§ 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Практыкаванне № 272

Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя прыметнікі і за­пішыце іх у патрэбнай граматычнай форме.

1. Усё белае з маленства — свята: печ, беленая да Вялікадня, пагафтаваныя* фіраначкі на вокнах, (бабуля) ці (матуля) рукамі вытканыя ручнікі, крылы (дзед) ветрака (В. Карамазаў). 2. (Мама) ручнік — белая дарога ў вечнасцьсн (Н. Загорская). 3. Мінаюць стагод­дзі, як крыгі, сплываюць і лёсы ў нябыт. Ды толькі (Скарына) кнігі нам сёння загадваюць — быць! (Н. Гальпяровіч). 4. Не ведаю, што робіцца са мной: ад дабраты я пла´чу (чалавек), заўсёды пла´чу ад спагадым нечай — не ведаю, што й робіцца са мной (Я. Сіпакоў). 5. Гаворыць маці. Колькі чысціні ў (матка) жывым і простым слове (З. Марозаў). 6. Май — ён маё нараджэнне, — (зязюлька) песень зачын (Ю. Свірка). 7. Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца туды, дзе ружамі цвітуць даліны, дзе вінаграднік ля дарогі ўецца, а ў небе клёкат чуецца (арол) (Н. Гілевіч).

Вызначце, у якой форме ўжыты прыналежныя прыметнікі ў запісаных сказах. Растлумачце напісанне канчаткаў.