Печатать книгуПечатать книгу

§ 10. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Сайт: Профильное обучение
Курс: Беларуская мова. 10 клас
Книга: § 10. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах
Напечатано:: Гость
Дата: Понедельник, 29 Апрель 2024, 11:45

Правіла

1. У беларускай мове спалучэнні галосных літар ужываюцца звычайна ў словах іншамоўнага паходжання. Напісанне такіх слоў перадаецца ў адпаведнасці з беларускім літаратурным вымаўленнем: у большасці іншамоўных слоў развіўся ўстаўны гук [й], што перадаецца на пісьме спалучэннямі іе (ые), іё (ыё), ія (ыя):

  • іе (ые): у пачатку слова і пасля мяккага зычнага пішацца іеа пасля цвёрдага ці зацвярдзелага зычнага — ые: іерогліфкліент; абітурыент, дыета;
  • іё (ыё), ія (ыя): у сярэдзіне слова пад націскам пішацца іё (ыё), не пад націскам — ія (ыя): рэгіён, патрыёт (а л е: Эфіóпія, мільён, трыльён); рэгіянáльны, патрыяты́чны (а л е: рáдыё);
  • іо (іа): у пачатку слова пад націскам пішацца іо, не пад націскам — іа: іóн, Іóсіф; іанізáцыя, Іанíчнае мора;
  • ео (еа), эо (эа): у сярэдзіне слова пад націскам пішацца еоэо, не пад націскам еаэа археóлаг, харэóграфархеалóгія, харэагрáфія; Неáпаль, рэáлія, тэáтр (а л е: акіян).
    Спалучэнне иа (руск.) перадаецца на пісьме як ія (ыя) незалежна ад націску: авія́цыя, піянíст, варыя́нт, дыялóг.

2. Спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі ў запазычаных словах перадаецца ётавымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх:

  • у пачатку слова: ёг, ёгурт, ёд, Нью-­Ёрк;
  • пасля галоснага ў сярэдзіне слова: маёр, маянэз, раён;
  • пасля галоснага на канцы слова: фае, секвоя, Мая. 

Практыкаванне № 92

Прачытайце схему.
Сфармулюйце правілы правапісу спалучэнняў іё (ыё), ія (ыя), іе (ые) у запазычаных словах.
Прывядзіце ўласныя прыклады.

Практыкаванне № 93

Спішыце, устаўляючы прапушчаныя спалучэнні літар. Растлумачце іх правапіс.

Алімп..да, ф..лка, д..гназ, акс..ма, патэнц..л, дывіз..н, аб­рэв..цыя, пр..рытэт, д..грама, мар..нетка, д..та, трыл..н, ав..тар, к..ск, г..лаг, т..рэма, від..тэхніка, ф..рверк, афіц..нт, ав..пошта, д..метр, баст..н, стац..нар, ген..льны.

• Зрабіце фанетычны разбор слоў, якія маюць наступныя значэнні: ‘пала­жэнне, якое не патрабуе доказу і прымаецца ў якасці зыходнага прынцыпу якой-небудзь тэорыі’; ‘спецыяльна ўстаноўлены рэжым харчавання’.

Практыкаванне № 94

Запішыце словы па-беларуску, растлумачце правапіс спалучэнняў галосных.

Клиент, бастион, патриот, реактив, библиотека, миллион, фразеология, идеология, регион, майонез, трио, биография, вариация, район, лауреат, биолог, рацион, ион, радио, официант, майор, археология, фиолетовый, спартакиада, периодика, проект, леопард, грандиозный, приоритет, йод.

БІЯГРАФІЯ — АЎТАБІЯГРАФІЯ

Біягрáфія — апісанне жыцця і дзейнасці каго-небудзь: біяграфія мастака.

Аўтабіягрáфія — апісанне свайго жыцця: да заявы дадаецца аўтабіяграфія.

Няправільнае ўжыванне: напісаць сваю аўтабіяграфію (правільна: напісаць аўтабіяграфію).

Практыкаванне № 95

Спішыце сказы, раскрываючы дужкі.
Растлумачце правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

1. Трэба ж нагаварыцца пра дзяцей, пра сон, пра гарод, пра се­ры(а/я)лы (Г. Марчук).
2. Канец прыгожай, пятлястай рачулцы прый­шоў неўзабаве пасля вайны, калі пачала разгортвацца ме­лі(я/а)ра­цыя (А. Жук).
3. У дзяцей бясконцыя «чаму?», а ў старых — успа­мі­ны, асацы(а/я)цыі (Я. Брыль).
4. Але хлопцы не праяўлялі ініцы(а/я)ты­вы (І. Шамякін).
5. У невялікім агародчыку каля самай хаты раслі кветкі: ружы, флёксы, астры, глады(о/ё)лусы (Т. Мушынская).
6. Пі(я/а)ністу быццам перадалася частка гэтай стыхійнай сілы (Э. Луканскі).

Растлумачце пастаноўку знакаў прыпынку ў сказе з абагульняльным сло­вам пры аднародных членах.

Практыкаванне 95-1

Разгледзьце схемы. Вызначце словы зыходзячы з даведак аб іх паходжанні, запішыце. Растлумачце правапіс спалучэнняў галосных.

Для даведкі: б..логія, д..пазітыў, б..графія, д..ганаль, б..рытмы, д..пазон.

Практыкаванне № 96

Прачытайце тэкст. Абгрунтуйце яго падзел на абзацы.

Спявала душа народа

Тытулаў і званняў, пасад і ўзнагарод у яго было нямала: народны артыст СССР і Белару­сі, Герой Сацыялістычнай Працы, старшыня праў­лення Саюза кампазітараў Беларусі... А сам Рыгор Раманавіч Шырма вышэй за ўсё ставіў сваё звычайнае захапленне — збіральнік і прапагандыст беларускай народнай песні.

Кожную магчымасць сустрэцца з людзьмі, запісаць самабыт­нуюл песню, прымаўку, загадку ці прыказку Рыгор Раманавіч выка­рыстоўваў спаўна, разумеючы важнасць гэтай творчасці для народа.

У 1929 годзе ён выдаў у Вільні першы збор нацыянальнага меласу* — «Беларускія народныя песні». У 1938 годзе апублікаваў зборнік «Наша песня». Як засведчылі тагачасныя перыядычныя выданні, кнігі мелі ў асяроддзі яго землякоў незвычайны поспех.

Амаль што да васьмідзесяцігадовага ўзросту кіраваў Рыгор Ра­манавіч Дзяржаўнай харавой капэлай*. У знак прызнання яго асабі­стых заслуг перад беларускім нацыянальным мастацтвам Дзяр­жаўнай акадэмічнай харавой капэле было прысвоена імя яе засна­вальніка — Рыгора Раманавіча Шырмы (Паводле А. Мяснікова).

Выпішыце з тэксту словы, напісанне якіх адпавядае правілам:
а) «Правапіс галосных о, э, а»;
б) «Правапіс галосных е, ё, я»;
в) «Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах».


 Разгледзьце выяву паштовай маркі, прысвечанай Р. Р. Шырму.
Якія рысы характару адлюстраваны на яго твары?
Пра што паведамляе малюнак у пра­вай частцы маркі?
Як вы лічыце, з якой мэтай на паштовых марках змяшчаюць партрэты выдатных асоб?

Практыкаванне № 97

Напішыце зрокавы слоўнікавы дыктант па тэме «Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах».

Выканаць заданне >>>

Практыкаванне № 98

Прачытайце тэксты пра вядомых людзей Беларусі.
Запішыце тэкст (на выбар), устаўляючы прапушчаныя літары (спалучэнні літар). Растлумачце іх правапіс.

І. Ля Ціхага ак..на, там, дзе да яго падступаюць магутныя в..ршыні Андаў, у паўднёваамерыканскайсл краіне Чылі знаходзіцца горад Дамейка. А крыху паўночней — горны хр..бет, які носіць тое ж імя. Г..лагі могуць назваць мін..рал, батанікі — ф..лку, з..лагі — малюска, звязаных з імем Дамейкі. Сын беларускай з..млі, Ігнат Дамейка ўвайшоў у сусветную навуку, пакінуўшы прыкметны след у фізіцы, хіміі і м..талургіі, г..графіі і батаніцы, г..логіі і педагогіцы, этнаграфіі і з..логіі (Паводле А. Мальдзіса).

ІІ. Найбольшых дас..гненняўсл беларус па паходжанні Іван
Дз..менцьевіч Чэрскі дабіўся ў галіне г..графіі і г..логіі. Але ён быў сапраўдны натураліст з надзвычай шырокім профілем: значны след ён пакінуў у з..логіі, анатоміі, арх..логіі, мет..ралогіі, цікавіўся батанікай, этнаграфіяй, фальклорам. Чэрскі адкрыў многа г..графічных аб’ектаў, у тым ліку новыя хр..бты, сабраў і апісаў шэраг сучасных і выкапнёвых жывёл. Іван Дз..менцьевіч вывучаў г..лагічную будову Саян, Прысаяння, Прыангар’я, басейнаў рэк Селенгі і Тунгускі (Паводле Р. Гарэцкага).

 Раскажыце пра беларусаў, вядомых усяму свету, якімі вы захапляецеся.

Практыкаванне № 98-1

Выканайце тэставыя заданні.

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара я:
1) ды..метр;
2) прэ..мбула; 
3) І..рдан;
4) фе..рверк;
5) вары..нт.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца спалучэнне літар ыё:
1) сац..лаг;
2) акард..н;
3) рад..эфір;
4) кандыц..нер;
5) атракц..н.

3. Адзначце правільна напісаныя словы;
1) майор;
2) скарпіён;
3) Іосіф;
4) аксіома;
5) крэатыўны.

4. Знайдзіце слова, у якім дапушчана арфаграфічная памылка, запішыце яго згодна з арфаграфічнай нормай:
1) канвеер;
2) акеан;
3) ідэал;
4) ёга;
5) іерархія.

5. Устанавіце адпаведнасць паміж словамі і прапушчанымі ў іх спалучэннямі літар:
1) афіц..нт
2) р..ктар
3) рад..маяк
4) хар..графія

а) ыё
б) ыя
в) эя
г) эа

6. Запішыце па-беларуску словазлучэнне гениальный кардиолог.