Печатать книгуПечатать книгу

§ 29. Ужыванне колькасных і парадкавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 29. Ужыванне колькасных і парадкавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі
Напечатано:: Гость
Дата: Пятница, 3 Май 2024, 11:17

Правіла

Практыкаванне № 275

 Разгледзьце схему. Раскажыце пра разрады лічэбнікаў паводле значэн­ня і граматычных прымет. Праілюструйце схему прыкладамі.

На якія разрады падзяляюцца лічэбнікі паводле будовы?
Выканайце інтэрактыўнае заданне «Разрады лічэбнікаў».

Практыкаванне № 276

Прачытайце. Назавіце лічэбнікі. Да якога разраду яны адносяцца?

1. Шляхі не купляюць за пяць капеек — бяруць іх жыццём сва­ім (В. Зуёнак). 2. У замку каля шасцідзесяці пакояў, не лічачы калідораў і розных пераходаў з закуткамі (У. Карат­кевіч). 3. Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы. Яна свавольна туфелькі зняла, падаўшы мне далонь, каб не сарвацца, сцюдзёнайф хваляй ногі абдала (Н. Гілевіч). 4. Чатырнаццаць гадоў адзвінела, чатырнаццаць садоў адцвіло (П. Панчанка). 5. Гораду майму — дзевяцьсот. Не дужа шмат, але не так ужо і мала (У. Карат­кевіч). 6. Лягчэй сто гоняў да каханнясл, чым крок, што з любай дзеліць нас (П. Броўка).

Выпішыце колькасна-іменныя словазлучэнні і праскланяйце іх.
Раскажыце пра скланенне колькасных лічэбнікаў, што аба­значаюць цэлыя лікі. У чым адметнасць іх сувязі з назоўнікамі?

Практыкаванне № 277

Прачытайце табліцу. Раскажыце пра асаблівасці змянення простых і складаных колькасных лічэбнікаў, што абазначаюць цэлыя лікі.

Практыкаванне № 278

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып. Падбярыце загаловак.

Мін..чына — край з багатай гістарычнай і культурнай спа..чынай, р..знастайнасцю нацы..нальных традыцый, звычаяў, абрадаў, яркай палітрай фестываляў, свят, конкурсаў. Увогуле культурная спа..чына Мінскай вобласці матэры..лізавана ў 664 нерухомых аб’ек­тах: у 301 помніку архе..логіі, 201 — архіт..ктуры, 155 — гісторыі, 1 — г..радабудаўніцтва, 4 — мастацтва, а таксама ў 2 запаве..ных месцах. Ажыц­цяў­ляец­ца мэтанакіраваная праца па правядзенні рамонтна-р..стаў­рацыйных работ на аб’ектах спа..чыны. Так, за кошт сродкаў м..сцовага бюджэту ў 2017 годзе на р..канструкцыю з р..стаўрацыяй касцёла Божага Цела ў Н..свіжы накіравана 500 тысяч рублёў, на капітальны р..монт будынка былога Дома дваранскага сходу ў Слуцку — каля 900 тысяч рублёў.

Статус гісторыка-культурнай каштоўнасці нададзены 12 аб’ектам нематэрыяльнай культурнай спадчыны.сн Паказчыкам прэстыжу і гонару для Мінскай вобласці з’яўляецца ўключэнне 2 аб’ектаў (каляднага абраду «Цары» вёскі Семежава Капыльскага раёна і ўрачыстасці ў гонар ушанавання абраза Маці Божай Будслаўскай «Будслаўскі фэст» аграгарадка Будслаў Мядзельскага раёна) у Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКАм (Паводле Т. Лазоўскай).

Спішыце першы абзац, устаўляючы літары і замяняючы лікі словамі. Рас­тлумачце напісанне арфаграм і форм лічэбнікаў.
Ахарактарызуйце лічэбнікі паводле значэння і структуры.
• Якія канчаткі будуць мець назоўнікі фестываль, Нясвіж, рубель, фэст, спіс у форме роднага склону адзіночнага ліку?

Дапоўніце табліцу патрэбнымі формамі лічэбнікаў. Раскажыце пра асаб­лі­васці змянення састаўных лічэбнікаў, якія абазначаюць цэлыя лікі.

Практыкаванне № 279

Прачытайце. Запішыце колькасна-іменныя словазлучэнні словамі. Раскажыце пра асаблівасці змянен­ня лічэбнікаў і іх сувязь з назоўнікамі.

Смачныя навіны

Што падаць да святочнага стала? Зразумела, што торт! Яго можна прыгатаваць самім.

Разатрыце 2 яйкі з 200 г (1 шклянкай) цукру, змяшайце з 250 г (1 шклянкай) кефіру, 1 шклянкай варэння і 350 г (2 шклянкамі) мукі. Дабаўце чайную лыж­ку соды, абсыпце форму маннымі крупамі і выпякайце корж.

Для крэму да 250 г смятаны дабаўце 80 г цукру і ўзбіце або 150 г масла змяшай­це са 150 г згушчанага малака. Зразу­мела, прадукты гэтыя цяпер не вельмі танныя, але, пакаштаваўшы торт, вы не пашкадуеце пра 250 г кефіру і 350 г мукі! (Паводле А. Служэўскай).

 Разгледзьце малюнак. Складзіце паводле яго рэцэпт кактэйлю. Запішыце рэцэпт, замяняючы лікі словамі.

• Выпішыце з тэксту дзеясловы загаднага ладу. Графічна пакажыце, як яны ўтварыліся. Якія марфемы ўдзельнічалі ў іх утварэнні?
• Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў апошнім сказе тэксту.

Практыкаванне № 280

Разгледзьце схему. На аснове дадзеных у ёй прыкладаў падрыхтуйце паведамленне на тэму «Асаблівасці спалучэння зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі».

Практыкаванне № 281

281. Назавіце рады слоў, якія могуць спалучацца са зборнымі лічэб­нікамі тыпу двое, трое.

а) Сяброўка, матуля, ваўчаня;
б) вучань, жураўляня, рабочы;
в) смартфон, сланяня, арнітолаг;
г) вучоны, яны, аптыміст;
д) дзяжурны, сані, дырэктар;
е) канюшына, сарока, нажніцы.

Раскажыце пра асаблівасці ўтварэння зборных лічэбнікаў.
З адным радам слоў складзіце словазлучэнні «зборны лічэбнік + назоўнік». Адно колькасна-іменнае словазлучэнне праскланяйце. Растлумачце напісанне лі­чэбнікаў.

Практыкаванне № 282

Спішыце. Падкрэсліце зборныя лічэбнікі. Ахарактарызуйце іх павод­ле значэння, марфалагічных прымет і спалучальнасці з на­зоў­нікамі.

1. Кожны ведаў, што прыдбаў (двое) сяброў. Верных. Сапраўдных. На ўсё жыццё (У. Караткевіч). 2. Быў ён бацька (чацвёра) дзяцей (К. Чорны). 3. Маці... апякала адзінага свайго сына за (пяцёра) баць­каў (В. Быкаў). 4. Сэнс гэтага пытання быў ясны для іх (абое) (Я. Колас). 5. Чарнаморац з вайны едзе, ён (сямёра) коней вядзесн (К. Крапіва). 6. Мірон ухапіўся (абедзве) рукамі за зайца, але зараз жа адну руку адхапіў (Я. Маўр). 7. Я ім тады ўжо зайздросціў, (трое) маім пуцейцам: іхнюю памяць шанавалі людзі, імі ганарыліся дзеці (В. Быкаў).

Праскланяйце колькасна-іменныя словазлучэнні са зборнымі лічэбнікамі.
• Запішыце ўласныя назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.

 

Практыкаванне № 283

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль.

Цели устойчивого развития

25 сентября 2015 года государства — члены ООН приняли Повестку дня в области устойчивого развития до 2030 года. Она содержит 17 Целей устойчивого развития, направленных на ликвидацию нищеты, сохранение ресурсов планеты и обеспечение благополучия для всех. Республика Беларусь принимала активное участие в разработке Повестки-2030 на всех её этапах и взяла на себя обязательства по достижению Целей устойчивого развития.

Цель 12. Обеспечение перехода к рациональным моделям потребления и производства

Каждый год около трети всего производимого продовольствия, что составляет 1,3 млрд тонн стоимостью около 1 трлн долларов США, в конечном счёте оказывается в мусорных контейнерах потребителей и магазинов или портится из-за плохо организованного сбора урожая и транспортировки. Домашние хозяйства потребляют 29 % мировой энергии и выбрасывают до 21 % общего объёма СО2. Если к 2050 году население мира вырастет до 9,6 млрд человек, то для поддержания нынешнего образа жизни ему потребуется эквивалент почти трёх планет.

Снизить объём производства отходов можно различными способами: например, не выбрасывать еду или уменьшить потребление пластика — одного из основных загрязнителей Мирового океана (По  материалам сайта www.mir.pravo.by).

 Карыстаючыся дадатковымі крыніцамі інфармацыі, назавіце 17 Мэт устой­лівага развіцця. Што трэба зрабіць, каб дасягнуць 12-й Мэты?
Вусна перакладзіце тэкст. Запішыце па-беларуску лічэбнікі разам з назоў­нікамі ў той форме, у якой яны ўжываюцца ў тэксце. Растлумачце асаблівасці правапісу лічэбнікаў і іх спалучэння з назоўнікамі.

Практыкаванне № 284

Прачытайце прыказкі з назвамі грашовых адзінак. Растлумачце іх сэнс.

1. Не хапае дзевяць грыўняў да рубля. 2. Няма ні палушкі за ду­шой. 3. Грош маленькі, а вялікую справу робіць. 4. У вераб’я багатая сям’я: у кожнага верабейкі па тры капейкі. 5. За морам цялушка па­лушка, ды рубель перавозу. 6. Дарагая залатовачка: каля рубля ля­жала. 7. Усякая капейка алтынным гваздом прыбіта.

Карыстаючыся даведкай, утварыце і запішыце сказы з колькасна-іменнымі слова­злучэннямі паводле прапанаванага ўзору.

У з о р. 1 пуд роўны шаснаццаці цэлым трыццаці васьмі сотым кілаграма.

Д л я  д а в е д к і: 1 грыўня = 3 1/3 (алтын); 1 палушка = 0,0025 (рубель); 1 грош = 1/2 (капейка); 1 рубель = 400 (палушка); 1 капейка = 0,1 (грыўня); 1 палушка = 1/4 (капейка); 1 рубель = 200 (грош); 1 залатоўка = 1,5 (грыўня); 1 алтын = 0, 03 (рубель); 1 талер = 92,62 (капейка).

Практыкаванне № 285

Утварыце колькасна-іменныя спалучэнні і запішыце іх у патрэбнай склонавай форме.

а) 736 + паштоўка (М. скл.);
б) 425 + вучоныя (Т. скл.);
в) 100 + зубр (Т. скл.);
г) 734 + старонка (Р. скл.);
д) 6 1/8 + тэрыторыя (М. скл.);
е) 4 2/5 + метр (Т. скл.)

Раскажыце пра асаблівасці спалучэння лічэбнікаў з назоўнікамі і ўтварэнне склонавых форм.

Практыкаванне № 286

Прачытайце тэкст. Падбярыце да яго загаловак.

Нацы..нальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы найстар..йшы прафесійны тэатр у Беларусі галоўная драматычная пл..цоўка краіны.

Ён быў створаны як Беларускі дз..ржаўны тэатр (БДТ) на базе Першага беларускага таварыства драмы і камед..і. Урачыстае а..крыц­цё тэатра а..былося 14 верасня 1920 года. Гэта дата лічыцца датай заснавання Купалаўскага тэатра. З 1926 года БДТ стаў называцца БДТ-1, таму што беларускія дз..ржаўныя тэатры таксама былі адкры­ты ў іншых гарадах Беларусі: Віц..бску (БДТ-2) і Гом..лі (БДТ-3).

20—30-я гады ХХ стаго..дзя сталі важным этапам у станаў­ленні і развіцці тэатр... У 1940 годзе за значныя дасягнен..і ў галіне культуры тэатр быў узнагароджаны ордэнам Пра­цоў­нага Чырвонага Сцяга.

Жыццё БДТ-1 не спынялася і ў г..ды В..лікай Айчыннай вайны. Тэатр працаваў у Томск.. . Тут у 1944 годзе р..жысёр Леў Літвінаў паставіў славутую «Паўлінку» Янкі Купалы якая стала візітнай карткай тэатр.. .

Гэты сп..ктакль захоўваецца ў рэпертуар.. тэатр.. і сёння. У снежн.. 1944 года тэатру прысво..на імя Янкі Купалы а ў 1955 годзе зван..е «Акадэмічны».

У 1993 годзе за высокія дас..гненні ў галіне разві..я беларускай тэатральнай культуры пастановай Савета Міністраў Р..спублікі Беларусь тэатру імя Янкі Купалы быў прысво..ны статус «Нацы..нальны».

Купалаўскі тэатр на прац..гу многіх гадоў п..спяхова захоўвае найлепшыя дас..гненні айчыннага тэатральнага мастацтва а таксама спалучае традыцыйныя каштоўнасці з устаноўкай на н..спынны мастацкі пошук і творчы эксп..рымент. Рэпертуар тэатр.. прадстаў­ле­ны п..станоўкамі розных жанраў і форм паводле п’ес айчынных кла­сікаў а таксама сучасных а..тараў дзеля чаго тэатр актыўна су­пра­цоўнічае з найлепшымі драматургамі мастакамі і р..жысёрамі (Паводле матэрыялаў сайта www. kupalauski.by).

Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Лікі запішыце словамі. Растлумачце напісанне арфаграм.
Запішыце назоўнікі Янка Купала, драматург, спектакль, «Паўлінка», пастаноўка ў форме меснага склону адзіночнага ліку.
Падзяліце тэкст на часткі, выпішыце з іх ключавыя словы. Перакажыце тэкст па ключавых словах.
 Які тэкст вы склалі б для сайта сваёй школы, класа?
Прагледзьце рэпертуар тэатра на сайце. Прапануйце сваім сябрам ці адна­класнікам пайсці на адзін са спектакляў. Спытайцеся пра час наведвання спектакля, пра месца продажу білетаў, адрас і тэлефон тэатра.

Практыкаванне № 287

Прачытайце. Пад якой назвай можна аб’яднаць гэтыя тэксты?

1.  Полацк самы старажытны горад Беларусі. (У)першыню ён у..гадваецца ў «Апов..сці мінулых гадоў» у 862 годзе. У Полацк.. зна­ходзіцца самая старажытная камен..ая пабудова Беларусі (С/с)а­фій­скі сабор узведзены ў 1044—1066 гадах.

2.  Самы малады горад Беларусі — Крупкі (Мінская вобласць). Ён атрымаў статус горада ў 1991 годзе.

3.  Нацыянальны парк «Белавежская пушча» ўвайшоў у Спіс Су­светнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў 1992 годзе і праз год атры­маў статус біясфернага запаведніка.

4.  Самая старая беларуская школа, якая дзейнічае дагэтуль, зна­ходзіцца ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Сёння яна на­зываецца ДУА «Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад —ся­рэдняя школа». У 2017 годзе гэта ўстанова адукацыі адзначыла 400-гадовы юбілей (Паводле І. Зімневай).

Знайдзіце ў тэксце парадкавыя лічэбнікі.
Спішыце першы тэкст, раскрываючы дужкі, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы знакі прыпынку. Лічэбнікі запішыце словамі.
У апошнім сказе чацвёртага тэксту знайдзіце парадкавы лічэбнік. Запішыце яго словамі і праскланяйце разам з назоўнікам, да якога ён дапасуецца.
• Знайдзіце ў тэкстах прыметнікі ў форме найвышэйшай ступені параўнання. Па­кажыце, як яны ўтварыліся. Параўнайце па часе ўзнік­нення горад Полацк з іншымі беларускімі гарадамі.
 Разгледзьце выяву паштовай маркі. Што на ёй адлюстравана? Да якой падзеі быў прымеркаваны яе выпуск?
Як выглядае сучасны герб Полацка? Апішыце яго. Якія лі­чэбнікі вы выкарыстаеце пры апісанні?

Практыкаванне № 288

 Устаўце ў фразеалагізмы прапушчаныя лічэбнікі ў патрэбнай склонавай фор­ме. Вызначце разрады лічэбнікаў.

1) да ... не гавары
2) без ... мінут 
3) зорка ... велічыні
4) на ... небе

а) ‘амаль (стаў кім-небудзь па прафесіі, стано­вішчы)’
б) ‘вельмі славуты ў пэўнай галіне чалавек’
в) ‘бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены’
г) ‘хто-небудзь рашучы, гарачы’

Складзіце і запішыце сказы з двума фразеалагізмамі (на выбар).