§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Практыкаванне № 241

Прачытайце тэкст.
Вызначце яго стыль. Абгунтуйце сваю думку.

Цымбалы

Без цымбалаў немагчыма 
Уявіць зямлю — Айчыну,
Бо і ў радасціф, і ў скрусе
Любяць іх на Беларусі:
Пад цымбалы,
Пад цымбалы
Тут
Лявоніха скакала!
А цяпер пад тыя ж гукі

Скачуць праўнукі і ўнукі.
                                А. Пісьмянкоў.

Якія вы ведаеце народныя музычныя інструменты? Які з іх узгадваецца ў вершы?
Вызначце ў тэксце назоўнікі, што ўжываюцца ў форме толькі адзіночнага, ці толькі множнага ліку.
Якія назоўнікі з тэксту адносяцца да 1-га скланення? Растлумачце напісанне канчаткаў гэтых назоўнікаў ва ўскосных склонах.
• Растлумачце, як пішуцца словы з арфаграмай «Правапіс вялікай літары».
• Запішыце некалькі назоўнікаў, якія ўтвораны такім жа спосабам, як і слова праўнук.
 Разгледзьце фотаздымкі. Што на іх адлюстравана? Карыстаючыся звест­камі з розных крыніц, падрыхтуйце «пашпарты» для такіх народных інструментаў, як гуслі і цымбалы. Складзіце спіс выкарыстанай вамі літаратуры.

КОЛАС — КАЛАСЫ — КАЛОССЕ

Зборныя назоўнікі калоссе, карэнне, галлё, насенне і іншыя маюць форму толькі адзіночнага ліку.

Іх трэба адрозніваць ад аднакаранёвых назоўнікаў адзіночнага і множнага ліку:

кáмень (адз. л.) — камяні' (мн. л.) — камéнне (зб.);
бервянó (адз. л.) — бярвёны (мн. л.) — бярвéнне (зб.);
прамéнь, прóмень (адз. л.) — прамéні, прамяні', прóмні (мн. л.) — прамéнне (зб.).