§ 2-1. Маўленне як працэс маўленчых зносін. Маўленчая сітуацыя і яе кампаненты

Звярніце ўвагу!

Ці могуць адбыцца маўленчыя зносіны, калі чалавек адзін? Колькі трэба людзей, каб такія зносіны адбыліся? Каго з іх называюць адрасантам, а каго — адрасатам?
Ці могуць адбыцца маўленчыя зносіны паміж людзьмі, якія карыстаюцца рознымі мовамі?
Ці могуць адбыцца маўленчыя зносіны паміж людзьмі, калі ім няма пра што гаварыць або калі ў іх няма жадання гаварыць?