§ 29. Ужыванне колькасных і парадкавых лічэбнікаў; спалучальнасць зборных лічэбнікаў з назоўнікамі і займеннікамі

Практыкаванне № 276

Прачытайце. Назавіце лічэбнікі. Да якога разраду яны адносяцца?

1. Шляхі не купляюць за пяць капеек — бяруць іх жыццём сва­ім (В. Зуёнак). 2. У замку каля шасцідзесяці пакояў, не лічачы калідораў і розных пераходаў з закуткамі (У. Карат­кевіч). 3. Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы. Яна свавольна туфелькі зняла, падаўшы мне далонь, каб не сарвацца, сцюдзёнайф хваляй ногі абдала (Н. Гілевіч). 4. Чатырнаццаць гадоў адзвінела, чатырнаццаць садоў адцвіло (П. Панчанка). 5. Гораду майму — дзевяцьсот. Не дужа шмат, але не так ужо і мала (У. Карат­кевіч). 6. Лягчэй сто гоняў да каханнясл, чым крок, што з любай дзеліць нас (П. Броўка).

Выпішыце колькасна-іменныя словазлучэнні і праскланяйце іх.
Раскажыце пра скланенне колькасных лічэбнікаў, што аба­значаюць цэлыя лікі. У чым адметнасць іх сувязі з назоўнікамі?