*§ 51—2. Уласцівасці жывога рэчыва

Высокая хуткасць і ўпарадкаванасць працякання рэакцый

У жывым рэчыве хімічныя рэакцыі ў працэсе абмену рэчываў працякаюць у дзясяткі, а часам і ў сотні разоў хутчэй, чым у нежывым рэчыве. Жывыя арганізмы змяшчаюць прыродныя каталізатары (ферменты), якія паскараюць рэакцыі, што працякаюць у арганізме. У. І. Вернадскі ў сувязі з гэтым назваў жывое рэчыва надзвычай актывізаванай матэрыяй. Напрыклад, калібры штодня спажывае колькасць нектару, якая ў 2 разы перавышае масу яе цела, а землярыйкі з’ядаюць у дзень 10—15 % ад сваёй масы. Гэтыя прыклады паказваюць на высокую хуткасць праходжання біяхімічных рэакцый, якія складаюць абмен рэчываў у жывым рэчыве.