*§ 51—2. Уласцівасці жывога рэчыва

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Пералічыце спецыфічныя ўласцівасці жывога рэчыва біясферы.
2. Для чаго жывому рэчыву неабходна такая ўласцівасць, як рух? Ці характэрны рух для грыбоў? Прывядзіце прыклады.
3. У чым складаецца прыстасавальная здольнасць жывога рэчыва? Прывядзіце прыклады.

    Складаныя пытанні

1. У 1859 г. на адной з ферм Аўстраліі выпусцілі 12 пар трусаў. Праз 40 гадоў іх колькасць дасягнула вялізнага ліку асобін. Трусы сталі бедствам Аўстраліі. Якой уласцівасцю жывога рэчыва можна растлумачыць масавае размнажэнне трусаў? Як знізілі іх колькасць?
2. Жывое рэчыва з’яўляецца магутнай геалагічнай сілай, якая пераўтварае біясферу. Прывядзіце прыклады ўплыву жывога рэчыва на абалонкі Зямлі.
3. Якую біямасу дажджавых чарвей можна атрымаць за 1 год пры ўмове, што ў кампост будзе змешчана 150 чарвей? Іх колькасць на працягу года павялічваецца ў 1000 разоў. Маса аднаго чарвяка ў сярэднім складае 0,5 г. Якія ўласцівасці жывога рэчыва выяўляюцца ў дадзеным эксперыменце?