§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Практыкаванне № 256-1

Запішыце складаныя назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Вызначце іх род.

Жанчына-пілот, камедыя-буф, праграма-максімум, бібліятэка-музей, штаб-кватэра, ідэя-фікс, лекцыя-дыспут, грам-калорыя, блок-карта, зорка-гігант, самалёт-амфібія, дошка-стэнд.

Растлумачце напісанне слоў з арфаграмай «Правапіс е, ё, я».
 У якіх установах вы сустракалі дошкі-стэнды? Падрыхтуйце матэрыялы для дошкі-стэнда «Жыццё нашага класа».