§ 6. Вымаўленне галосных і зычных гукаў, некаторых спалучэнняў зычных

Практыкаванне № 54

Прачытайце. Зрабіце фанетычны запіс прапанаваных слоў.

Аб’інець, адказаць, барацьба, вераб’іны, выязджаць, грузчык, дакладчык, джынсы, дзвесце, дождж, жаніцьба, загадчык, збожжа, змешаны, ідзе, іскра, іхні, Навагрудчына, надвор’е, паснедаць, пос­пехі, просьба, разнесці, світаць, смелы, снег, спартзал, сшытак, сям’я, хаваешся, хвалюешся, цвёрды, чацвер, экзаменатар.

Назавіце агульнае і адрознае ў значэнні і паходжанні слоў арфаэпія і арфаг­рафія.
Выканайце інтэрактыўнае заданне па тэме «Асіміляцыя зычных гукаў».