Печатать книгуПечатать книгу

§ 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў
Напечатано:: Гость
Дата: Четверг, 2 Май 2024, 09:49

Правіла

Практыкаванне № 259

Падрыхтуйце паведамленне на тэму «Прыметнік як часціна мовы», ка­рыстаючыся планам і схемай.

План

1. Агульнае значэнне прыметніка. Разрады прыметнікаў паводле значэння.
2. Ступені параўнання прыметніка. Марфалагічныя прыметы: род, лік, склон.
3. Сінтаксічная роля.

Практыкаванне № 260

Прачытайце ўрывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Вызначце тып маўлення. Абгрунтуйце сваю думку.

Вось як жывога дзядзьку бачу,
Я тут партрэт яго зазначу.
Ён невысок, не надта ёмак,
Ды карчавіты і няўломак,
А волас мае цёмна-русы,
І зухаўскіял яго вусы
Умеру доўгі, густаваты,
Угору чуць канцы падняты;
А вочы шэры, невялічкі,
Глядзяць прыветнам, як сунічкі,
Але раптоўна і адразу
Не расчытаеш іх выразу...

Знайдзіце ў тэксце прыметнікі ў кароткай форме. Вызначце іх лік, род (калі магчыма), сінтаксічную ролю. З якой мэтай аўтар выкарыстоўвае ў тэксце кароткія прыметнікі?
Падбярыце антонім да слова няўломак.
Растлумачце напісанне не з рознымі часцінамі мовы.
Запішыце выдзеленыя назоўнікі ў форме роднага і меснага склонаў адзіноч­нага ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
Спішыце другі сказ тэксту, падкрэсліце прыметнікі як члены сказа, вызначце канчаткі.
 Разгледзьце ілюстрацыю В. Шаранговіча да паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Знайдзіце на ёй выяву дзядзькі Антося. Якія рысы характару героя ўдалося перадаць мастаку?
Карыстаючыся зместам тэксту і ілюстрацыяй, апішыце дзядзьку Антося.

Практыкаванне № 261

 Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Звярніце ўвагу на перадачу ка­роткіх форм прыметнікаў.

Это надо знать

Не злословьте о других, не повторяйте сплетен. Если вы хотите пошутить, делайте это так, чтобы не задевать самолюбия присутствующих. Совершенно неуместны шутки над внешностью, именами или возрастом других. Человек не виноват в том, что он толст, или тонок, или, например, близорук, или очень молод, как и в том, что родители назвали его каким-нибудь «необыкновенным» именем (По материа­лам интернет-ресурсов).

Практыкаванне № 262

 Прачытайце табліцу. Запоўніце яе неабходнымі словамі. Раскажыце, як утвараюцца формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў.

З двума прыметнікамі ў форме вышэйшай ступені параўнання складзіце сказы. Ужывайце прыметнікі ў канструкцыях «прыметнік + за + В. скл. назоўніка», «прыметнік + чым + Н. скл. назоўніка».

Практыкаванне № 263

Прачытайце тэкст, ужываючы прыметнікі ў дужках у форме вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання. Падбярыце да тэксту загаловак у ад­паведнасці з тэмай.

Дакладна не вядома, якое балота на Зямлі (глыбокі). Але ў гэтай намінацыі маглі б паспаборнічаць за перамогу грэчаскія балоты: іх глыбіня складае больш за трыццаць метраў! (Глыбокі) балоты ў Бела­русі — віцебскія, максімальны паказчык якіх — дзевяць метраў.

Лічыцца, што (старажытны) балоты, якія захаваліся да нашага часу, — кітайскія. Яны ўтварыліся больш за пяцьдзясят тысяч гадоў таму. Гэта значыць, што яны ў пяць разоў (стары) за беларускія.

(Вялікі) верхавое балота ў (Б/б)еларус.. — (Е/е)льня, што раз­мешчана ў (М/м)іёрск.. і (Ш/ш)аркаўшчынск.. раёнах (В/в)іцебскай вобласці. Яно значна (вялікі), чым многія балот.. (Е/е)уропы, і па велічын.. займае пятае месца сярод (Е/е)урапейск.. балот. На тэ­рыторыі (Е/е)льні знаходзіцца каля ста дваццаці (прыгожы) азёр. Таму, напэўна, жураўлі адчуваюць сябе ў гэтым азёрна-балотн.. комплекс.. лепш, чым у іншых мясцінах. Яны тысячамі спыняюцца тут падчас восеньск.. міграцыі і становяцца сапраўдн.. зоркамі эка­лагічнага фестывал.. «Журавы і журавіны Міёрскага краю» (Паводле С. Дзявяткавай).

Спішыце апошні абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў. Абгрунтуйце напісанне арфаграм.
Растлумачце, як утварыліся пададзеныя ў тэксце формы ступеней параў­нання прыметнікаў і прыслоўяў.
• Знайдзіце колькасна-іменныя словазлучэнні і запішыце іх, паставіўшы ў фор­му творнага склону.
 Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра экафэст  «Журавы і журавіны Міёрскага краю». Выкарыстоўвайце розныя формы сту­пеней параўнання.

Практыкаванне № 264

Утварыце ўсе магчымыя формы вышэйшай і найвышэйшай ступеней па­раўнання прыметнікаў.

Чароўны смех, шчаслівы дзень, высокі ўзгорак, гарыстая мясцовасць, жывы сведка, малінавая блузка, вусаты дзядзька, шпаркі аўтамабіль, высачэзны клён, балючы мазоль, сівы конь, беленькі кужаль, гладкашэрсны сабака, рознакаляровая папера, глыбокае возера, крыклівы сусед, прыемны голас, пярэсты кот, светлавалосая дзяўчына.

Складзіце тры сказы з рознымі формамі ступеней параўнання прыметніка (на выбар).
 Падрыхтуйце паведамленне «Беларусы ў Кнізе рэкордаў Гінеса».

Практыкаванне № 265

Прачытайце. Знайдзіце формы ступеней параўнання якасных пры­метні­-
каў, утвораныя з адступленнем ад граматычнай нормы. Назавіце правільныя формы.

1. Зямля, ты стала для мяне радней і даражэй (П. Панчанка). 2. І гор няма ў нас аніякіх, ды людзі ёсць — вышэй ад гор (П. Броў­ка). 3. Найлепшаям з нашых дарог — дарога дадому (П. Панчанка). 4. Мне доўгае расстанне з Вамі чарней ад Вашых чорных кос (М. Баг­да­новіч). 5. Самы прыгожы горад без добрых людзей — пустэльнясн (С. Грахоўскі). 6. Мне неба тваё найясней, радзіма мая малая (М. Кобец). 7. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх род­ную мову (Я. Колас). 8. Людское сэрца адчуваць, каб зрухі самыя танчэйшыя сваёй душой расшыфраваць (Ю. Свірка).

Запішыце два сказы з выпраўленымі формамі ступеней параўнання пры­метнікаў. Пакажыце, як яны ўтварыліся.

Практыкаванне № 266

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.

Хто старэйшы?

— У цябе, хлопчык, ёсць брацік? — пытае цёця ў Славіка.
— Не толькі брацік, але і сястрычка! — з гонарам адказвае той.
— Ты, відаць, самы старэйшы?
— Самы старэйшы ў нас дзед! (М. Сліва).

Якая форма ступені параўнання прыметніка ўжываецца ў тэксце? Ці пра­вільна яна ўтворана? Абгрунтуйце сваю думку.
Якую форму прыметніка трэба ўжыць, каб сказаць, што сястрычцы менш гадоў, чым Славіку?
• Перабудуйце першы сказ у сказ з ускоснай мовай.
 Раскажыце пра сваю навучальную ўстанову, ужываючы прыметнікі ў формах ступеней параўнання. Ці магчымым будзе ўжыванне слова старшы ў вашым паведамленні?

Практыкаванне № 267

Прачытайце верш. Вызначце, тэме ці асноўнай дум­цы адпавядае загаловак. Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.

Зіма і Лета

Сустрэлася з Летам Зіма:
Нідзе ў цябе ладу няма!
Як толькі з’явілася ты,
усё мкнецца ў ц..нёк, пад кусты.
А ходзяць — нага за нагу!
Я нават глядзець не магу.
Вось я калі стану ізноў,
Трушком паб..гуць і дз..ды,
не горш, чым які м..лады.
Для моладзі будзе размахсл:
на лыжах б..жы, на каньках.
Згадзіся ты, Лета, са мной:
мілей жыць на свеце зімойсл!
См..ялася Лета ў а..каз:
— Не знаю, мілейшы хто з нас!
Ніяк зразумець не магу:
чаму ад цябе ўсе б..гуць.
не ўседзіцьм ніхто ля кустоў!
У. Дубоўка.

Знайдзіце ў тэксце прыметнікі і прыслоўі ў формах ступеней параўнання. Растлумачце, як яны ўтварыліся. Чым адрозніваюцца формы ступеней параўнання прыметніка ад форм ступеней параўнання прыслоўя?
 Якое слова ў вершы мае значэнне ‘павольнай рыссю’?
• Растлумачце напісанне выдзеленых слоў.
 Разгледзьце калаж. Раскажыце пра сваю любімую пару года. Ужывайце формы ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў.

Практыкаванне № 268

 Разгледзьце схему. Якой інфармацыі ў ёй не хапае? У якіх канструкцыях ужываюцца формы вышэйшай ступені параўнання прыслоўяў?

Дапоўніце схему, праілюструйце тэарэтычны матэрыял уласнымі прыкладамі.

Практыкаванне № 269

Прачытайце. Перакладзіце выслоўі на беларускую мову і запішыце.

1. Лучшие слова — это те, которые являются сами собой; они кажутся подсказанными самой правдой (Квинтилиан). 2. Счастье легче найти, чем сохранить (Публилий Сир). 3. Чем мудрее человек, тем проще тот язык, которым он выражает свои мысли (Л. Маллори). 4. Чем честнее человек, тем менее он подозревает других в бесчестности (Цицерон). 5. Часто лучше не замечать обиду, чем мстить за неё (Публилий Сир). 6. Легче переносить терпеливо то, что нам не дано исправить (Гораций).

Якія формы параўнання прыметнікаў і прыслоўяў вы выкарысталі пры перакладзе? Растлумачце, як яны ўтварыліся.

Практыкаванне № 270

Уявіце сябе рэдактарам. Выправіце памылкі ва ўтварэнні і ўжыванні прыметнікаў і прыслоўяў.

1. Сакавітая, мілагучная беларуская мова больш гадзіны гучала з вуснаў вядучай. 2. Нацыянальная сістэма адукацыі — важнейшы стратэгічны рэсурс дзяржавы. 3. У апошні час разлік за здадзеную прадукцыю праводзіцца не пазней пятнаццаці дзён. 4. Стаіць задача развіваць інфраструктуру, каб узровень гандлёвага абслугоўвання, грамадскага харчавання, паслуг пошты быў не ніжэй сярэднеабласнога паказчыка. 5. У ліку самых асноўнейшых была тэма Адзінага дня інфармавання насельніцтва.

Практыкаванне № 271

Разгледзьце схему. З яе дапамогай падрыхтуйце вуснае паведамленне на лінгвістычную тэму «Утварэнне прыналежных прыметнікаў».


Утварыце прыналежныя прыметнікі ад імён Артур, Лявон, Алесь, Чэсь, Уладзя, Марылька.
Ад чаго залежыць утварэнне прыналежных прыметнікаў ад імён Жэня, Валя, Слава, Саша?
Складзіце з прыкладамі прыметнікаў са схемы словазлучэнні. Два словазлу­чэнні (на выбар) праскланяйце. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў прыметнікаў у розных склонавых формах.
Раскажыце пра асаблівасці ўтварэння прыналежных прыметнікаў, што абазначаюць абагульненую прыналежнасць: чмяліны гул, чалавечы ўзлёт, салаўіныя трэлі.

Практыкаванне № 272

Ад назоўнікаў, што ў дужках, утварыце прыналежныя прыметнікі і за­пішыце іх у патрэбнай граматычнай форме.

1. Усё белае з маленства — свята: печ, беленая да Вялікадня, пагафтаваныя* фіраначкі на вокнах, (бабуля) ці (матуля) рукамі вытканыя ручнікі, крылы (дзед) ветрака (В. Карамазаў). 2. (Мама) ручнік — белая дарога ў вечнасцьсн (Н. Загорская). 3. Мінаюць стагод­дзі, як крыгі, сплываюць і лёсы ў нябыт. Ды толькі (Скарына) кнігі нам сёння загадваюць — быць! (Н. Гальпяровіч). 4. Не ведаю, што робіцца са мной: ад дабраты я пла´чу (чалавек), заўсёды пла´чу ад спагадым нечай — не ведаю, што й робіцца са мной (Я. Сіпакоў). 5. Гаворыць маці. Колькі чысціні ў (матка) жывым і простым слове (З. Марозаў). 6. Май — ён маё нараджэнне, — (зязюлька) песень зачын (Ю. Свірка). 7. Гучаць мелодыі, і сэрца рвецца туды, дзе ружамі цвітуць даліны, дзе вінаграднік ля дарогі ўецца, а ў небе клёкат чуецца (арол) (Н. Гілевіч).

Вызначце, у якой форме ўжыты прыналежныя прыметнікі ў запісаных сказах. Растлумачце напісанне канчаткаў.

Практыкаванне № 273

 Запішыце прыказкі, замяняючы словы ў дужках прыналежнымі прымет­ні­камі са значэннем абагульненай прыналежнасці. Растлумачце сэнс прыказак.

1. Нораў (бык), а розумм (цяля). 2. Не выдавай сябе за ваўка, калі маеш хвост (сабака)сн. 3. Арол з (муха) крыламі. 4. Хвост (ліса), а пашча (воўк). 5. Рост (чалавек), а розум (авечка).

Вызначце, як утварыліся прыналежныя прыметнікі.
Праскланяйце адно словазлучэнне з прыналежным прыметнікам. Зрабіце вывад пра напісанне канчаткаў у словах.

Практыкаванне № 274

Выканайце тэставую работу «Прыметнік».