§ 29. Ужыванне колькасных і парадкавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі

Практыкаванне № 282

Спішыце. Падкрэсліце зборныя лічэбнікі. Ахарактарызуйце іх павод­ле значэння, марфалагічных прымет і спалучальнасці з на­зоў­нікамі.

1. Кожны ведаў, што прыдбаў (двое) сяброў. Верных. Сапраўдных. На ўсё жыццё (У. Караткевіч). 2. Быў ён бацька (чацвёра) дзяцей (К. Чорны). 3. Маці... апякала адзінага свайго сына за (пяцёра) баць­каў (В. Быкаў). 4. Сэнс гэтага пытання быў ясны для іх (абое) (Я. Колас). 5. Чарнаморац з вайны едзе, ён (сямёра) коней вядзесн (К. Крапіва). 6. Мірон ухапіўся (абедзве) рукамі за зайца, але зараз жа адну руку адхапіў (Я. Маўр). 7. Я ім тады ўжо зайздросціў, (трое) маім пуцейцам: іхнюю памяць шанавалі людзі, імі ганарыліся дзеці (В. Быкаў).

Праскланяйце колькасна-іменныя словазлучэнні са зборнымі лічэбнікамі.
• Запішыце ўласныя назоўнікі ў форме творнага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.