§ 2-1. Маўленне як працэс маўленчых зносін. Маўленчая сітуацыя і яе кампаненты

Практыкаванне 13

 Папрацуйце ў групах.

1-я група: вам даручылі выступіць на інфармацыйнай гадзіне на тэму «Прафілактыка камп’ютарнай залежнасці». Раскажыце пра магчымыя спосабы прафілактыкі камп’ютарнай залежнасці ў навучэнцаў.

2-я група: уявіце, што ваш малодшы брат (сястра) ці сябар (сяб­роўка) шмат часу праводзіць за камп’ютарнымі гульнямі. Паспрабуйце пераканаць іх у тым, што ёсць заняткi больш цiкавыя, чым гульнi.

Абгрунтуйце думку, што змест, форма нашых паведамленняў і моўныя срод­кі, якія ў іх выкарыстоўваюцца, залежаць ад сітуацыі маўлення (дзе, з кім і з якой мэтай мы гаворым).