§ 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Практыкаванне № 265

Прачытайце. Знайдзіце формы ступеней параўнання якасных пры­метні­-
каў, утвораныя з адступленнем ад граматычнай нормы. Назавіце правільныя формы.

1. Зямля, ты стала для мяне радней і даражэй (П. Панчанка). 2. І гор няма ў нас аніякіх, ды людзі ёсць — вышэй ад гор (П. Броў­ка). 3. Найлепшаям з нашых дарог — дарога дадому (П. Панчанка). 4. Мне доўгае расстанне з Вамі чарней ад Вашых чорных кос (М. Баг­да­новіч). 5. Самы прыгожы горад без добрых людзей — пустэльнясн (С. Грахоўскі). 6. Мне неба тваё найясней, радзіма мая малая (М. Кобец). 7. Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх род­ную мову (Я. Колас). 8. Людское сэрца адчуваць, каб зрухі самыя танчэйшыя сваёй душой расшыфраваць (Ю. Свірка).

Запішыце два сказы з выпраўленымі формамі ступеней параўнання пры­метнікаў. Пакажыце, як яны ўтварыліся.