўня = 3 1/3 (алтын); 1 палушка = 0,0025 (рубель); 1 грош = 1/2 (капейка); 1 рубель = 400 (палушка); 1 капейка = 0,1 (грыўня); 1 палушка = 1/4 (капейка); 1 рубель = 200 (грош); 1 залатоўка = 1,5 (грыўня); 1 алтын = 0, 03 (рубель); 1 талер = 92,62 (капейка).