§ 2-1. Маўленне як працэс маўленчых зносін. Маўленчая сітуацыя і яе кампаненты

Практыкаванне 12-1

Прачытайце тэксты. Ахарактарызуйце сітуацыю маўлення, у якой яны маглі быць створаны.

І. Паважаны Мартынаў І. Р.

Паведамляем, што на Ваша імя накладным плацяжом паступіла выданне «Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік».

Кнігу можна атрымаць у паштовым аддзяленні №2 г. Маладзечна з 9.00 да 16.00 штодзённа, акрамя нядзелі, па адрасе: г. Маладзечна, вул. Вялікі Гасцінец, 134 а.

ІІ. Аднойчы пасварыліся дзед і баба і перасталі размаўляць адно з адным. Але доўга не вытрымалі. Першай пачала баба:

— Стары, ці ты ўчора чхнуў?

— А што? — панура адказаў ён.

— То будзь здароў! — ласкава кажа старая.

— Дзякую.

Гэтак і памірыліся.

Назавіце ў тэксце ІІ словы, якія набылі ў кантэксце значэнне іншай часціны мовы.