§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Практыкаванне № 257

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце сродкі сувязі сказаў у першым абзацы.

Кветкі радзімы

У шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя я пазнаёміўся з французскай мастачкай Надзяй Лежэ. Я суправаджаў яе да вёскі Зембін Барысаўскага раёна. Там малая радзіма мастачкі. Надзя Лежэ была вельмі камунікабельнай, гаваркой, прыязнай і шмат чаго расказала пра сваё жыццё.

Найперш яна ра..павяла якое радаснае пачуц..ё авалодала ёю прыперасяч..нні мяжы. Надзя Лежэ здзіўлялася: «Адкуль гэта пачуццё? Ад усведамлення што ты на сваёй зямлі на зямлі Радзімы? Ёсць у Францыі такая ж з..мля. І нават б..розы ёсць. Кв..тнеюць на ёй і сланечнікі любімыя кветкі Ван Гога але Ван Гог любіў толькі сланечнікі Праванса. Нічога з гэтым не зробіш і не зменіш. Гэта як у маленств.. дотык ма..чынай рукі не зблытаеш ні з адной самай пя..чот­най рукой на свеце. Ні з адной. Людзі паміралі сціснуўшы ў руцэ жменьку роднай зямлі якую яны неслі ў ладанках на грудзях. Ды і я жыла не выпуска..чы гэту зямел..ку з рук. Мама казала “Мілы той куток дзе адр..заны пупок і мой куток пачына..ся з памежнага Брэста...”»

Надзя расказвала, што ёй хацелася, каб у Францыі нешта нагадвала пра яе радзіму, і яна пасадзіла пад акном свайго дома сла­нечнік. Я запытаў, чаму менавіта гэта расліна, у Ван Гога ж таксама сланечнік, на што яна адказала так:

— У Ван Гога — свой. Вангогаўскі, асабісты сланечнік, француз­скі. А да свайго сланечніка я ставілася асабліва, не так, як да астатніх раслін: з ім было звязана нешта сваё, кроў­нае, што існавала разам са мной ка­лісь­ці на беларускай зямлі. І, як у дзя­цінстве, я чакала ад яго падарунка. Насенне мож­на пасадзіць потым у зямлю, і з’явіцца шмат жоўтай весялосці пад маім акном.

Аднойчы муж Надзеі, вядомы мастак Фернан Лежэ, працуючы ў садзе, выпадко­ва зрэзаў сланечнік. Божа, што было! Надзя кінулася ў слёзы: «Мой сланечнік! Мой сланечнік...» Збянтэжаны, мастак разгубіўся: ён ніколі не бачыў, каб На­дзя плакала! «Ну што ж мне рабіць? — схапіўся за галаву маэстра. — Хочаш, я намалюю табе пяцьдзясят та­кіх сланечнікаў?..» І намаляваў! Праўда, дваццаць. Цудоўных, ка­ляровых... (Паводле Б. Крэпака).

Хто такая Надзя Лежэ? З якой мэтай Надзя пасадзіла каля свайго французскага дома сланечнік? Сімвалам чаго з’яўляўся ён для жанчыны?
Які загаловак, акрамя прапанаванага, можна даць тэксту?
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.
Выпішыце з тэксту нязменныя назоўнікі. Назавіце групы нязменных назоўні­каў у беларускай мове.
Праскланяйце геаграфічныя назвы Зембін, Барысаў, Брэст. Паводле якога тыпу скланення яны змяняюцца? Чым адрозніваецца змяненне геаграфічнай наз­вы Барысаў ад прозвішча Барысаў?
• З апошняга абзаца выпішыце сказ з прыдаткам. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
 Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Ван Гога «Сланечнікі». Ці адпавядае яна зместу тэксту? Чаму, на вашу думку, мастак так любіў маляваць гэтыя кветкі?
Падзяліце тэкст на часткі.
Ці адпавядае прапанаваны план кампазіцыйнай схеме тэксту?
1. Сустрэча з мастачкай.
2. На роднай зямлі.
3. Памяць пра радзіму.
4. Дваццаць сланечнікаў.
Выпішыце ключавыя словы з кожнай часткі. Перакажыце тэкст ад імя трэцяй асобы.