§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур
Практыкаванне № 240
Разгледзьце малюнкі і прачытайце подпісы пад імі.
Вызначце, якія назоўнікі ўжываюцца ў форме толькі адзіночнага, а якія ў форме толькі множнага ліку.
Дапоўніце імі графы табліцы ў практыкаванні 239.
Якое слова мае значэнне ‘мясныя катлеты з начынкай’?
Складзіце па два сказы з назоўнікамі, што маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Вызначце, якімі членамі сказа яны з’яўляюцца.
Ці знаёмы вы з праектам сацыяльнай рэкламы «Смак беларускай мовы»? Чым, на вашу думку, карысныя такія праекты?