§ 18. Правапіс мяккага знака і апострафа

Практыкаванне № 138

Прачытайце верш. Вызначце яго асноўную думку. У якіх радках яна сфармулявана?

Дабро ўмее даць штуршок
для мноства самых слаўных дзеяў,
Як лёгка шчодраю душой
камусьці падарыць надзею;
у дзень пахмурны ці ў мароз,
у смуты час і горкайл слоты*
святла дадаць у чыйсьці лёс,
кагосьці збавіць ад самоты!
                                          В. Жуковіч

Выпішыце з верша словы з мяккім знакам, пракаменціруйце іх правапіс. Растлумачце адсутнасць мяккага знака ў выдзеленым слове.
• Займеннікі якога разраду пераважаюць у тэксце? Чым гэта можна рас­тлумачыць?
 Складзіце вуснае выказванне на тэму «Дабро ўмее даць штуршок для мноства самых слаўных дзеяў» (тып маўлення — апавяданне).

Доўгі час (XIX — першая трэць XX ст.) на пісьме для абазначэння мяккасці зычных [з’], [с’] перад наступным мяккім зычным, у тым ліку перад [й], ужываўся мяккі знак (сьмех, сьніць, зьезд).

3 1933 года мяккі знак у такіх выпадках не пішацца (выразная эканомія месца і часу), але сучаснае напісанне без мяккага знака не сведчыць пра зацвярдзенне [з’], [с’] перад наступным зычным (Паводле Ф. Янкоўскага).

Дакажыце на канкрэтных прыкладах, што «сучаснае напісанне без мяккага знака не сведчыць пра зацвярдзенне [з’], [с’] перад наступным зычным».