§ 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Практыкаванне № 263

Прачытайце тэкст, ужываючы прыметнікі ў дужках у форме вышэйшай ці найвышэйшай ступені параўнання. Падбярыце да тэксту загаловак у ад­паведнасці з тэмай.

Дакладна не вядома, якое балота на Зямлі (глыбокі). Але ў гэтай намінацыі маглі б паспаборнічаць за перамогу грэчаскія балоты: іх глыбіня складае больш за трыццаць метраў! (Глыбокі) балоты ў Бела­русі — віцебскія, максімальны паказчык якіх — дзевяць метраў.

Лічыцца, што (старажытны) балоты, якія захаваліся да нашага часу, — кітайскія. Яны ўтварыліся больш за пяцьдзясят тысяч гадоў таму. Гэта значыць, што яны ў пяць разоў (стары) за беларускія.

(Вялікі) верхавое балота ў (Б/б)еларус.. — (Е/е)льня, што раз­мешчана ў (М/м)іёрск.. і (Ш/ш)аркаўшчынск.. раёнах (В/в)іцебскай вобласці. Яно значна (вялікі), чым многія балот.. (Е/е)уропы, і па велічын.. займае пятае месца сярод (Е/е)урапейск.. балот. На тэ­рыторыі (Е/е)льні знаходзіцца каля ста дваццаці (прыгожы) азёр. Таму, напэўна, жураўлі адчуваюць сябе ў гэтым азёрна-балотн.. комплекс.. лепш, чым у іншых мясцінах. Яны тысячамі спыняюцца тут падчас восеньск.. міграцыі і становяцца сапраўдн.. зоркамі эка­лагічнага фестывал.. «Журавы і журавіны Міёрскага краю» (Паводле С. Дзявяткавай).

Спішыце апошні абзац тэксту, раскрываючы дужкі і ўстаўляючы прапушчаныя канчаткі прыметнікаў і назоўнікаў. Абгрунтуйце напісанне арфаграм.
Растлумачце, як утварыліся пададзеныя ў тэксце формы ступеней параў­нання прыметнікаў і прыслоўяў.
• Знайдзіце колькасна-іменныя словазлучэнні і запішыце іх, паставіўшы ў фор­му творнага склону.
 Карыстаючыся інфармацыяй з розных крыніц, раскажыце пра экафэст  «Журавы і журавіны Міёрскага краю». Выкарыстоўвайце розныя формы сту­пеней параўнання.