Печатать книгуПечатать книгу

§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 29 Апрель 2024, 07:35

Правіла

Марфалагічныя нормы — гэта прынятыя ў маўленчай практыцы правілы словазмянення, формаўтварэння і выкарыстання слоў розных часцін мовы.

Да агульнага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -­а, -­яЖэня, Саша, сірата, нераўня.
У залежнасці ад кантэксту яны могуць абазначаць асоб мужчынскага або жаночага полу.

Калі назоўнікі агульнага роду абазначаюць асоб жаночага полу, то змяняюцца як назоўнікі 1-га скланення: Д. скл. / М. скл. (па) сіраце Марыне, задзіры Сашы, цёзцы Ірынцы.

Калі назоўнікі агульнага роду абазначаюць асоб мужчынскага полу, то змяняюцца як назоўнікі мужчынскага роду з канчаткамі -­а, -­я.
Іх склонавыя формы залежаць ад тыпу асновы назоўніка і націску.

Назоўнікі з націскнымі канчаткамі ­-­а, -­я скланяюцца як назоўнікі жаночага роду на -­а, -­я з адпаведнымі асновамі: Д. скл. / М. скл. (пры) сіраце Фаме, нераўні Кузьме, суддзі Ільі, ляўшы, старшыні.

Назоўнікі з ненаціскнымі канчаткамі -­а, -­я скланяюцца як рознаскланяльныя, таму што ў назоўным, родным і вінавальным склонах яны маюць канчаткі 1-га скланення (Н. скл. непасед­-а Валер-­а, Р. скл. непасед­-ы Валер­-ы, В. скл. непасед­-у Валер­-у), а ў давальным, творным і месным — 2-га скланення (Д. скл. непасед­-у Валер-­у, Т. скл. непасед­-ам Валер­-ам, М. скл. (пры) непаседз­е Валер-­у).

Да назоўнікаў агульнага роду адносяцца і словы хвалько, нямко, гняўко. Калі яны абазначаюць асобу жаночага полу, то не скланяюцца, а калі мужчынскага, то змяняюцца як назоўнікі мужчынскага роду 2-га скланення: Н. скл. хвалько, Р. скл. хвалька, Д. скл. хвальку, В. скл. хвалька, Т. скл. хвальком, М. скл. (пры) хвальку.

Род нязменных абрэвіятур вызначаецца паводле роду асноўнага слова расшыфроўкі: СНД — Садружнасць Незалежных Дзяржаў (ж. р.); РУУС — Раённае ўпраўленне ўнутраных спраў (н. р.); РБС — руска­беларускі слоўнік (м. р.); ААН — Арганізацыя Аб’яднаных Нацый (ж. р.); АБСЕ — Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (ж. р.).

Род зменных абрэвіятур вызначаецца па канчатку і характары асновы. Зменныя абрэвіятуры на зычны адносяцца да мужчынскага роду: ЖЭК — у ЖЭКу (м. р.), ЛіМ — у ЛіМе (м. р.), ЦУМ — каля ЦУМа (м. р.), дот — у доце (м. р.), рыбгас — у рыбгасе (м. р.).

Складанаскарочаныя словы змешанага тыпу, у якіх другое слова мае форму ўскоснага склону, адносяцца да таго самага роду, што і першае скарочанае слова: камроты — камандзір ротыкампалкá — камандзір палка (м. р.). 

Род запазычаных абрэвіятур вызначаецца па знешняй форме: ЮНЕСКА, НАТА — н. р., ФІФА — ж. р.

Практыкаванне № 237

Прачытайце ўрывак з верша. Па чым аўтар прапануе вывучаць мову? Вызначце асноўную думку тэксту.

Калі хочаце авалодаць нашай мовай,
Вывучайце яе не па граматыках...

А вывучайце
Па спрадвечных наш.. пісьмёнах
Крыніц, дарог, плугоў,
Па гоман.. дрэў
У вяснов.. і зімн.. уборысл,
Па матчыных калыханк..
На змярканні і ў час зарапад..,
Па цішыні папялішчаў Хатын..
І брацк.. магіл.
Па зязюльчынай варажбе
І жураўлінаму крык..,
Па поціскусл рук,
Што зброяй валодаць уме..ць
І сябрам дар..ць,
Дар..ць на ільняных ручніках
Хлеб і соль,
Сваё сэрца і дружбу.
                                   М. Танк.

Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя канчаткі. Растлумачце іх напісанне.
Што сімвалізуюць хлеб і соль у беларускай культуры?
Знайдзіце ў тэксце назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Што яны абазначаюць?
Выпішыце з тэксту прыналежныя прыметнікі. Як яны ўтварыліся?
У якой форме ўжываюцца ў тэксце дзеясловы загаднага ладу?

Практыкаванне № 238

Прачытайце табліцу і падрыхтуйце вуснае паведамленне пра назоўнік як часціну мовы.

Назоўнік — самастойная часціна мовы
Агульнае значэнне называе прадмет, адказвае на пытанні  хто? што? агульны ці ўласны;
адушаўлёны ці неадушаўлёны;
асабовы ці неасабовы;
канкрэтны ці абстрактны;
зборны, рэчыўны
Марфалагічныя прыметы мае род, адносіцца да аднаго са скланенняў, змяняецца па ліках і склонах м.р., ж.р., н.р. ці агульны род;
1, 2, 3-е скланенне ці рознаскланяльны або нескланяльны;
адз. і мн. лік ці толькі адз./толькі мн. лік;
Н., Р., Д., В., Т., М. склон ці не скланяецца
Сінтаксічная роля у сказе можа быць



Практыкаванне № 239

Прачытайце табліцу. Дапоўніце яе ўласнымі прыкладамі.
Да якіх лексіка-граматычных разрадаў адносяцца назоўнікі ў графах табліцы?
Назоўнікі якога ліку пераважаюць у складзе кожнага лексіка-граматычнага разраду?

Назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ліку
Значэнне  Прыклады
1) большасць уласных назваў  Кавалеўскі Максім, Случчына
2) большасць назваў абстрактных паняццяў сівізна, гарэнне, шчасце
3) большасць назваў рэчываў  нафта, мёд, нітрагліцэрына
4) назвы, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў як адно цэлае праменне, мэбля, моладзь, калоссе, вучнёўства
5) назвы грамадска-палітычных вучэнняў, плыняў, працэсаў, навук капіталізм, рамантызм, біёніка, тапаніміка
6) назвы гульняў, відаў спорту гандбол, хакей, фітнес, бодзібілдынг

Назоўнікі, якія маюць форму толькі множнага ліку
Значэнне  Прыклады
1) некаторыя ўласныя назвы  Пухавічы, Афіны, Курылы
2) некаторыя назвы абстрактных паняццяў  паводзіны, дрыжыкі, хітрыкі
3) некаторыя назвы рэчываў  дровы, апілкі, бялілы
4) назвы, якія абазначаюць сукупнасць прадметаў як мноства кадры, грошы, мемуары, джунглі
5) назвы састаўных і парных прадметаў  абцугі, акуляры, вусны
6) назвы народных звычаяў, гульняў, грамадскіх падзей вячоркі, хованкі, шахматы, выбары, перамовы
7) назвы адрэзкаў часу і з’яў прыроды  суткі, канікулы, замаразкі
8) назвы спецыяльных тэрмінаў  азімыя, цытрусавыя, сутачныя, асятровыя

Практыкаванне № 240

Разгледзьце малюнкі і прачытайце подпісы пад імі.
Вызначце, якія на­зоў­нікі ўжываюцца ў форме толькі адзіночнага, а якія ў форме толькі множнага ліку.
Дапоўніце імі графы табліцы ў практыкаванні 239.

 Якое слова мае значэнне ‘мясныя катлеты з начынкай’?
Складзіце па два сказы з назоўнікамі, што маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Вызначце, якімі членамі сказа яны з’яўляюцца.
 Ці знаёмы вы з праектам сацыяльнай рэкламы «Смак беларускай мовы»? Чым, на вашу думку, карысныя такія праекты?

Практыкаванне № 240-1

Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення, назавіце часткі, якія адпавядаюць яго тыповай кампазіцыйнай схеме. Прывядзіце прыклады слоў, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Якую ролю яны адыгрываюць у тэксце?

Міласэрнасць

Гэта слова нарадзілася са спалучэння слоў мілае і сэрца. Гучыць вельмі прыгожа: мілае сэрца. У каго яно бывае? Чым адрозніваюцца міласэрныя людзі ад іншых?

Перш за ўсё, гэта добрыя людзі. Яны не толькі ніколі не пакрыўдзяць чалавека і жывёлу, але і дапамогуць тым, хто мае патрэбу ў іх дапамозем.

Па-другое, гэтыя людзі ўмеюць спачуваць, суперажываць іншым, гэта значыць яны могуць адчуваць боль і радасцьм другога, яго страх, адзіноту.

Па-трэцяе, гэтыя людзі не вохкаюць і ахкаюць, калі з кім-небудзь здарылася бяда, а дзейнічаюць: дапамагаюць усім, чым могуць.

У час стыхійных бедстваў і катастроф міласэрныя людзі першымі прыходзяць на дапамогу пацярпелым.сн Гэта яны дапамагаюць выцягваць людзей з-пад руін дамоў. Яны аддаюць свае грошы, каб накарміць галодных, вылечыць хворых, падтрымаць сла́бых.

У іх чулае сэрца, яны вельмі любяць людзей (Паводле дапаможніка «Чалавек і свет»).

Назавіце словы з тэксту якія з’яўляюцца прыкладамі пераходу слоў з адной часціны мовы ў іншую.
Якія дабрачынныя фонды дзейнічаюць у Беларусі?

Практыкаванне № 241

Прачытайце тэкст.
Вызначце яго стыль. Абгунтуйце сваю думку.

Цымбалы

Без цымбалаў немагчыма 
Уявіць зямлю — Айчыну,
Бо і ў радасціф, і ў скрусе
Любяць іх на Беларусі:
Пад цымбалы,
Пад цымбалы
Тут
Лявоніха скакала!
А цяпер пад тыя ж гукі

Скачуць праўнукі і ўнукі.
                                А. Пісьмянкоў.

Якія вы ведаеце народныя музычныя інструменты? Які з іх узгадваецца ў вершы?
Вызначце ў тэксце назоўнікі, што ўжываюцца ў форме толькі адзіночнага, ці толькі множнага ліку.
Якія назоўнікі з тэксту адносяцца да 1-га скланення? Растлумачце напісанне канчаткаў гэтых назоўнікаў ва ўскосных склонах.
• Растлумачце, як пішуцца словы з арфаграмай «Правапіс вялікай літары».
• Запішыце некалькі назоўнікаў, якія ўтвораны такім жа спосабам, як і слова праўнук.
 Разгледзьце фотаздымкі. Што на іх адлюстравана? Карыстаючыся звест­камі з розных крыніц, падрыхтуйце «пашпарты» для такіх народных інструментаў, як гуслі і цымбалы. Складзіце спіс выкарыстанай вамі літаратуры.

КОЛАС — КАЛАСЫ — КАЛОССЕ

Зборныя назоўнікі калоссе, карэнне, галлё, насенне і іншыя маюць форму толькі адзіночнага ліку.

Іх трэба адрозніваць ад аднакаранёвых назоўнікаў адзіночнага і множнага ліку:

кáмень (адз. л.) — камяні' (мн. л.) — камéнне (зб.);
бервянó (адз. л.) — бярвёны (мн. л.) — бярвéнне (зб.);
прамéнь, прóмень (адз. л.) — прамéні, прамяні', прóмні (мн. л.) — прамéнне (зб.).

Практыкаванне № 242

Выпішыце са сказаў назоўнікі, якія ўжываюцца ў форме толькі множнага ліку.
Што яны абазначаюць?

1. У векавечнай бацькаўшчыне клёны нячутна пачынаюць аблятаць на рыжую траву, на мох зялёны, на весніцы, на ціхі стаў*, на гаць (У. Караткевіч).
2. Я зноў на станцыі лясной, марозна-звонкайсл, заінелай, стаю ў Бялынкавічах белых, прапахлых смольнаю сасной (А. Пісьмянкоў).
3. Жыццё не бесклапотнае, не лёгкае, ды не пайду хавацца ў ценьм, хаця і знаю я: і тых, хто лётае, грымоты б’юць і ў ясны дзень (М. Маляўка).
4. Як чараўніца на нябачных кроснах, ноч тчэ над лесам цёмны полаг свой (Н. Гілевіч).
5. Калі ты ад клапот жыццёвых стараніўся, ні хлебам, ні вадой з сябрамі не дзяліўся, нікога не сагрэў ні словам, ні спагадай і ніву не прыкрыў грудзьмі ад градападу, заўсёды за другіх хаваўся ў ліхалецце, — лічы, што не было цябе на гэтым свеце (М. Танк).

• Выпішыце з практыкавання тры словы, у якіх колькасць літар і гукаў не супадае.

Звярніце ўвагу!

Абстрактныя і рэчыўныя назоўнікі могуць утвараць формы множнага ліку, але пры гэтым часткова змяняецца іх значэнне: хрыпы ў лёгкіх, беларускія сыры, кітайскія шаўкі.

Зборныя назоўнікі не могуць мець формы множнага ліку.

Уласныя назоўнікі ўжываюцца ў форме множнага ліку, калі пераходзяць у агульныя ці абазначаюць прадстаўнікоў аднаго роду або людзей з аднолькавымі прозвішчамі: мужнасць не згарэла ў Хатынях (Ю. Свірка); Агінскія — старажытны магнацкі род («Звязда»). 

Практыкаванне № 242 (інтэрактыўнае заданне)

Выканайце інтэрактыўнае заданне «Лік назоўнікаў».

Выканаць заданне >>>

Практыкаванне № 243

Разгледзьце схему. Падрыхтуйце вуснае выказванне пра несупадзенне ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах.

Практыкаванне № 244

Перакладзіце словазлучэнні на беларускую мову і запішыце.

Вкусная клюква, жирные сливки, садовая ежевика, чёрная смородина, спелая земляника, счастливая двойня, полная пригоршня, нервная дрожь, высокие яровые, крупная брусника, правильное соотношение, небольшое введение, узорчатое кружево.

З двума словазлучэннямі (на выбар) складзіце сказы.
Прывядзіце ўласныя прыклады назоўнікаў, якія адрозніваюцца лікам у рускай і беларускай мовах.

Практыкаванне № 245

 Прачытайце тэкст, дапаўняючы яго тэарэтычнымі звесткамі і ўласнымі пры­кладамі. На колькі частак можна падзяліць тэкст?

Род назоўніка — яго пастаянная марфалагічная прымета. У форме адзіночнага ліку яна пададзена супрацьпастаўленнем мужчынскага (брат, дом), жаночага (вярба, зямля) і ... (акно, сузор’е) роду. У назоўніках, якія маюць форму толькі множнага ліку, род не вызначаецца.

Асобую групу назоўнікаў складаюць назоўнікі агульнага роду. Да іх адносяцца: назвы асоб паводле адметных якасцей (соня, ...); назвы асоб паводле становішча ў грамадстве, прафесіі (сірата, ...); побытавыя формы ўласных імёнаў (Саша, ...).

Род такіх назоўнікаў змяняецца ў залежнасці ад таго, ... якога полу яны абазначаюць. Большасць назоўнікаў агульнага роду — экспрэсіўна афарбаваныя словы, якія характэрны для ... стылю і мовы мастацкай літаратуры.

Практыкаванне № 245-1

Прачытайце табліцу.
Раскажыце пра катэгорыю роду назоўнікаў у беларускай мове.

Марфалагічнае выражэнне роду назоўнікаў
Мужчынскі род Марфалагічнае выражэнне роду назоўнікаў ажыццяўляецца з дапамогай сістэмы канчаткаў слова ў адзіночным .діку. Да мужчынскага роду адносяцца назоўнікі, якія ў назоўным склоне адзіночнага ліку маюць нулявы канчатак, а ў родным склоне ўжываюцца з канчаткамі -у (-ю) ці -а(-я): город — города, багет — багета, коваль — каваля, Васіль — Васіля, Лоеў — Лоева, попел — попелу, аптымізм — аптымізму, алей — алею.
Як назоўнікі мужчынскага роду кваліфікуюцца назвы асоб мужчынскага полу з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне і з канчаткамі -і (-ы) у родным склоне адзіночнага ліку: бацька — бацькі, дзядуля — дзядулі, тaтa — таты, тамада — тамады, старшына — старшины, Iлья — Iлыі, Міша — Мішы.
Мужчынскі род маюць назоўнікі, у якія перайпілі прыметнікі і дзеепрыметнікі. У назоўным склоне такія словы заканчваюцца на , а ў родным — на -ага (-ога): дзяжурны — дзяжурнага, стары — старого, поранены — параненага, вартавы — вартавога.
Да мужчынскага роду адносяцца і прозвішчы асоб мужчынскага паду: Сержпутоўскі, Ігнатоўскі, Агінскі.
Жаночы род Да жаночага роду адносяцца назоўнікі з канчаткамі -а (-я) у назоўным склоне, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчаткі -і (-ы), а ў творным -ай (-яй) ці -ой (-ей): елка — елкі, елкай, бабуля — бабулі, бабуляй, Вера — Веры, Верой, Зося — Зосі, Зосяй, вясна — вясны, вясной, зямля — зямлі, зямлёй, Нароўля — Нароўлі, Нароўляй, Ветка — Веткі, Веткой.
Жаночы род уласцівы назоўнікам, якія ў назоўным склоне маюць нулявы канчатак, а ў родным — канчаткі -і (-ы): радасць — радасці, гладзь — гладзі, печ — печы, Нарач — Нарачы, Гарынь — Гарыні.
Да жаночага роду адносяцца назоўнікі, якія ўтварыліся шляхам пераходу ў іх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з канчаткамі ў назоўным -ая (-яя), а ў родным — з канчаткамі -ай, -ой: маладая — маладой, прыёмная — приёмной, ардынатарская — ардынатарскай, дыспетчарская — дыспетчарскай.
Жаночы род маюць прозвішчы асоб жаночага полу: Пятроўская, Язерская, Садоўская.
Ніякі род

Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца восем слоў на -мя: полымя, семя, імя, племя і інш., а таксама назоўнікі з канчаткамі -а, -о, -е, -ё у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі ў родным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчаткі -а (-я): возера — возера, сяло — сяла, шчасце — шчасця, адчуванне — адчування, забыццё — забыцця, Дзятлава —Дзятлава, Беразіно — Беразіна.
Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца назвы маладых істот з канчаткамі -я (-ё) у назоўным склоне адзіночнага ліку, калі гэтыя назоўнікі ў родным склоне ўжываюцца з канчаткам: цяля(-ё) — цяляці, ягня(-ё) — ягняці, жураўляня(-ё) — жураўляняці.
Да назоўнікаў ніякага роду адносяцца назоўнікі, утвораныя шляхам пераходу ў іх прыметнікаў і дзеепрыметнікаў з канчаткамі -ае (-ое) у назоўным склоне адзіночнага ліку (салодкае, мінулае, цудоўнае, заліўное), а таксама тапанімічныя назвы з такімі ж канчаткамі: Красное, Доўгае, Негарэлае.

Заўвага. Аднак не заўсёды можна вызначыць род паводле фармальнага паказчыка, таму што, напрыклад, канчатак -а (-я) у форме адзіночнага ліку могуць мець назоўнікі мужчынскага (бацька, старшыня), жаночага (вясна, матуля) і ніякага (возера, цяля) роду.
Найболыш докладным з’яўляецца вызначэнне роду сінтаксічна — паводле граматычных характарыстык слоў, з якімі назоўнікі звязаны ў сказе.

Практыкаванне № 245-2

Падбярыце да назоўнікаў прыметнікі, словазлучэнні запішыце, абазначце род назоўнікаў.

Дняпро, беларучка, вермішэль, галлё, Іванаўская, сялянства, семя, сяржант, хадайніцтва, Свіцязь, запіс, ткачыха,  Гродна, Сянно, нацыянальнасць, дзяўчо, Кавалёў, вуаль, пыляня, Пятро, Мексіка, Пятровіцкае, Сэрвач, даліна, Шклоў, прысак, сарціроўшчык.

Практыкаванне № 253

Прачытайце табліцу.
Падрыхтуйце паведамленне пра род нескланяльных назоўнікаў.

Род нескланяльных назоўнікаў
Адушаўлёныя назоўнікі
Асабовыя назоўнікі Неасабовыя назоўнікі
род вызначаецца паводле полу асобы: 
Кармэн, Маргарэт, лэдзі, місіс — ж. р.;
Энтані, Вано, месье, маэстра — м. р.
адносяцца да мужчынскага роду: фламінга, марабу, гну, грызлі  
Выключэнне: івасі, цэцэ — ж. р. (род вызначаецца паводле роду відавога паняцця: рыба, муха — ж. р.)
назвы тыповых мужчынскіх прафесій адносяцца да мужчынскага роду: парцье, аташэ, рэферы, мікада*, кюрэ*
Неадушаўлёныя назоўнікі
Агульныя назоўнікі Уласныя назоўнікі
адносяцца да ніякага роду: кімано, паліто, безэ, кашпо, фае, шоу род вызначаецца паводле роду адпаведнага агульнага назоўніка: Палерма (горад) — м. р., Ай­-Петры (гара) — ж. р., Ківу (возера) — н. р., Оку (возера) — н. р.

Практыкаванне № 254

Падбярыце назоўнікі, што адпавядаюць прыведзеным азначэнням. Дапасуйце да іх прыметнікі, словазлучэнні запішыце.

1. Горад, у якім у 2014 годзе праходзілі Алімпійскія гульні.
2. Назва старажытнага мастацтва складвання фігурак з паперы.
3. Спар­тыўная водная гульня.
4. Птушка з ружовым апярэннем.
5. Штрафны ўдар у футболе.
6. Слова, што дадаецца да імя ці прозвішча замужняй жанчыны ў Германіі.
7. Сталіца Нарвегіі.
8. Спартыўная камандная гульня з мячом авальнай формы; разнавіднасць футболу.

З двума словазлучэннямі на выбар складзіце сказы. Вызначце род назоўнікаў.

Практыкаванне № 255

Размяркуйце словы па групах у залежнасці ад роду. Раскажыце пра асаблівасці вызначэння роду нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур.

Мэры, ДУА, какаду, БРСМ, папуры, Батумі, ВКЛ, лэдзі, жалюзі, Жуліа, грызлі, Конга (рака), куцюр’е, івасі, МНС, Мінэканомікі, самба, бістро, жако, аргработа, вета, Цэнтрвыбаркам, рэзюмэ, тарнада, клішэ, калібры, Кіліманджара (гара), манпансье, Элен, кюрэ, камюніке, пані, леча, Чылі, табу, маэстра, фрау, Антарыа (возера), Каларада (рака), метро.

Растлумачце напісанне слоў з арфаграмай «Правапіс о, э, а».

Практыкаванне № 256

Дапішыце канчаткі прыметнікаў і вызначце род назоўнікаў.

Каштоўн.. жэньшэнь, нов.. выкладчык Ганчарова, сонечн.. Батумі, вечн.. зубрыла сястра, раённ.. леспрамгас, англійск.. Глазга, стапрацэнтн.. алібі, прав.. педаль, дзіўн.. хвалько аднакласнік, шэр.. пыл, горк.. алоэ, прыгож.. бра, незвычайн.. НЛА, японск.. мікада, дзік.. сабака дынга, іспанск.. ранцье, запаведн.. Мачу-Пікчу, глыбок.. Антарыа, аўстралійск.. кенгуру, хутк.. Місуры, шумн.. Мантэві­дэа, італьянск.. маэстра, таленавіт.. піяніст Філіпава, цацачн.. поні, алімпійск.. Нагана, тлуст.. макрэль, гультаяват.. беларучка сусед, нов.. АЗС, балюч.. мазоль, малад.. іхтыёлаг Вераб’ёва, смачн.. вер­мішэль.

Практыкаванне № 256-1

Запішыце складаныя назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Вызначце іх род.

Жанчына-пілот, камедыя-буф, праграма-максімум, бібліятэка-музей, штаб-кватэра, ідэя-фікс, лекцыя-дыспут, грам-калорыя, блок-карта, зорка-гігант, самалёт-амфібія, дошка-стэнд.

Растлумачце напісанне слоў з арфаграмай «Правапіс е, ё, я».
 У якіх установах вы сустракалі дошкі-стэнды? Падрыхтуйце матэрыялы для дошкі-стэнда «Жыццё нашага класа».

Практыкаванне № 257

Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Назавіце сродкі сувязі сказаў у першым абзацы.

Кветкі радзімы

У шасцідзясятыя гады мінулага стагоддзя я пазнаёміўся з французскай мастачкай Надзяй Лежэ. Я суправаджаў яе да вёскі Зембін Барысаўскага раёна. Там малая радзіма мастачкі. Надзя Лежэ была вельмі камунікабельнай, гаваркой, прыязнай і шмат чаго расказала пра сваё жыццё.

Найперш яна ра..павяла якое радаснае пачуц..ё авалодала ёю прыперасяч..нні мяжы. Надзя Лежэ здзіўлялася: «Адкуль гэта пачуццё? Ад усведамлення што ты на сваёй зямлі на зямлі Радзімы? Ёсць у Францыі такая ж з..мля. І нават б..розы ёсць. Кв..тнеюць на ёй і сланечнікі любімыя кветкі Ван Гога але Ван Гог любіў толькі сланечнікі Праванса. Нічога з гэтым не зробіш і не зменіш. Гэта як у маленств.. дотык ма..чынай рукі не зблытаеш ні з адной самай пя..чот­най рукой на свеце. Ні з адной. Людзі паміралі сціснуўшы ў руцэ жменьку роднай зямлі якую яны неслі ў ладанках на грудзях. Ды і я жыла не выпуска..чы гэту зямел..ку з рук. Мама казала “Мілы той куток дзе адр..заны пупок і мой куток пачына..ся з памежнага Брэста...”»

Надзя расказвала, што ёй хацелася, каб у Францыі нешта нагадвала пра яе радзіму, і яна пасадзіла пад акном свайго дома сла­нечнік. Я запытаў, чаму менавіта гэта расліна, у Ван Гога ж таксама сланечнік, на што яна адказала так:

— У Ван Гога — свой. Вангогаўскі, асабісты сланечнік, француз­скі. А да свайго сланечніка я ставілася асабліва, не так, як да астатніх раслін: з ім было звязана нешта сваё, кроў­нае, што існавала разам са мной ка­лісь­ці на беларускай зямлі. І, як у дзя­цінстве, я чакала ад яго падарунка. Насенне мож­на пасадзіць потым у зямлю, і з’явіцца шмат жоўтай весялосці пад маім акном.

Аднойчы муж Надзеі, вядомы мастак Фернан Лежэ, працуючы ў садзе, выпадко­ва зрэзаў сланечнік. Божа, што было! Надзя кінулася ў слёзы: «Мой сланечнік! Мой сланечнік...» Збянтэжаны, мастак разгубіўся: ён ніколі не бачыў, каб На­дзя плакала! «Ну што ж мне рабіць? — схапіўся за галаву маэстра. — Хочаш, я намалюю табе пяцьдзясят та­кіх сланечнікаў?..» І намаляваў! Праўда, дваццаць. Цудоўных, ка­ляровых... (Паводле Б. Крэпака).

Хто такая Надзя Лежэ? З якой мэтай Надзя пасадзіла каля свайго французскага дома сланечнік? Сімвалам чаго з’яўляўся ён для жанчыны?
Які загаловак, акрамя прапанаванага, можна даць тэксту?
Спішыце другі абзац тэксту, устаўляючы прапушчаныя літары і расстаўляючы, дзе трэба, знакі прыпынку.
Выпішыце з тэксту нязменныя назоўнікі. Назавіце групы нязменных назоўні­каў у беларускай мове.
Праскланяйце геаграфічныя назвы Зембін, Барысаў, Брэст. Паводле якога тыпу скланення яны змяняюцца? Чым адрозніваецца змяненне геаграфічнай наз­вы Барысаў ад прозвішча Барысаў?
• З апошняга абзаца выпішыце сказ з прыдаткам. Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку.
 Разгледзьце рэпрадукцыю карціны Ван Гога «Сланечнікі». Ці адпавядае яна зместу тэксту? Чаму, на вашу думку, мастак так любіў маляваць гэтыя кветкі?
Падзяліце тэкст на часткі.
Ці адпавядае прапанаваны план кампазіцыйнай схеме тэксту?
1. Сустрэча з мастачкай.
2. На роднай зямлі.
3. Памяць пра радзіму.
4. Дваццаць сланечнікаў.
Выпішыце ключавыя словы з кожнай часткі. Перакажыце тэкст ад імя трэцяй асобы.

Практыкаванне № 258

Выканайце тэставую работу «Назоўнік».

Выканаць заданне >>>
Спампаваць pdf-версію >>>