§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Практыкаванне № 237

Прачытайце ўрывак з верша. Па чым аўтар прапануе вывучаць мову? Вызначце асноўную думку тэксту.

Калі хочаце авалодаць нашай мовай,
Вывучайце яе не па граматыках...

А вывучайце
Па спрадвечных наш.. пісьмёнах
Крыніц, дарог, плугоў,
Па гоман.. дрэў
У вяснов.. і зімн.. уборысл,
Па матчыных калыханк..
На змярканні і ў час зарапад..,
Па цішыні папялішчаў Хатын..
І брацк.. магіл.
Па зязюльчынай варажбе
І жураўлінаму крык..,
Па поціскусл рук,
Што зброяй валодаць уме..ць
І сябрам дар..ць,
Дар..ць на ільняных ручніках
Хлеб і соль,
Сваё сэрца і дружбу.
                                   М. Танк.

Спішыце тэкст, устаўляючы прапушчаныя канчаткі. Растлумачце іх напісанне.
Што сімвалізуюць хлеб і соль у беларускай культуры?
Знайдзіце ў тэксце назоўнікі, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку. Што яны абазначаюць?
Выпішыце з тэксту прыналежныя прыметнікі. Як яны ўтварыліся?
У якой форме ўжываюцца ў тэксце дзеясловы загаднага ладу?