§ 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Практыкаванне № 266

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль і тып.

Хто старэйшы?

— У цябе, хлопчык, ёсць брацік? — пытае цёця ў Славіка.
— Не толькі брацік, але і сястрычка! — з гонарам адказвае той.
— Ты, відаць, самы старэйшы?
— Самы старэйшы ў нас дзед! (М. Сліва).

Якая форма ступені параўнання прыметніка ўжываецца ў тэксце? Ці пра­вільна яна ўтворана? Абгрунтуйце сваю думку.
Якую форму прыметніка трэба ўжыць, каб сказаць, што сястрычцы менш гадоў, чым Славіку?
• Перабудуйце першы сказ у сказ з ускоснай мовай.
 Раскажыце пра сваю навучальную ўстанову, ужываючы прыметнікі ў формах ступеней параўнання. Ці магчымым будзе ўжыванне слова старшы ў вашым паведамленні?