§ 58. Спецыялізаваныя ахоўныя тэрыторыі

Ахова прыроды

Ахова прыроды — комплекс дзяржаўных і грамадскіх мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне расліннасці і жывёльнага свету, глеб, вод, зямных нетраў і атмасферы. Асноўнай задачай прыродаахоўнай дзейнасці з’яўляецца захаванне ўнікальных куткоў прыроды, колькасці рэдкіх і знікаючых відаў флоры і фаўны. Для арганізацыі назіранняў за змяненнямі ў прыродзе ў Беларусі створаны асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі: запаведнікі, нацыянальныя паркі, заказнікі, рэзерваты, помнікі прыроды. Зараз іх на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дзейнічае больш за 1200, і агульная плошча складае прыкладна 1,8 млн га. Гэта каля 9 % усёй плошчы Беларусі.