§ 28. Ужыванне поўных і кароткіх прыметнікаў, форм ступеней параўнання якасных прыметнікаў, прыналежных прыметнікаў. Ужыванне форм ступеней параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Практыкаванне № 260

Прачытайце ўрывак з паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Вызначце тып маўлення. Абгрунтуйце сваю думку.

Вось як жывога дзядзьку бачу,
Я тут партрэт яго зазначу.
Ён невысок, не надта ёмак,
Ды карчавіты і няўломак,
А волас мае цёмна-русы,
І зухаўскіял яго вусы
Умеру доўгі, густаваты,
Угору чуць канцы падняты;
А вочы шэры, невялічкі,
Глядзяць прыветнам, як сунічкі,
Але раптоўна і адразу
Не расчытаеш іх выразу...

Знайдзіце ў тэксце прыметнікі ў кароткай форме. Вызначце іх лік, род (калі магчыма), сінтаксічную ролю. З якой мэтай аўтар выкарыстоўвае ў тэксце кароткія прыметнікі?
Падбярыце антонім да слова няўломак.
Растлумачце напісанне не з рознымі часцінамі мовы.
Запішыце выдзеленыя назоўнікі ў форме роднага і меснага склонаў адзіноч­нага ліку. Абгрунтуйце напісанне канчаткаў.
Спішыце другі сказ тэксту, падкрэсліце прыметнікі як члены сказа, вызначце канчаткі.
 Разгледзьце ілюстрацыю В. Шаранговіча да паэмы Я. Коласа «Новая зямля». Знайдзіце на ёй выяву дзядзькі Антося. Якія рысы характару героя ўдалося перадаць мастаку?
Карыстаючыся зместам тэксту і ілюстрацыяй, апішыце дзядзьку Антося.