§ 25. Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні

Практыкаванне 209

Выпішыце з тлумачальнага слоўніка фразеалагізмы з кампанентам сцяна, якім адпавядаюць наступныя лексічныя значэнні:
а) ‘пад надзейнай аховай каго-небудзь, спакойна’;
б) ‘нічога не дзейнічае на каго-небудзь’;
в) ‘неадольная перашкода; поўная ізаляванасць ад каго-небудзь, чаго-небудзь’;
г) ‘рабіць гранічныя намаганні для дасягнення чаго-небудзь’;
д) ‘не ўдзельнічаючы ў танцах, стаяць у памяшканні (часцей пра таго, хто не ўмее танцаваць)’.

Пры неабходнасці выкарыстайце артыкулы з «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (2016).
Складзіце і запішыце сказы з двума фразеалагізмамі (на выбар).