§ 27. Сучасныя ўпаковачныя матэрыялы

Патрабаванні да ўпакоўкі

Упакоўка павінна, па-першае, служыць для захавання якасці прадукцыі, прадухілення страт яе масы, зніжэння непажаданых змяненняў хімічнага саставу і арганалептычных уласцівасцей (смаку, паху, кансістэнцыі, афарбоўкі, знешняга выгляду). Па-другое, яна павінна ствараць неабходныя санітарныя ўмовы, якія папярэджваюць забруджванне прадуктаў, абнасеньванне іх мікраарганізмамі, пашкоджванне шкоднікамі. Па-трэцяе, яна павінна быць зручнай пры транспарціроўцы, захоўванні і рэалізацыі прадукту — лёгкай і трывалай, засцерагаць тавар ад дэфармацыі.