*§ 50—1. Умовы існавання жывых арганізмаў у біясферы

Праверым веды

    Ключавыя пытанні

1. Пералічыце ключавыя ўмовы, неабходныя для існавання жыцця на Зямлі.
2. Чаму для існавання жыцця на Зямлі неабходна энергія Сонца?
3. Якую ролю для падтрымання жыцця на Зямлі адыгрывае працэс фотасінтэзу?
4. Для чаго на Зямлі неабходны працэс раскладання арганічнага рэчыва?
5. Якімі ўласцівасцямі, неабходнымі для падтрымання жыцця, валодае вада?

    Складаныя пытанні

1. Дзе ў біясферы назіраецца найбольшая шчыльнасць жывога рэчыва? Якія ўмовы для гэтага патрэбны?
2. За кошт чаго фарміруецца тэмпературны рэжым, спрыяльны для жыцця на Зямлі?
3. Якія забруджвальныя рэчывы характэрны для вашага рэгіёна?  Прапануйце меры для памяншэння колькасці гэтых рэчываў.