§ 10. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Практыкаванне № 96

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце яго падзел на абзацы.

Спявала душа народа

Тытулаў і званняў, пасад і ўзнагарод у яго было нямала: народны артыст СССР і Белару­сі, Герой Сацыялістычнай Працы, старшыня праў­лення Саюза кампазітараў Беларусі... А сам Рыгор Раманавіч Шырма вышэй за ўсё ставіў сваё звычайнае захапленне — збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні.

Кожную магчымасць сустрэцца з людзьмі, запісаць самабыт­нуюл песню, прымаўку, загадку ці прыказку Рыгор Раманавіч выка­рыстоўваў спаўна, разумеючы важнасць гэтай творчасці для народа.

У 1929 годзе ён выдаў у Вільні першы збор нацыянальнага меласу* — «Беларускія народныя песні». У 1938 годзе апублікаваў зборнік «Наша песня». Як засведчылі тагачасныя перыядычныя выданні, кнігі мелі ў асяроддзі яго землякоў незвычайны поспех.

Амаль што да васьмідзесяцігадовага ўзросту кіраваў Рыгор Ра­манавіч Дзяржаўнай харавой капэлай*. У знак прызнання яго асабі­стых заслуг перад беларускім нацыянальным мастацтвам Дзяр­жаўнай акадэмічнай харавой капэле было прысвоена імя яе засна­вальніка — Рыгора Раманавіча Шырмы (Паводле А. Мяснікова).

Выпішыце з тэксту словы, напісанне якіх адпавядае правілам:
а) «Правапіс галосных о, э, а»;
б) «Правапіс галосных е, ё, я»;
в) «Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах».


 Разгледзьце выяву паштовай маркі, прысвечанай Р. Р. Шырму.
Якія рысы характару адлюстраваны на яго твары?
Пра што паведамляе малюнак у пра­вай частцы маркі?
Як вы лічыце, з якой мэтай на паштовых марках змяшчаюць партрэты выдатных асоб?