*§ 51—2. Уласцівасці жывога рэчыва

Існаванне ў выглядзе арганізмаў

Жывое рэчыва выяўляе значна большую марфалагічную і хімічную разнастайнасць, чым нежывое. У прыродзе вядома больш за 2 млн арганічных злучэнняў, што ўваходзяць у склад жывога рэчыва. Жывое рэчыва прадстаўлена рознымі відамі арганізмаў, кожны з якіх мае свой уласны генатып, свае марфалагічныя і фізіялагічныя асаблівасці. Памеры арганізмаў вагаюцца ад 2 нм да 100 м.

!  Гэта цікава

Найбольш дробныя арганізмы — гэта бактэрыі і пратысты. Сярод жывёл — некаторыя прадстаўнікі ракападобных і павукападобных. Самая маленькая кветкавая расліна — раска роду Вольфія (менш за 0,4 мм). Самыя буйныя жывёлы — кіты (даўжыня цела сіняга кіта дасягае 33 м, а маса цела можа перавышаць 150 т), з раслін самыя вялікія —  секвоі (да 100—115 м у вышыню і 12 м у дыяметры).