§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Практыкаванне № 245

 Прачытайце тэкст, дапаўняючы яго тэарэтычнымі звесткамі і ўласнымі пры­кладамі. На колькі частак можна падзяліць тэкст?

Род назоўніка — яго пастаянная марфалагічная прымета. У форме адзіночнага ліку яна пададзена супрацьпастаўленнем мужчынскага (брат, дом), жаночага (вярба, зямля) і ... (акно, сузор’е) роду. У назоўніках, якія маюць форму толькі множнага ліку, род не вызначаецца.

Асобую групу назоўнікаў складаюць назоўнікі агульнага роду. Да іх адносяцца: назвы асоб паводле адметных якасцей (соня, ...); назвы асоб паводле становішча ў грамадстве, прафесіі (сірата, ...); побытавыя формы ўласных імёнаў (Саша, ...).

Род такіх назоўнікаў змяняецца ў залежнасці ад таго, ... якога полу яны абазначаюць. Большасць назоўнікаў агульнага роду — экспрэсіўна афарбаваныя словы, якія характэрны для ... стылю і мовы мастацкай літаратуры.