§ 27. Ужыванне назоўнікаў, лік, род якіх не супадаюць у беларускай і рускай мовах; назоўнікаў, якія маюць форму толькі адзіночнага ці толькі множнага ліку; назоўнікаў агульнага роду, нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур

Практыкаванне № 240-1

Прачытайце тэкст. Вызначце тып маўлення, назавіце часткі, якія адпавядаюць яго тыповай кампазіцыйнай схеме. Прывядзіце прыклады слоў, якія ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку. Якую ролю яны адыгрываюць у тэксце?

Міласэрнасць

Гэта слова нарадзілася са спалучэння слоў мілае і сэрца. Гучыць вельмі прыгожа: мілае сэрца. У каго яно бывае? Чым адрозніваюцца міласэрныя людзі ад іншых?

Перш за ўсё, гэта добрыя людзі. Яны не толькі ніколі не пакрыўдзяць чалавека і жывёлу, але і дапамогуць тым, хто мае патрэбу ў іх дапамозем.

Па-другое, гэтыя людзі ўмеюць спачуваць, суперажываць іншым, гэта значыць яны могуць адчуваць боль і радасцьм другога, яго страх, адзіноту.

Па-трэцяе, гэтыя людзі не вохкаюць і ахкаюць, калі з кім-небудзь здарылася бяда, а дзейнічаюць: дапамагаюць усім, чым могуць.

У час стыхійных бедстваў і катастроф міласэрныя людзі першымі прыходзяць на дапамогу пацярпелым.сн Гэта яны дапамагаюць выцягваць людзей з-пад руін дамоў. Яны аддаюць свае грошы, каб накарміць галодных, вылечыць хворых, падтрымаць сла́бых.

У іх чулае сэрца, яны вельмі любяць людзей (Паводле дапаможніка «Чалавек і свет»).

Назавіце словы з тэксту якія з’яўляюцца прыкладамі пераходу слоў з адной часціны мовы ў іншую.
Якія дабрачынныя фонды дзейнічаюць у Беларусі?