Печатать книгуПечатать книгу

§ 25. Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 25. Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні
Напечатано:: Гость
Дата: Суббота, 4 Май 2024, 18:06

Правіла

Фразеалагічная норма — такое ўжыванне фразеалагізмаў, якое прынята ў маўленчай практыцы і замацавана ў адпаведных слоўніках.

Практыкаванне 206

Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі і словамі-суправа­джаль­нікамі, з якімі гэтыя фразеалагізмы ўжываюцца ў маўленні. Запішыце іх ра­зам са словамі-суправаджальнікамі. Раскрыйце значэнне фразеалагізмаў.

Практыкаванне 205

Прачытайце выразна верш.

Словы
Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
А здатным толькі на дакоры
І гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепейс анямець.                                     
С. Грахоўскі.

Як у ім характарызуецца роля слова?  
Назавіце ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы, ужытыя аўтарам.
Раскрыйце іх сэнс, ахарактарызуйце сэнсава-стылістычную ролю ў вершы.

Звярніце ўвагу!

Маўленчая практыка замацавала за кожным фразеалагізмам пэўнае значэнне ці значэнні, кампанентны склад, структурную арга нізацыю, спалучальнасць са словамі кантэксту... Складанасць фразеалагізмаў як моўных адзінак, супярэчнасць паміж іх сучасным і першапачатковым значэннем, паміж іх цэласным зместам і расчлянёнай формай ствараюць пэўныя цяжкасці пры іх ужыванні і патрабуюць добрага валодання нормамі (І. Лепешаў).

Практыкаванне 207

Устаўце ў сказы прапушчаныя фразеалагізмы з кампанентамі-лічэб­ні­камі ў адпаведнасці з прыведзенымі лексічнымі значэннямі.
Запішыце сказы, замяніўшы лічбы словамі.

Сказ Значэнне фразеалагізма
1. Дзянёк быў сонечны, і апранутая ў цёплы кажух Маечка была ... ад радасці (У. Краўчанка). ‘быць бязмерна шчаслівым, вельмі задаволеным’
2. — А я дзень пры дні сяджу ... і свету белага не бачу, — звычайна скардзіўся Пцічкін (І. Новікаў). ‘не выходзячы з дому, з памяшкання’
3. Аксён Каль верыць у праўду, у тую адвечную праўду, якой так прагна чакае народ і якая ... хаваецца ад яго (Я. Колас). ‘недзе далёка і надзейна (таіць, хаваць)’
4. Месца пад падлогай, кожную дошку самой падлогі Міколка ведаў ... , бо не раз рабіў ён налёты сюды са сваімі таварышамі (М. Лынькоў). ‘(ведаць) вельмі добра, грунтоўна, да дробязей’
5. Марчук вам ... : ён пляменнік вашай стрыечнай цёткі (Я. Радкевіч). ‘вельмі далёкі сваяк’

Д л я  д а в е д к і: у 4 сценах; 10 (7) вада на кісялі; на 7 небе; за (пад) 7 зам­камі (за 7 пячаткамі); як свае 5 пальцаў.

Практыкаванне 208

Вызначце, да якіх фразеалагізмаў няправільна падабраны словы-сінонімы. Запішыце правільныя варыянты.

1. Павесіць галаву — засумаваць.
2. Біць лынды — гультаяваць.
3. Кроў з малаком — хітры.
4 Пад бокам — блізкаф.
5. Хоць гаць га­ці — далёка.
6. У свіныя галасы — рана.
7. Лахі пад пахі — хутка.

Практыкаванне 209

Выпішыце з тлумачальнага слоўніка фразеалагізмы з кампанентам сцяна, якім адпавядаюць наступныя лексічныя значэнні:
а) ‘пад надзейнай аховай каго-небудзь, спакойна’;
б) ‘нічога не дзейнічае на каго-небудзь’;
в) ‘неадольная перашкода; поўная ізаляванасць ад каго-небудзь, чаго-небудзь’;
г) ‘рабіць гранічныя намаганні для дасягнення чаго-небудзь’;
д) ‘не ўдзельнічаючы ў танцах, стаяць у памяшканні (часцей пра таго, хто не ўмее танцаваць)’.

Пры неабходнасці выкарыстайце артыкулы з «Тлумачальнага слоўніка беларускай літаратурнай мовы» (2016).
Складзіце і запішыце сказы з двума фразеалагізмамі (на выбар).

Практыкаванне 210

З апорай на схему вызначце, якія памылкі дапушчаны пры ўжыванні фразеалагізмаў.

1. Перад сустрэчай з Зояй Сцяпанаўнай Віталь адчуваў сябе не на сваёй талерцы.
2. Міхасю мазолілі рукі раскіданыя па ўсім пакоі цацкі малодшай сястры.
3. Пасля доўгай прагулкі па лесе дзеці вярталіся без задніх ног.
4. Пасля той размовы з дзядзькам Алесь баяўся яго ценю.
5. Марына Сяргееўна некалькі разоў прасіла сына памыць падлогу, а яму´ як віламі па вадзе.
6. Васіль нічога не адказваўс, маўчаў як рыба аб лёд.
7. У Сяргея з учарашняга дня макавай крошкі ў роце не было.

Выправіце памылкі і запішыце правільныя сказы.
 Раскажыце, пацвярджаючы свой адказ прыкладамі, аб прычынах узнікнення фразеалагічных памылак.

Практыкаванне 211

Падбярыце да рускіх прыказак беларускія адпаведнікі, растлумачце іх сэнс.

1) Моя хата с краю — ничего не знаю.
2) Утопающий и за соломинку хватается.
3) Солдат спит — служба идёт.
4) Цыплят по осени считают.
5) Утро вечера мудренее.
6) Соловья баснями не кормят.
7) Шила в мешке не утаишь.
8) Не всё коту масленица.
а) Кухар спіць, а суп кіпіць.сн
б) З гутаркі хлеба не наясі.
в) Не заўсяды як на Дзяды.
г) Не маё гарыць — не мне тушыць.
д) Як топішсяф, той за лязо ўхопішся.
е) Пераначуем, то болей пачуем.
ж) Лес чуе, а поле бачыць.
з) Не хваліся травою, а хваліся сенам.

Якія з прыведзеных прыказак змяшчаюць у сабе культуразнаўчую інфар­мацыю пра нацыянальныя характары рускіх і беларусаў?
Якія рысы нацыянальнага характару беларусаў знайшлі адбітак у наступных прыказках?

1. Госць у хаце — Бог у хаце. Госць на парог — гаспадыня за пірог.
2. Шчырая праца — мазалёвая. Гаспадарку весці — не лапці плесці.
3. Родная зямелька — як зморанаму пасцелька. Усякая птушка сваё гняздо бароніць.

 Дапоўніце пералік беларускіх прыказак, якія ілюструюць указаныя рысы нацыянальнага характару (пры неабходнасці можаце звярнуцца да «Слоўніка беларускіх прыказак» І. Лепешава (2006)).
• Растлумачце пастаноўку працяжнікаў у прыказках.

Практыкаванне 212

Запішыце сказы, падабраўшы да выдзеленых слоў фразеалагізмы.

1. Міхась пады(?)шоў да самага (?)акна, прытаіўся і прыслухаўся. як укопаны
2. Усю ноч маці н(е/я)спала, думала, як дапама(г/х)чы сыну справіцца з гэтай б(я/е)дой. вачэй не зводзіць
3. П(я/е)тро вельмі ўважліва слухаў усё, што ра(з/с)казвала (я/е)му Саша. на лёсе напісана
4. Падарожны (з/с)пачатку застыў нерухома, а потым кінуўся (у/ў)цякаць (у/ў)лес. затаіўшы дыханне
5. Відаць, наканавана было Марыл(і/е) жыць адной, бе(з/с) мужа, бе(з/с) дз(я/е)цей. навастрыць вушы

Звярніце ўвагу на тое, ці трэба выдзяляць фразеалагізмы знакамі прыпынку.

Практыкаванне 213

Выканайце інтэрактыўнае заданне па тэме «Значэнне фразеалагізмаў».

Выканаць заданне >>>

КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

1. Якія нормы называюцца лексічнымі?
2. Прывядзіце прыклады маўленчых (лексічных) памылак. Як такіх памылак пазбегнуць?
3. Як адрозніць мнагазначныя словы ад амонімаў? Прывядзіце прыклады.
4. Якія словы называюцца паронімамі?
5. Як дакладнасць маўлення звязана з выкарыстаннем паронімаў? Прывядзіце прыклады.
6. Якія нормы называюцца фразеалагічнымі?
7. Назавіце тыпы фразеалагічных памылак. Прывядзіце прыклады.

Тэставая работа па лексіцы і фразеалогіі