§ 25. Правілы ўжывання фразеалагізмаў у маўленні

Практыкаванне 205

Прачытайце выразна верш.

Словы
Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны — агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрцы стукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
А здатным толькі на дакоры
І гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепейс анямець.                                     
С. Грахоўскі.

Як у ім характарызуецца роля слова?  
Назавіце ўстойлівыя выразы і фразеалагізмы, ужытыя аўтарам.
Раскрыйце іх сэнс, ахарактарызуйце сэнсава-стылістычную ролю ў вершы.

Звярніце ўвагу!

Маўленчая практыка замацавала за кожным фразеалагізмам пэўнае значэнне ці значэнні, кампанентны склад, структурную арга нізацыю, спалучальнасць са словамі кантэксту... Складанасць фразеалагізмаў як моўных адзінак, супярэчнасць паміж іх сучасным і першапачатковым значэннем, паміж іх цэласным зместам і расчлянёнай формай ствараюць пэўныя цяжкасці пры іх ужыванні і патрабуюць добрага валодання нормамі (І. Лепешаў).