§ 2-1. Маўленне як працэс маўленчых зносін. Маўленчая сітуацыя і яе кампаненты

Паслухаем мовазнаўцаў

Працэс переданы інфармацыі сродкамі мовы атрымаў назву камунікацыя (ад лац. communikatio — перадача), а сукупнасць усіх сродкаў, прызначаыых для зносін, называецца сродкамі, або сістэмамі, камунікацыі.

Усе сродкі (сістэмы) камунікацыі ўмоўна можна падзяліць на дзве трупы: сродкі масавай камунікацыі (радыё, тэлебачанне, друк і інш.) і сродкі камунікацыі паміж асобамі (тэлефон, тэлеграф, перапіска, гутарка і інш.) (Паводле М. Абабуркі).

Да якіх сродкаў камунікацыі можна аднесці інтэрнэт? Чаму?