§ 18. Правапіс мяккага знака і апострафа

Практыкаванне № 137

 Размяркуйце пункты правіла правапісу змякчальнага мяккага знака на дзве групы:
1) мяккі знак пішацца;
2) мяккі знак не пішацца.

  • пасля літар, якія абазначаюць зацвярдзелыя зычныя
  • пасля мяккага [л’] перад цвёрдым або мяккім зычным
  • перад мяккім зычным, які пры змене слова або падборы аднакаранёвага слова чаргуецца з цвёрдым
  • пасля з, с, дз, ц перад мяккімі зычнымі, калі пры змене слова або падборы аднакаранёвага слова абодва зычныя застаюцца мяккімі або становяцца цвёрдымі
  • пасля мяккага зычнага перад цвёрдым
  • пасля літар б, м, п, в, ф, д, т
  • паміж падоўжанымі зычнымі

Праілюструйце правілы прыкладамі.