§ 27. Сучасныя ўпаковачныя матэрыялы

Асаблівасці сінтэтычнай упакоўкі

У сучаснай вытворчасці для ўпакоўкі харчовых прадуктаў паўсюдна выкарыстоўваюцца пластмасы, істотным недахопам якіх з’яўляецца тое, што для іх раскладання неабходны працяглы час (гл. табл.).

Табліца. Час раскладання ўпаковачных матэрыялаў

Упаковачны матэрыял

Час раскладання

Васкаваная папера, упакоўка з ламініраванага кардону

5 гадоў

Стальная кансервавая бляшанка

10 гадоў

Алюмініевая бляшанка

500 гадоў

Поліэтыленавыя пакеты

200—1000 гадоў

 

Інтэнсіўныя тэмпы росту выкарыстання палімернай упакоўкі прыводзяць да рэзкага павелічэння колькасці адходаў. Традыцыйныя спосабы абыходжання з такімі адходамі — захаванне, спальванне — не заўсёды з’яўляюцца экалагічна і эканамічна апраўданымі.

Згодна з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у нашай краіне вызначаны курс на паэтапнае зніжэнне выкарыстання поліэтыленавай упакоўкі і яе замяшчэнне экалагічна бяспечнай, у тым ліку са шкла і паперы.