ПРАКТИКУМ

Культура Беларуси

1. Работа с историческим источником

Проанализируйте текст документа. Составьте тезисы к отрывку или отрывкам.

Аповесць пра Ефрасінню Полацкую (урыўкі) [1]

Пахвалёны Госпад Бог Ізраіля, Бог Аўраама, Бог Ісаака, Бог Іакава, не мёртвых Бог, але жывых... Але вернемся да таго, з чаго пачалі мы аповесць. Вы ж, дабрачынныя слухачы — князі і баяры, царкоўнікі і пачэсныя сонмы святых, што жывуць у манастырах, і простыя людзі, — прыйдзіце на гэтую казань, паслухайце ўважліва...

Быў у горадзе Полацку князь Усяслаў, і меў жа ён многа сыноў. I быў у яго меншы сын іменем Георгій, ад якога і нарадзілася шчаснае тое дзяўчо. I ўзрадаваліся бацькі яе нараджэнню разам з усімі роднымі. А праз колькі дзён наказалі хрысціць яе, і хрысцілі яе ў імя Айца, Сына і Духа Святога. I гадавала яе карміцелька, і расло дзень за днём немаўля, жывячы малаком цела, а душу напаўняючы Духам Святым. I дзяўчына была вельмі здольная да кніжнай навукі, нават не дасягнуўшы яшчэ паўналецця, і было гэта плёнам малітвы. Так любіла вучэнне яна, што дзівіўся бацька яе з любові такой да навук. I па ўсіх гарадах разышлася слава пра яе мудрасць, і добрыя здольнасці да навук, і красу цялесную, бо яна была прыгожая надта абліччам. Хараство ж яе многіх слаўных князёў прыводзіла да бацькі яе, хацеў кожны з іх заручыць яе сыну свайму. I многія часта прасілі згоды на гэта ў бацькі яе, але адказваў той: «Няхай спраўдзіцца воля Госпада!»

Адзін жа з князёў, найбольш слаўны княжаннем сваім і багаццем, паслаўшы да бацькі яе, папрасіў выдаць дачку за сына свайго. I калі споўнілася дзяўчыне дванаццаць гадоў, пачаў казаць бацька яе да княгіні: «Варта аддаць ужо за князя Прадславу» (так бо назвалі яе да хрышчэння). Яна ж адказала: «Хай спраўдзіцца воля Бога і твая, княжа!» Прадслава ж, пачуўшы ўсё тое, падумала, — ці праўдзівей сказаць: Святым Духам напоўніўся розум яе, — і сказала сабе: «Што будзе, калі бацька аддасць мяне замуж?» I яшчэ казала сабе: «Што ж учынілі нашы роды, якія былі да нас? Жаніліся і выходзілі замуж і княжылі, але не вечна жылі, жыццё іх праплыло, і загінула іх слава, быццам прах, горай за павуцінне... Ці не было б лепей за гэтае жыццё пастрыгчыся ў манашкі і быць ігуменняй, і слухацца сёстраў, і вучыцца, як Божы страх сцвердзіць у сэрцы сваім і як скончыць жыццё?» I, гэтак вырашыўшы, пайшла ў манастыр пакрыёма ад бацькі і ад усіх родных.

У тыя гады ігуменняю была княгіня Раманава. Прыйшоўшы да яе, Еўфрасіння (Ефрасіння) прасіла, каб дазволіла тая прыняць ёй анёльскі воблік і далучыцца да інакіняў, што жылі там, і быць пад Хрыстовай уладай... I стала жыць у манастыры ў паслушэнстве ігуменні і ўсім сёстрам і ўсіх пераўзыходзіла ў посце, малітвах, чуйнаванні начным. I з таго часу яшчэ руплівейшаю стала, збіраючы дабрачынныя думкі ў сэрцы сваім, як пчала — мёд у соты.

Так жыла яна нейкі час у манастыры, а пасля папрасіла епіскапа Ілью, што кіраваў пасадам Святой Сафіі ў Полацку, каб той дазволіў ёй жыць у царкве Святой Сафіі ў мураванай келлі. I дазволіў ёй жыць там. I ўвайшла яна туды, і ўчыніла найпадзвіжнейшы подзвіг посту, і пачала пісаць кнігі сваімі рукамі, і прыбытак ад продажу іх аддавала тым, хто быў у нястачы.

Так жыла пэўны час. I ў адну ноч легла яна адпачыць пасля доўгіх стаянняў на малітве да Бога, і ўбачыла праяву: узяў яе анёл і павёў туды, дзе была цэркаўка Святога Спаса, метохія Святой Сафіі, што людзі завуць Сяльцом. I паказаў яе анёл Госпадавы, кажучы так: «Еўфрасіння! Тут належыць быць табе!»...

Той жа ночы явіўся той анёл епіскапу Ілью, кажучы: «Увядзі рабу Божую Еўфрасінню ў цэркаўку Святога Спаса на святым месцы, званым Сяльцом, бо яна вартая Царства Нябеснага»... І гаворыць епіскап: «Ведаеш, дзіця, што царква, дзе жывеш ты, — саборная, тут усе людзі збіраюцца, і нядобра табе быць тут. Але ж ёсць цэркаўка Святога Спаса ў Сяльцы, дзе брація наша ляжыць — епіскапы, што былі да нас. Калі Бог успаможа, дык малітвамі іх і працай тваёю ўзвялічыцца гэтае месца!»...

I паклікаў тады епіскап князя Барыса, дзядзьку яе, і бацьку яе Георгія, і найпадобную Еўфрасінню, і пачэсных мужоў і, зрабіўшы іх сведкамі, мовіў: «Вось, аддаю Еўфрасінні месца Святога Спаса пры вас, каб пасля маёй смерці ніхто не судзіўся за гэты дарунак мой». I чулі гэта абодва князі і «баляры» ўсе ад епіскапа, і пакланіліся яму, кажучы гэтак: «Сапраўды, уладыка святы: сам Бог уклаў у тваё сэрца клопат апекавацца над гэтай дзяўчынаю». Еўфрасінні ж казалі: «Ідзі і паслухай епіскапа, учыні, што ён табе скажа, бо ён усім нам айцец, і трэба слухаць яго». Еўфрасіння ж, узняўшы з усмешкаю твар на іх, мовіла: «Іду з радасцю, як Бог мне накажа, так і будзе: хай будзе на мне воля Госпада!»

Князі ж і баяры ўсе, пачуўшы гэтыя словы найпадобнейшае Еўфрасінні, узрадаваліся і, атрымаўшы благаславенне епіскапа, пакланіліся Еўфрасінні, пацалавалі з любоўю яе і раз’ехаліся па дамах. А Еўфрасіння, памаліўшыся ў Святой Сафіі, атрымаўшы благаславенне епіскапа, тае ж ночы ўзнялася і, узяўшы з сабою адну манашку, прыйшла на месца, званае Сяльцом, дзе стаяла царква Святога Спаса. I ўвайшла ў царкву, і пакланілася, і прамовіла так: «Ты, Госпадзе, даючы святым сваім апосталам запавет, казаў: „Не насіце з сабою нічога, апрача посаха". Я ж, слухаючыся слова Твайго, прыйшла на гэтае месца, нічога не ўзяўшы з сабою, маючы ў сабе толькі слова Тваё: Госпадзе, памілуй! А з маёмасці ўсяе ёсць у мяне адно гэтыя кнігі, з якіх мае ўцеху душа і ўзвесяляецца сэрца...»

Паставіла Еўфрасіння царкву каменную Святога Спаса, і збудавалі тую царкву за 30 тыдняў. I тут хачу вам, братове, расказаць пра дзіва. Быў муж Іван, прыстаўнік над майстрамі царкоўнымі. I колькі разоў на досвітку чуў голас ён, які прамаўляў: «О Іване! Узрушся, ідзі на будоўлю царквы Уседзяржыцеля Спаса!» I аднойчы ён узняўся і прыйшоў да шчаснае Еўфрасінні, і сказаў ёй: «Ці не ты, панна, па мяне пасылаеш, каб я ўзяўся за працу?» А яна адказвае: «Не». Але, падумаўшы, кажа яму шчасная тая жанчына: «Нават калі і не я цябе ўзрушваю, усё адно паслухай шчыра і ўважліва таго, хто цябе кліча на гэтую працу». I скажу вам яшчэ пра адно дзіва, добрыя слухачы. Ужо збудавана была царква тая, але крыху не хапіла плітаў, і не было чым скончыць вярхі. I шукалі, але не знайшлі нічога. I зажурылася Еўфрасіння, і, уздыхаючы, мовіла: «Слава табе, Уладар Уседзяржыцель і чалавекалюбча! Ты, Хто даў нам вялікае ўсё, дай і меншае, каб завяршылася царква Твая!» Так яна памалілася, а назаўтра па Божай волі знайшліся пліты ў печы, і ў той самы дзень скончана была царква і ўзнесены крыж.

Найпадобнейшая ж Еўфрасіння, угледзеўшы завершаную царкву, узрадавалася душою. I асвяцілі царкву, і была радасць вялікая ўсім хрысціянам. I сабраліся князі і ўладарныя мужы, і інакі з інакінямі, і просты люд, і адбылося вялікае свята, і святкавалі шмат дзён, а пасля разышліся...

Мы ж вернемся да ранейшага. Бачыла найпадобнейшая Еўфрасіння манастыр свой аздоблены і поўны ўсякага дабра і задумала паставіць другую царкву мураваную Святой Багародзіцы. I, завяршыўшы яе, аздобіла абразамі, асвяціла і аддала манахам; і быў там вялікі манастыр. I ўбачыла шчасная два ўзведзеныя манастыры, вельмі вялікія і багатыя.

I паслала слугу свайго Міхаіла ў Царград да цара Мануіла і да патрыярха Лукі з дарамі каштоўнымі, просячы ў іх абраза святой Багародзіцы... Патрыярх жа Лука сабраў епіскапаў і ўвесь сабор у Святую Сафію і, благаславіўшы, аддаў той абраз слузе найпадобнейшае Еўфрасінні. Ён жа з радасцю ўзяў і прынёс той абраз Еўфрасінні... I аздобіла ўсю зямлю Полацкую сваімі багалепнымі манастырамі.

I, бачачы, як прасвятліў Бог манастыры яе, пажадала, молячыся: «Каб жа дайсці мне да святога горада Іерусаліма і пакланіцца гробу Госпадаву і ўсім мясцінам святым, бачыць іх і цалаваць, і там скончыць жыццё сваё!» Гледзячы ж на супольнае мноства статку Божых авечак, радавалася яму, як свайму ўратаванню, і кожны дзень навучала сёстраў сваіх: старых вучыла цярпенню і ўстрыманню, юных — душэўнай чысціні і цялеснаму супакаенню, гавенню шчыраму, хаджэнню рахманаму, голасу ціхмянаму, слову дабрачыннаму, ядзенню і піццю маўкліваму: пры старэйшых маўчаць, мудрых слухаць, да старэйшых — пакоры, да роўных і меншых — любові некрывадушнай, мала казаць, а больш разумець. Такі ж мела дар шчасная Еўфрасіння ад Бога: калі хто спытае яе пра што-небудзь — яна давала адказ, і хто слухаў яе — атрымліваў даброты ўсялякія. I не хацела яна бачыць, каб хто варагаваў: ні князь з князем, ні баярын з баярынам, ні з простых хто са сваім сябрам, але ўсіх жадала бачыць адзінадушнымі...

Еўфрасіння — незвядальны квет райскага саду. Еўфрасіння — арол, што, лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду і да ўсходу, як промень сонечны, прасвятліў зямлю Полацкую...

Шчасны і манастыр, шчасныя і насельнікі манастыроў Святога Спаса і Святой Багародзіцы! Шчасны люд, што табе паслугаваў! Але, о найшчаснейшая нявеста Хрыста, Бога нашага, маліся да Бога аб статку сваім, які ты спалучыла ў Хрысце, Якому належыць усялякая слава, гонар і пакланенне з Айцом і Святым Духам цяпер і заўжды і давеку! Амін.

Пераклад А. Мельнікава

1. От чьего лица написано это произведение?
2. С какой целью произведение создавалось?
3. О каких событиях идет речь в тексте?
4. Разделите текст на смысловые части. Составьте развернутый план. Обозначьте даты, к которым относится каждая из смысловых частей.
5. Определите, чем важно это произведение для отечественной истории.

«Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі»
Мацея Стрыйкоўскага (урывак)
[2]

Выслаўляю адвагу ваяроў сармацкіх[3],
Што пазбавілі пыхі рыцараў крыжацкіх.
Пыху Бог люта нішчыць, бо пакору любіць,
Сціплых сам карануе, а пыхлівых – губіць.
Вітаўт-князь і Ягайла, пан святы й руплівы,
Злы намер углядзеўшы, што магістр пыхлівы
Прускі меў (бо Літву ён з Польшчай зруйнаваці
Прагнуў, нам сваё права гвалтам навязаці),
Разаслалі адразу віты[4] на збіранне
Ваяроў па паветах, каб пачаць змаганне;
Бо, казалі, крыжакі ледзь не за парогам,
I ўсялякае моцы прэцца з рэйха многа.
А таму варта хутка на вайну збірацца –
На чужыне, не дома, з ворагам спаткацца.
Гвалт спынілі, з крыжацкай пашчы ўласнай сілай
Волю вырвалі й славу для Айчыны мілай...
                                   І хутчэй памчалі,
Ля сяла Грунэвальда станы[5] ўсе напялі.
Там шырокае поле, дзе дуброў навокал
Шмат расло на пагорках – так, як кінуць вокам;
А па ўзгорках ярыны крыва разышліся,
Лагер польскі на ўзгорках гэтых прыпыніўся.
А насупраць — палеткі, што былі лясамі,
А цяпер загусцелі, параслі хмызамі.
На пяць міляў нізіна ўшыркі раздалася,
Дзе жывёла калісьці сытая паслася.
Там літва свае станы ўставіла шырока,
Іх навокал ірвамі абвяла глыбока
(Што да польскіх рагамі станаў прымыкалі —
Каб, трывогі не знаўшы, воі спачывалі).
Зблізу нашых насупраць буй-гара паўстала —
Па баках пышнарослым дубняком буяла,
А з вяршыні, калі б хто на яе ўзабраўся,
Стан літоўскі і польскі добра адкрываўся.
I гару тую немцы ўставілі шатрамі
(Іх трымалі надзейна рожны з ланцугамі).
Месца зручнае тое як на ваяванне,
Дыспазіцыю войска і крыві пусканне.
«Багародзіцу» нашы, немцы «Dasticht» завялі,
З дзелаў, бубнаў трэск, грукат, коні ржаць пачалі.
Немцы вышай стаялі, з дзвюх гармат пальнулі,
Ды з палякаў нікога з іх не закранулі.
Тым смялей і літва ўжо з крыкамі нясецца,
Аж з канём конь суседскі бокам, крупам б’ецца.
Між літвы смела Вітаўт рэй вядзе-трымае,
Іх натхняе ды крыкам шэрагі раўняе.
…Потым добрую вестку нашы людзі мелі:
I зямля, і паветра ад імшы[6] дрыжэлі,
Па касцёлах удзячна «Те Deum»[7] спявалі,
У Літве, як і ў Польшчы, Бога праслаўлялі.
Едуць з Мальбарка немцы, просяць спачування:
Хай кароль міласцівы ім для пахавання
Целы выдасць магістра, комтураў забітых
Ды з князёў іх нямецкіх самых знакамітых.
I кароль наш разважна мовіў тыя словы:
«Як раней быў, панове, мір трымаць гатовы,
Так даць жыцці тым воям быў бы я ласкавы,
Ды за іхнія ўчынкі зжэр іх Марс крывавы».
Потым плакаў, над лёсам немцаў уздыхаўшы
Ды на смерць і фартуну моцна наракаўшы.
Немцы цела магістра ў Мальбарак забралі,
Там яго і комтураў годна пахавалі.
Той шэсцьсот, гэты – трыста комтураў згадае,
А чатырыста – іншы (рацыю ён мае).
Немцаў сто сорак тысяч мелася да бою,
Ды яшчэ дзевак, слугаў везлі за сабою.
Слаўнай той перамогай захацеў палякаў
I літву Бог аздобіць, бо змаглі крыжакаў.

Пераклад з польскай мовы А. Ул. Бразгунова 

1. Патриотом какой страны выступает Матей Стрыйковский?
2. Докажите, что «Хронику» можно отнести к произведениям ренессансной литературы.
3. О каком событии идет речь в приведенном отрывке?
4. Назовите главных героев приведенного отрывка. Дайте им характеристику.

Урывак з твора Фёдара Еўлашоўскага «Гістарычныя запіскі»[8]

Самому Пану Богу майму за ўсялякія яго дабрадзействы няхай будзе вечны гонар і хвала, дзякуючы клопатам якога і я, Фёдар Еўлашоўскі, нарадзіўся ад вышэйпамянёных родзічаў маіх у Ляхавічах у 1546 годзе ад нараджэння Сына Божага месяца лютага сёмага дня ў ноч з нядзелі на панядзелак...

А потым, кароль яго міласць Жыгімонт Аўгуст калі распачаў вайну з князем Іванам Маскоўскім, я быў першы раз на вайне, дзе і бітва закончылася перамогай нашых над Масквою. У 1564 годзе месяца студзеня 26 дня, на Іван-полі над ракою Улаю. А потым былі ў мяне аж да прыкрасці частыя паездкі на тыя войны, а як я цяпер бачу, малапатрэбныя, бо і Рэчы Паспалітай карысці няшмат тыя войны прыносілі, а мне засталіся памятнымі з-за вялікіх прыгод, цяжкасцей, шкод і невымоўных нягод, якія мне давялося перацярпець...

Году 1567, а веку майго 21-га былі летам караля яго міласці Жыгімонта Аўгуста паслы вялікія маскоўскія, а менавіта, па імені: Фёдар Іванавіч Калычоў Умны, намеснік суздальскі, чалавек з ім 727, а коней 922; Рыгор Іванавіч Нагой, дварэцкі, людзей з ім 269, а коней 370; Васіль Якаўлевіч Шчалканаў, дзяк або пісар, людзей з ім 229, а коней 332. Сума ўсіх людзей 1225, а коней 1629, з якімі аб міры нічога не было вырашана.

Той жа восенню кароль яго міласць быў з войскам і ў пастраенні пад Радашковічамі.

Году 1568 пасля сойма Гарадзенскага і з’езда воінскага ехаў кароль яго міласць да Любліна для сканчэння уніі. Адкуль у 1569 годзе на другім тыдні посту вялікага паны сенатары літоўскія, бачачы многа рэчаў, якія іх не задавальнялі, ад’ехалі былі з Любліна. Аднак жа пасля Вялікадня праз універсалы, з кароннай пячаццю выдадзеныя, зноў да Любліна сабраны будучы, завяршылі унію жніўня месяца 11 дня.

А перад тым яшчэ зямля Кіеўская, Валынская і Падляшская да Кароны прысуджаны і спісамі прылучаны былі не адразу, але паасобку, па адной зямлі ад Літвы адрываючы, як сведчаць прывілеі, ім даныя. У Падляшскай – найпершая дата, або дакладней анексія сакавіка пятага. Затым у Валынскай зямлі – дваццаць шостага мая. А Кіеўская зямля трохі далей затрымалася была, аж ёй прывілей выдадзены шостага дня чэрвеня ў тым жа 1569 годзе.

У 1570 годзе быў сойм у Варшаве, але раз’ехаліся без канстытуцыі з-за нязгоды. А ў той жа час паслы былі ў Маскоўскага (Івана)...

Памёр кароль яго міласць Аўгуст у панядзелак, ліпеня 7 дня, а 18 гадзіне або трэцяй з паўдня, смерці якога не ўтойвалі, што чакалі, але зараз усім аб’явілі… А з-за той смерці караля яго міласці і хваробы маёй засталіся лісты мае непадпісаныя, якія мне кароль яго міласць на маёнткі мне дадзеныя хацеў загадаць напісаць, што здарылася па прычыне вялікага майго няшчасця.

Пасля таго з’езды ў Польшчы і Літве бывалі. Паслы цэсарскія і іншых паноў прыязджалі. Пільна асцерагаліся разрыву туркамі адносін з Літвою, баяліся, каб Літва з Маскоўскім (царом Іванам Жахлівым) не змовіліся. І таму ж былі ад палякаў у Гародні пан ваявода падольскі, пан камянецкі, дзе дамовіліся аб прымальных выбарах...

У тым жа 1575 годзе ў маі, з’ехаўшыся панове і рыцарства да Сценжыцы, вырашыўшы абраць каралём Генрыка, больш ужо не чакаць, да выбараў новага пана (караля) прыступілі і, прабыўшы там тры тыдні, раз’ехаліся ў нязгодзе, нічога не зрабіўшы. Я ехаў па волі пана майго да мястэчка Острава, што знаходзіцца ля Любліна, на права, там з шляхтаю Казноўскімі ад іх братавае, дачкі годнага памяці мужа Стафана, мастаўнічага, бацькі цяперашніх суседзяў маіх паноў Вадашынскіх…

1. Проанализируйте документ, используя памятку «Как работать с документами исторического характера».
2. Назовите события, о которых идет речь в приведенном отрывке.
3. Что можно узнать об авторе этого произведения?
4. Сторонником какого монарха являлся автор текста?
5. О каких особенностях произведения можно говорить, судя по его названию?

Из учебного пособия «Сентенции[9], необходимые в общественной жизни»
Яна Лициния Намысловского
[10]

Уступчивость

16. Старшему путь уступи, пощади и тех, кто слабее,

Равных себе уважай, сможешь надежно прожить.

Тайна

17. Если с тобой поделиться кто-либо тайной захочет,

Камнем пусть ляжет она, что море скрывает на дне.

Нечестные

19. Щедрым не будь, благодействуя людям нечестным.

Подарки недруг твои получив, пуще наглеет еще.

Любовь к родине

27. Каждый, кто честен, пылает такою любовью к отчизне,

Что безоружный готов броситься в пламя костра.

Жизнь

31. Нравится жизнь, несмотря на заботы, которых немало.

Сколь дорогой бы была, если б лишилась и тех.

Прилежание

32. Рвение, знайте, напрасно к искусству науки высокой,

Будет наука расти, если усерден наш труд.

Беспокойство

33. Близость смертельной болезни, пожалуй, не так уж опасна,

Как беспокойство души, полной печальных тревог.

Боль

38. Тот, у кого жмет башмак, самого эта мука терзает.

Каждый обычно скорбит, болью своей удручен.

Порядок

39. Правильно не завершишь ничего, не продумав порядка,

Следом один за другим движет порядок часы.

Предусмотрительность

41. Чтоб у тебя не погибло случайно иль в краже что-либо,

Надо за ходом всех дел бдительным оком следить.

Старики

47. Ежели хочешь свой век с вдохновеньем прожить и разумно,

Слушай, внимай старикам, чаще блюди их совет.

Скромность

49. Всякий обманщик увертками разными тешиться горазд,

А избегающий лжи скромности любит язык.

Язык

51. Рану наносит не столь глубокую меч беспощадный,

Сколь невиновным язык ядом преступным вредит.

Время

55. Чтоб наудачу не выбрать случайные сроки для дела,

Знай: для любого из дел время приходит свое.

Выдержка

56. Не торопись, собираясь на дело, сначала подумай,

Взвесив же все наконец, снова не торопись.

Месть

67. Даже слабейшим вред и печаль наносить не решайся:

Знаешь, насколько рука мести бывает цепка.

Придерживаться середины

77. Всяких излишеств порочных пытайся, подумав, избегнуть,

Меру достоинства знай — ему середину блюсти.

Негодяй

80. Кто согребает удобства себе, других ущемляя,

Тот добродетель и стыд не уважает совсем.

Мудрый

81. Кто не взгордится, когда засияет излишне фортуна,

И не поникнет, когда пасмурно,— мудрым слывет.

1. Как вы считаете, для кого написано это произведение?
2. Подумайте, актуальны ли в настоящее время сентенции Яна Намысловского. Поясните свой ответ. Определите три важных поучения, которые, по вашему мнению, не утратили актуальности и сегодня.
3. Составьте не менее пяти сентенций для учеников 9 класса, которые, на ваш взгляд, могут быть полезными при обучении в старших классах школы.

Из Устава Эдукационной комиссии о парафиальных школах [11]

7. ПАРАФИАЛЬНЫЕ ШКОЛЫ

1. Школы, находящиеся в местечках и деревнях... следует именовать парафиальными школами. Одни из них, расположенные преимущественно в местечках, в которых объем изучаемых предметов больший, считать старшими, другие же, в которых объем изучаемых предметов меньший, именовать младшими.

2. Обучение людей вопросам религии, обязанностям в соответствии с их общественным положением, выполняемым работам, навыкам в ремеслах является целью этих школ. Всякий, как человек разумный, обученный этому, с большей охотой и более правильно будет исполнять свои обязанности, свою работу и ремесло, все то, что необходимо ему как в общественной, так и в личной жизни...

3. Прежде чем изучать элементарные книжки, в старших школах необходимо обучать христианской, а также нравственной науке в соответствии с периодом времени, материальным и общественным положением учеников, чтению и письму, счету, началам практической геометрии, ознакомлению с системой мер, весов и денег, садоводством (огородничеством) и вообще сельским хозяйством, прежде всего через производство самих же этих работ, чем через рассуждения и требование изучения этого на память; научим, умению сохранения здоровья, лечению животных, внутренней в этой же местности и с соседями торговле, использованию тех предметов (вещей), которые очень часто в деревнях и местечках выбрасываются, но могли бы быть еще использованы, как, например, различные растения, которые можно употреблять для крашения, шерсть различных животных, кора различных деревьев, негодная для ношения одежда, зола и т. д. В младших же классах, где обычно обучаются сами же сельские дети, в меньшей степени должны и изучаться эти предметы. Правда, очень трудно будет находить учителей, способных без книг и соответствующей подготовки обучать всем этим навыкам.

4. В выборе времени для занятий, особенно деревенских детей, парафиальный учитель должен принимать во внимание время их занятости в хозяйстве по оказанию помощи родителям...

5. От обучения в этих школах ни в коем случае не должно отрываться привитие детям навыков к труду, преодолению трудностей, закаливание их в связи с изменением погоды. Для этого следует чаще устраивать игры на открытых площадках (полях), делать упражнения по укреплению здоровья, заниматься выполнением полезной работы, как-то: подготовкой почвы и разбивкой садов и огородов, распиловкой древесины, изготовлением веревок (канатов), короче, производством всех сезонных работ. Необходимо строго требовать от смотрителей (надзирателей) этих школ, чтобы они не привлекали учеников к выполнению их личной работы, а также впредь не возлагали на них новых обязанностей.

6. При изучении предметов следует пользоваться самым простым методом: например, обучая чтению и письму, необходимо научить писать каждую букву и произносить ее звучание; действия арифметики закреплять на конкретных предметах (вещах); размеры площади изучать на разбивке садов, огородов; нравственные истины выводить из конкретных обстоятельств и т. д.

7. Учитель с наибольшей рассудительностью (благоразумием) и нежностью должен относиться к ученикам из бедных семей, уважая в них ближнего, их общественное положение и достоинство. Поэтому он не должен обзывать их оскорбительными словами, подвергать телесным наказаниям... обязан узнавать об их болезнях и других огорчениях (неприятностях) и требовать помощи им от их духовных пастырей, владельцев или арендаторов имений.

Перевод с польского языка В. Дубровского 

1. Какие изменения произошли в обучении молодежи после организации Эдукационной комиссии?

2. Сравните обучение в парафиальной и современной школе. Определите сходства и различия.

2. Работа с научной статьей

Адраджэнне на беларускіх землях (С. Падокшын)[12]

Адраджэнне ў ВКЛ (XVI — пач. XVII ст.) абумоўлена пазітыўнымі зменамі ў эканамічным, сацыяльна-палітычным, духоўна-культурным жыцці беларускага, украінскага і літоўскага народаў, развіццём гарадоў, актывізацыяй прагрэсіўнага магнацка-шляхецкага руху за рэфармаванне грамадска-дзяржаўных інстытутаў краіны.

Адраджэнне ў ВКЛ прайшло 3 перыяды:

  • ранні (пач. XVI ст. — 1550-я гг.) — станаўленне або пранікненне ў грамадскую свядомасць ідэй рэформаў і рэлігійна-духоўнага аднаўлення;
  • развіты (2-я пал. XVI ст.) — сінтэз рэфармацыйна-гуманістычнай тэорыі з рэальнай сацыяльна-дзяржаўнай, царкоўнай і культурнай практыкай;
  • позні (пач. XVII ст.) — барацьба за выжыванне ва ўмовах Контррэфармацыі і развіцця айчыннай культуры барока.

З’яўляючыся адзінствам агульнаеўрапейскага і рэгіянальна-нацыянальнага, Адраджэнне ў ВКЛ мела свае спецыфічныя рысы: сутыкненне ўсходніх і заходніх рэлігійна-царкоўных і духоўна-культурных каштоўнасцей, станаўленне нацыянальных (беларускай, украінскай і літоўскай) культур у складзе поліэтнічнай і рознарэлігійнай інтэграванай дзяржавы ва ўмовах незавершанага працэсу нацыянальнай дыферэнцыяцыі беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Транзітыўны (пераходны) характар эпохі Адраджэння быў звязаны з усталяваннем новых каштоўнасных арыенціраў, якія складалі сутнасць новага рэнесансна-гуманістычнага светапогляду і фарміраваліся ў барацьбе з пануючай сярэднявечнай, артадаксальнай ідэалогіяй. Адметнымі рысамі рэнесансна-гуманістычнага светапогляду былі:

— уяўленне пра самакаштоўнасць чалавечага жыцця, або адраджэнскі антрапацэнтрызм, у якім галоўнай была праблема зямнога прызначэння чалавека, а не замагільнай узнагароды;

— вучэнне пра свабоду як галоўную ўмову шчаслівага жыцця чалавека, яго вялікія магчымасці ў адносінах да самога сябе, пазнання,творчасці;

— рацыяналізм і натуралізм як пераважныя спосабы інтэрпрэтацыі прыродна-сацыяльнай рэчаіснасці, чалавека (Ф. Скарына, М. Гусоўскі, С. Будны, В. Цяпінскі, Л. Сапега, А. Волан і інш.).

Характэрная адзнака айчыннага Адраджэння – наяўнасць у ВКЛ на працягу пэўнага перыяду (другой паловы XVI ст.) адноснай рэлігійнай талерантнасці, што зафіксавана як у афіцыйных дакументах (акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г., Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г.), так і ў прыватнай мемуарыстыцы («Дзённік» Ф. Еўлашоўскага); узаемадзеянне беларускай, украінскай, літоўскай, польскай і рускай культур, сувязь рэнесанснага гуманізму з айчыннай Рэфармацыяй, палітычным і нацыянальна-культурным рухамі XVI–XVII стст.

Асаблівасцю рэнесанснай культуры ў ВКЛ з’яўляецца яе функцыянаванне ва ўмовах Контррэфармацыі і культуры барока.

Істотны момант Адраджэння ў ВКЛ – станаўленне ўласна беларускай культуры. Пачынаючы з дзейнасці Скарыны рэнесансная ідэя служэння «агульнаму дабру» набыла нацыянальна-патрыятычную і асветніцка-дэмакратычную канкрэтызацыю.

Фарміраваўся беларускі менталітэт – спецыфічны спосаб светаўспрымання і светаадчування, які вызначаў нацыянальны характар і своеасаблівасць духоўнай культуры.

З эпохай Адраджэння звязана інтэнсіўнае развіццё айчыннай філасофскай і грамадска-палітычнай думкі. На гэтай аснове сфарміраваліся каштоўнасці і ідэалы, якія не толькі паўплывалі на наяўную сацыяльна-дзяржаўную практыку і духоўную культуру, але і склалі аснову сучаснай духоўнасці і нацыянальнай самасвядомасці беларускага, украінскага і літоўскага народаў. Гэта ідэя спалучэння агульначалавечага і нацыянальнага, рэнесансна-гуманістычная персаналісцкая канцэпцыя чалавека, звязаная з ідэямі духоўнай свабоды, вяршэнства закона, усведамленне неабходнасці грамадска-рэлігійнай згоды, паразуменне паміж Усходам і Захадам, талерантнасць і рэлігійна-інтэлектуальны плюралізм як гістарычна абумоўленыя рысы ментальнасці ВКЛ, этычная дамінанта айчыннай філасофскай культуры, ідэя развіцця духоўнай культуры на нацыянальнай аснове, непрымальнасць у духоўным жыцці прымусу і насілля. Аднак гэтыя рэнесансныя рысы часам спалучаліся з наяўнымі ў грамадстве праявамі рэлігійна-інтэлектуальнай нецярпімасці, шляхецкага эгаізму і самавольства, непавагай да існуючых законаў, сацыяльнай несправядлівасцю і інш.

На падставе культурных традыцый ВКЛ (візантыйскіх, старажытнарускіх, заходнееўрапейскіх, айчынных) развіваліся літаратура і мастацтва. У архітэктуры, іканапісе, жывапісе, графіцы, музыцы, тэатральным мастацтве, эстэтычнай думцы ВКЛ XVI – пачатку XVII ст. назіраліся прыкметы культуры Адраджэння і барока.

1. Назовите специфические черты Возрождения в ВКЛ.
2. Определите особенности ренессансной культуры.
3. В каких официальных документах зафиксировано наличие в ВКЛ на протяжении второй половины ХVI в. относительной религиозной толерантности?
4. Что занимало ведущее место в системе мировоззрения эпохи Возрождения в ВКЛ?
5. Выделите основную проблему социально-политической и правовой мысли эпохи Возрождения в ВКЛ.
6. Объясните, как вы понимаете идеал национальной жизни, сформулированный Ф. Скориной.
7. Создайте схему, гекс или ментальную карту по теме приведенной статьи.

Школьный театр иезуитов (Т. Б. Блинова)[13]

Практическим целям образования служили иезуитские театры, существовавшие при учебных заведениях Общества Иисуса[14]. Они были основаны орденом в Полоцке (1585), Пинске (1662), Новогрудке (1681), Минске (1692), Дрогичине (1702), Слуцке (1715), Несвиже (1723), Витебске (1766), Слониме (1769) и Гродно (дата неизвестна).

Труппы театров состояли из юношей, изучавших курс риторики, сдавших перед этим строгий экзамен по декламации. В процессе подготовки к представлениям их учили красивым жестам и движению по сцене, умению свободно держаться перед большой аудиторией. Педагоги помогали вырабатывать хорошую дикцию, подталкивали учеников к совершенствованию своих познаний в области латинского языка.

Материал для выступлений подбирался профессорами риторики из произведений поэтов и писателей, разрешенных властями ордена. В спектаклях, по их мнению, должна была наиболее полно отражаться идеология католицизма. При этом не забывались дидактические и развлекательные цели. Большое внимание уделялось ораторским выразительным средствам, использованию аллегорий, символики, костюмов, декораций, освещения. Женские роли исполнялись юношами в масках. Непременным участником всех театральных представлений был хор, состоявший из учеников коллегии. Это был своеобразный отчет перед зрителями, в ходе которого выявлялся уровень освоения воспитанниками учебной программы по пению.

Репертуар иезуитских театров состоял из пьес на библейские, античные и исторические темы. Первым спектаклем, поставленным иезуитами для жителей Полоцка, стала трагедия «Навуходоносор»[15]. Пьеса произвела большое впечатление на горожан, не знакомых до этого с театральным искусством.

Постановка спектаклей приурочивалась к Рождеству, Пасхе, а также Масленице и окончанию учебного года. При этом содержание спектаклей соответствовало событию, в честь которого они организовывались. Например, накануне школьного выпускного дня в пьесах прославлялась мудрость, шли такие представления, как «Поэзия Вергилия[16], возвышенная до христианской философии», «Увенчанная мудрость» и др. На Масленицу ставились пьесы «Пир среди голода и жажды», «Чаша памяти из черепа киевского князя Святослава», «Почетное место у круглого стола Вакха[17]». На Страстной неделе зрителям предлагались «Избыток Божьей любви к человеку», «Бесконечный предел любви к кресту» и т. д.

В жанрах драмы и трагедии на подмостках иезуитских театров воспевались библейские персонажи, герои античной и отечественной истории. Комедии и интермедии предназначались исключительно для изображения жизни крестьян, ремесленников, цыган, мелких торговцев-евреев.

Деятельность иезуитских театров находилась под неусыпным контролем провинциалов, которые предписывали ректорам коллегий, чтобы их репертуар постоянно обновлялся «во избежание скуки зрителей, к подрыву славы иезуитских училищ, и притом в самих пьесах избегать всяких колкостей, оскорбительных и язвительных выражений» — разумеется, в адрес православных.

Но предписанию генерала орден один раз в год устраивал публичный спектакль, на котором его участники должны были выступать на родном языке. К этим представлениям заранее и очень тщательно готовились, так как предстояло выступать перед гостями и родителями. Допускались и все желающие. Представителям знати отводились почетные места, раздавались красиво оформленные программки. Родителям было особенно приятно видеть своих детей на сцене. Они наглядно убеждались, каких успехов достигли их сыновья, обучаясь у иезуитов, и, разъезжаясь по домам, превозносили гвардейцев Лойолы как умелых педагогов.

Организация подобных спектаклей преследовала две цели: во-первых, поднимать авторитет и престиж ордена в глазах населения; во-вторых, будить религиозные чувства верующих…

1. Что такое школьный театр?
2. Какую роль он сыграл в развитии культуры белорусских земель?

 

Сарматызм (В. Пазднякоў)[18]

Сарматызм — шляхецкая ідэалогія Рэчы Паспалітай, якая грунтавалася на тэорыі пра сарматаў як продкаў некаторых народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Старажытнагрэчаскі вучоны Пталамей (ІІ ст.) Еўрапейскую Сарматыю пазначаў на тэрыторыі ад Віслы да Дона, а Азіяцкую Сарматыю — на Усход ад Дона. Яго паслядоўнікі традыцыйна паказвалі існаванне гэтых тэрыторый, хоць да сярэдзіны І тыс. сарматы зніклі з гістарычнай арэны. Заходнееўрапейскія гісторыкі VII—XII стст. атаясамлівалі з сарматамі некаторыя славянскія народы — чэхаў, палякаў, рускіх. У XV ст. гэтыя погляды распаўсюдзіліся ў Польшчы. Сарматаў як продкаў палякаў разглядаў Я. Длугаш. З канца XV ст. пад Сарматыяй разумеліся ўсе землі, падуладныя дынастыі Ягелонаў. Л. Корвін у «Касмаграфіі» (1496) да Еўрапейскай Сарматыі адносіў Палонію (Польшчу), Мазовію, Прусію, Літву. Ян са Стаўбніцы ва «Уводзінах да касмаграфіі Пталамея» (1512) да Еўрапейскай Сарматыі прылічваў Палонію, Мазовію, Прусію, Літву, Жамойць, Курляндыю, Лівонію. Аналагічныя погляды выказаны ў паэме Я. Вісліцкага «Пруская вайна» (1516), «Трактаце пра дзве Сарматыі» Мацея з Мехава (1517), працах дыпламата і паэта Я. Дантышака, гісторыка Ё. Л. Дэцыя і інш. Легенды пра Сарматыю як радзіму народаў Усходняй Еўропы і сарматаў як продкаў славянскіх і суседніх народаў сталі ідэалагічным абгрунтаваннем дзяржаўнай уніі Польшчы і ВКЛ, а пасля 1569 г. — існавання шматнацыянальнай і шматканфесійнай Рэчы Паспалітай. Канчаткова сарматызм як этнагенетычны міф аформіўся ў творах М. Бельскага «Хроніка ўсяго свету» (1551) і М. Кромера «Аб паходжанні і гісторыі палякаў» (1555). А. Гваньіні ў «Хроніцы Еўрапейскай Сарматыі» (1578) называў Рэч Паспалітую Сарматыяй, а славян атаясамліваў з сарматамі. Рабіліся спробы дапасаваць да тэорыі пра сармацкае паходжанне палякаў і літоўцаў легенду пра рымскае паходжанне літоўскай шляхты (міф пра Палемона). М. Стрыйкоўскі ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі» (1582) сцвярджаў, што рымляне (Палемон і яго спадарожнікі) заспелі на Літве мясцовае сармацкае насельніцтва, з якім асіміляваліся. Такім чынам, палякі і літвіны нібыта ў асноўным паходзяць ад сарматаў; гэтым падкрэслівалася роўнасць і аднароднасць шляхецкага стану Рэчы Паспалітай.

Да канца XVI ст. сарматызм набыў рысы і класавай тэорыі, якая разглядала як нашчадкаў сарматаў найперш шляхту. У XVII ст. сарматызм перажываў росквіт і стаў шляхецкім светапоглядам, культурай і ладам жыцця. Падкрэсліваліся заслугі польскай шляхты ў барацьбе з «нявернымі» (туркамі, татарамі), «схізматыкамі» (маскавітамі), ерэтыкамі-пратэстантамі (шведамі), што нібыта працягвала традыцыю перамог сарматаў над рымлянамі.

З сарматызму вырас месіянізм: сцвярджалася, што Рэч Паспалітая — падмурак хрысціянства, апора каталіцызму ва Усходняй Еўропе. Ідэал сарматызму — шляхціц-католік, які ў мірны час займаецца гаспадаркай, а ў час вайны выступае як ваяр. Ухваляліся патрыярхальныя адносіны на вёсцы паміж панамі і сялянамі і ў шляхецкай сям’і. Сарматызм вызначаўся кансерватызмам у эканамічных і грамадскіх адносінах, не дапускаў магчымасці змен у шляхецкіх «залатых вольнасцях» і дзяржаўным ладзе Рэчы Паспалітай. Ад шляхты сарматызм патрабаваў пэўнага ладу жыцця: паказной набожнасці і ахвярнасці на карысць касцёла, гасціннасці, правядзення ўрачыстых сямейных свят, нашэння багатай зброі, вопраткі і аксесуараў (кунтуша, жупана, пояса ўсходняга тыпу і г. д.); у мастацтве ён выявіўся ў знешняй атрыбутыцы сармацкага партрэта. Такі лад жыцця ў Рэчы Паспалітай стаў узорным, да яго імкнулася і мяшчанства. Ідэолагамі сарматызму ў мастацкай літаратуры XVII ст. выступілі В. Кахоўскі, П. Каханоўскі, Я. А. Морштын і інш., якія праводзілі думку пра ідэальны лад Рэчы Паспалітай і ўзорнае палітычнае жыццё краіны. Сарматызм садзейнічаў узмацненню каставасці шляхецкага стану. У XVIII ст. сарматызм перажываў крызіс, выкліканы пачаткам заняпаду Рэчы Паспалітай. У гістарычнай навуцы даказвалася беспадстаўнасць сармацкага міфа, ставіліся пад сумненне каштоўнасці шляхецкай дзяржавы і ўсяго ладу жыцця. Асабліва ўзмацнілася крытыка сарматызму з пашырэннем у 2-й палове XVIII ст. ідэалогіі Асветніцтва. Сарматызм пачалі звязваць з нявыхаванасцю і маральным заняпадам.

1. Что называют сарматизмом? На какой теории основывалась шляхетская идеология Речи Посполитой?
2. Какие теории о Сарматии предлагали историки ІІ—ХVІ вв.? Составьте таблицу (историк, век, страны). Нарисуйте картосхему, обозначьте на ней вероятные границы Сарматии по предположениям различных исследователей.
3. Что свидетельствует о том, что сарматизм приобрел черты классовой теории в конце ХVI в.?
4. Найдите в статье подтверждение тому, что в ХVII в. сарматизм переживал расцвет и стал мировоззрением, культурой и образом жизни шляхты.
5. Что такое мессианизм? Дайте определение этому понятию.
6. Охарактеризуйте идеал сарматизма — шляхтича-сармата — с помощью синквейна.
7. Чем был вызван кризис сарматизма?

Эвалюцыя форм нацыянальнай ідэнтычнасці шляхты Беларусі ў XVI—XIX стст. (вытрымкі) (В. Макарэвіч)[19]

…З XVI ст. узмацніўся ўплыў польскай культуры, якая ў пэўнай меры была транслятарам заходнееўрапейскай. Істотны ўплыў пачала аказваць польская традыцыя пісання хронік, асабліва творы М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, А. Гваньіні i М. Кромера…

Узмацненне інтэграцыйных працэсаў унутры «шляхецкага народа», векавое сумеснае жыццё ў адной дзяржаве — усё гэта стварыла ўмовы для ўзнікнення агульнай для шляхты Рэчы Паспалітай гістарычнай традыцыі. Цэнтральнае месца ў ёй заняў сарматызм.

Еўрапейская Сарматыя як тэрыторыя згадваецца яшчэ ў працах антычных аўтараў. Пталемей лакалізуе яе на тэрыторыі ад Віслы да Дона. У VII—XII стст. у працах заходнееўрапейскіх аўтараў з сарматамі атаясамліваліся некаторыя славянскія народы. З XV ст., пачынаючы ад Яна Длугаша, сарматызм замацоўваецца ў гістарычных хроніках i пашыраецца на землі Вялікага Княства Літоўскага.

Ян Длугаш пад Сарматыяй вызначаў еўрапейскія тэрыторыі, населеныя славянамі, а пад тэрмінам «сарматы» — русінаў i палякаў. Некаторыя аўтары ў XVI ст. уключалі ў склад зямель Сарматыі таксама Мазовію, Прусію, Літву, Лівонію, Курляндыю. Мацей Стрыйкоўскі ў 1582 г. выдаў «Хроніку Польшчы, Літвы, Жмудзі i ўсяе Русі». Ён выводзіць агульнае паходжанне палітычных эліт гэтых зямель ад «каралеўскіх сарматаў», нашчадкаў скіфаў, чыя гісторыя вялася з калена біблейскага Адама. Стрыйкоўскі зрабіў выснову, што сарматы былі абраным народам, прызначаным панаваць над светам.

Да пачатку XVII ст. у польскай хроніка-летапіснай літаратуры фарміруецца ўяўленне пра Сарматыю як еўрапейскі рэгіён, населены ў асноўным славянамі, якія мелі агульныя карані i размаўлялі на падобных мовах. Польскія аўтары рабілі акцэнт на этнагенетычнай роднасці польскай шляхты з сарматамі.

Самаідэнтыфікацыя з сарматамі не адразу была прынята за аснову ідэалогіі ўсёй шляхты, аднак тэрміны «сарматызм» i «Сарматыя» паступова набываюць усё больш выразнае інтэграцыйнае значэнне, «аб’ядноўваюць рознаэтнічныя i разнамоўныя элементы ў адну цэласць». Сармацкі «народ-шляхта», з агульнымі палітычнымі правамі, палітычнай гегемоніяй у краіне, яднаў у адно палітычнае цэлае амаль што мільён квадратных кіламетраў тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Сарматызм становіцца i адной з ідэалагічных асноў існавання польска-літоўскай уніі, а разам з тым ён у значнай ступені падмацоўваў паняцце «шляхецкі народ-нацыя», да якога не належалі іншыя саслоўі.

Як адбываўся працэс узнікнення i замацавання сармацкага міфа? Чалавек рэлігійны той эпохі для абгрунтавання першынства шляхты звяртаўся да міфа пра яе паходжанне. Аўтары хронік тлумачылі існаваўшую сістэму міжсаслоўных адносін у Рэчы Паспалітай так, што ў выніку выкрышталізоўваўся міф, нібыта нашчадкам старажытных сарматаў можа лічыцца толькі воінскае саслоўе — шляхта, тым самым тлумачылася яе кіроўная роля ў палітычным жыцці.

Сарматызм выводзіў па-за межы шляхецкай нацыі сялянства i мяшчанства, калі адносіны паміж шляхтай i іншымі саслоўямі ажыццяўляліся на ўзроўні ўладара i падначаленага. Паступова ўсталяваўся тэзіс, што гараджане i сяляне з’яўляюцца нашчадкамі мясцовага, аўтахтоннага пакоранага народа, i яны не могуць лічыцца генетычнымі прадаўжальнікамі ні роду сарматаў, ні тым больш нашчадкамі ix славы i традыцый. Такі міф вельмі добра накладваўся на асаблівасці сацыяльнай структуры Рэчы Паспалітай перыяду шляхецкай дэмакратыі, добра стасаваўся з вобразам шляхціца-сармата.

Шляхецкая сармацкая нацыя разумелася як палітычная, а не этнічная, як нацыя-ўладар, якая карысталася агульнымі для яе прадстаўнікоў палітычнымі правамі i свабодамі. Такая форма самавызначэння была прывабная для шляхты ўсёй Рэчы Паспалітай незалежна ад яе этнічнай прыналежнасці i мовы. Пісьменнік ХVІ ст. Станіслаў Ажэхоўскі адзначаў інтэграцыйны эфект прывабнасці польскіх шляхецкіх вольнасцей для шляхты іншых зямель. Сарматызм стаў для поліэтнічнай шляхты Рэчы Паспалітай надэтнічнай нацыянальнай ідэалогіяй шляхецкага саслоўя.

Сарматызм нёс у сабе элементы паланізацыі. Аднак, прымаючы польскія шляхецкія прывілеі i сармацкую тэорыю, эліты няпольскіх зямель адаптавалі сарматызм да сваіх патрэб, стваралі сваю адметную ідэнтычнасць у межах сармацкай нацыі. На ўсходніх землях Рэчы Паспалітай – у Вялікім Княстве Літоўскім ці ва Украіне — ідэалогія сарматызму спалучылася з унутранымі ідэалогіямі мясцовай шляхты. Даўнасць панавання на гэтых землях амаль што заканадаўча замацоўвала першынство ix саслоўных правоў.

1. Назовите причины возникновения общей для шляхты Речи Посполитой исторической традиции.
2. Какие причины возникновения и укрепления сарматского мифа называет автор статьи?
3. Что давала шляхте принадлежность к сарматам? Для чего использовался миф о сарматском происхождении?
4. Объясните разницу между двумя статьями о сарматизме. Что позволяет нам определить, что одна из них — энциклопедическая статья, а вторая — научная? Чем они отличаются?
5. Используя приведенные статьи и материал параграфа, составьте подробное пояснение, что такое «сарматизм». Представьте, что вы — путешественник, в ХVІ в. посетивший ВКЛ и записавший свои впечатления в виде путевых заметок.

3. Работа с художественным текстом

Каложская царква ў апісаннях барона Жазэфа дэ Бая (1905)[20]

У 1905 г. у Парыжы выйшла з друку брашура вядомага французскага навукоўца барона Жазэфа дэ Бая з апісаннем Барысаглебскай (Каложскай) царквы ў Гродне: Baron J. de Baye. L’eglise de Kologe a Grodno (Russie Occidentale) (Paris, 1905).

Барон дэ Бай (1853—1931) — славуты археолаг і спецыяліст па старажытных эпохах, аўтар шматтомнага даследавання «Дагістарычная археалогія» (1880), кніг «Індустрыя лангабардаў» (1888) і «Індустрыя англасаксаў» (1889). Як сябра Парыжскага геаграфічнага таварыства шмат падарожнічаў, цікавіўся этнаграфіяй, гісторыяй і мастацтвам.

У 1890 г. ён прымаў удзел у працы VIII Расійскага Археалагічнага з’езда ў Маскве. Праз тры гады выступіў з рэфератам «Каўчэг Астрожскага сабора» на ІХ Археалагічным з’ездзе ў Вільні, прысвечаным помнікам т. зв. «Заходняй Русі». У 1897 г. даследчык здзейсніў шасцімесячную экспедыцыю па тэрыторыі ад Волгі да Іртыша, пазней вывучаў Далёкі Усход, Каўказ ды іншыя рэгіёны імперыі.

На пачатку ХХ ст. па запрашэнні віленскага генерал-губернатара князя П. Д. Святаполк-Мірскага з навуковымі мэтамі падарожнічаў па Беларуска-Літоўскім краі. Сярод вынікаў гэтага падарожжа — выданне Baron J. de Baye. En Lituanie. Souvenirs d’une Mission (Paris, 1905) і згаданая брашура пра Каложу.

«Падчас майго апошняга падарожжа па Літве мне ўдалося наведаць вельмі цікавую царкву, якую называюць Каложскай, размешчаную ў Гродне на рацэ Нёмане.

Перш чым распавесці пра гэты помнік, скажу некалькі слоў пра горад Гродна. Гродна быў названы тэўтонцамi Garten, Gartena. Паводле рускiх хронікаў, гэтая назва мае славянскае паходжанне. Першая згадка гэтага горада належыць да 1128 г. У 1241 г. Гродна знаходзіўся ва ўладанні рускага князя Юрыя, сына Глеба. У гэтым жа годзе князь Юрый быў схоплены падчас абароны Гродна ад нападу татараў, якімі кіраваў Кайдан, адзін з дарадцаў Батыя. Горад быў разбураны. Тады літоўскі князь Эрдзівіл, пляменнік вялікага князя літоўскага Міндоўга, заняў Гродна.

Мы не будзем далей паглыбляцца ў гісторыю гэтага горада, бо помнік, пра які я буду распавядаць, датуецца канцом ХІІ або пачаткам ХІІІ стагоддзя. Гэта адзін з рэдкіх узораў старажытнай рускай праваслаўнай архітэктуры, захаваных у гэтым заходнім рэгіёне Расіі.

Каложская царква носіць імя святых Барыса і Глеба. Легенда распавядае, як у XII стагоддзі першы з удзельных гродзенскіх князёў Усевалад Данілавіч адправіўся ў Кіеў да вялікага князя Уладзіміра Манамаха. Там ён сустрэў дачку вялікага князя Агату і закахаўся ў яе. Менавіта ў гэты дзень быў асвечаны храм у гонар святых Барыса і Глеба. Вялікі князь аддаў руку дачкі Усеваладу Данілавічу, і той паабяцаў назваць сыноў, якіх яму падорыць неба, Барысам і Глебам. Калі нарадзіліся два сыны-блізняты, ён назваў іх адпаведна дадзенаму абяцанню. Пазней Усевалад Данілавіч загадаў сынам пабудаваць царкву ў гонар іх заступнікаў. Гэтай царквой, мабыць, і з’яўляецца Каложа.

Першая згадка Гродна сустракаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1128 г.: “Князь Мсціслаў адправіў сваіх братоў і дружыну з князем Усеваладам Данілавічам, князем Гарадзенскім, каб перамагчы крывічоў (славянскае племя). Гэты князь Усевалад быў жанаты з адной з дачок Уладзіміра Манамаха. Ягоныя сыны мелі імёны Барыс і Глеб” .

Гэта гістарычная крыніца пацвярджае праўдзівасць галоўнай часткі легенды пра паходжанне царквы. Трэба дадаць, што Усевалад Данілавіч быў унукам Яраслава.

Дата пабудовы Каложы невядомая, але прынята адносіць царкву да канца XII — пачатку XIII стагоддзя, пра што можа сведчыць вышэйзгаданая гістарычная крыніца. Акрамя таго, з Іпацьеўскага летапiсу мы ведаем, што ў 1183 г. царква Барыса і Глеба, якая знаходзілася ў Гродне, была пашкоджана жудаснай навальніцай, а потым адрэстаўравана. Мы не можам сцвярджаць дакладна, але цалкам магчыма, што царква, чые сцены мы бачылі, раней была драўлянай, а пад словам „рэстаўрацыя“ разумелася замена разбуранай царквы на больш трывалы і моцны будынак.

Назва гэтага храма “Каложа” з’явілася толькі ў XV стагоддзі. Як ужо адзначалася, пасля ўзяцця горада татарамі Гродна апынуўся пад уладай літоўцаў.

Так, у 1405 г. князь літоўскі Вітаўт пайшоў паходам на Пскоў і захапіў 11 тысяч жыхароў прадмесця гэтага горада, якое называлася Каложа. Ён прывёў гэтых палонных у Гродна і пасяліў іх на берагах Нёмана каля царквы Барыса і Глеба. Менавіта з нагоды гэтых падзеяў царква і тэрыторыі, на якіх жылі палонныя, атрымалі вышэйзгаданую назву.

У 1550 г. князь літоўскі Аляксандр даў царкоўнаму прыходу гэтага старажытнага і каштоўнага храма ў валоданне маёнтак Чехевані.

Падчас праўлення караля Польшчы Жыгімонта III (1587—1632) Каложская царква была аддадзена манахам-уніятам базыльянскага ордэна. І толькі ў 1839 г. яна была вернутая праваслаўным хрысціянам, якім належала ад пачатку свайго існавання.

У час вайны паміж Расіяй і каралём шведскім Карлам XII скляпенні царквы былі разбураны і заменены драўлянай столлю.

Пазней Нёман, падмываючы бераг, на якім знаходзіўся храм, выклікаў абвал паўднёвай сцяны. Яна была заменена на драўляную.

У наш час дзякуючы ўмяшальніцтву князя Мірскага былі прынятыя меры па выратаванні гэтай самай старажытнай у рэгіёне пабудовы. Інжынер Плотнікаў, якi прымае ўдзел у рэстаўрацыі, перадаў мне фотаздымкi, якія я прадстаўляю ўвазе маіх калегаў.

Сцены Каложскай царквы маюць 70 футаў даўжыні, 45 футаў шырыні і 28 футаў вышыні. Паўночная сцяна, частка заходняй і апсiды пераважна захаваліся. Шэсць цагляных слупоў падтрымліваюць скляпенні. Лесвіца, размешчаная ў тоўшчы сцяны, якая ўздымаецца ад дзвюх частак іканастасу, вядзе ў нешта накшталт калідора.

У цагляныя сцены ўмураваныя буйныя неачэсаныя, але паліраваныя… валуны, якія размешчаны з вонкавага боку такім чынам, каб не ўтвараць выпукласцяў. Фотаздымак не ў стане перадаць усяго хараства гэтых рознакаляровых валуноў. Паверхня знешніх сценаў упрыгожана шматлікімі тэракотавымі крыжамі, пакрытымі эмаллю зялёнага, жоўтага і гранатавага колераў.

Акустычных збаноў у Каложы зараз болей, чым раней. У сценах іх знаходзіцца больш за сто дзесяць. У Расіі гэтыя керамічныя пасудзіны называюцца галаснікамi (ад рускага слова „голас“). Гэта тэракотавыя збаны звычайнай формы, падобныя на тыя, якія выкарыстоўваюцца ў побыце.

Некаторыя расійскія археолагі сцвярджаюць, што гарлавіны гэтых гаршкоў былі парожнія, іншыя кажуць, што яны былі пакрытыя вельмі тонкім слоем шпаклёўкі, якая ўтварала лёгкую плёнку.

Ва ўсялякім выпадку, гэтыя шматлікія галаснікі ўяўляюць сабой яшчэ адну даследчую цікавасць у вывучэнні Каложскай царквы. У класічным варыянце галаснікі знаходзяцца ў аснове скляпенняў».

Пераклад В. Лагвіненка

1. Составьте вопросы к приведенному тексту.
2. Проиллюстрируйте данный отрывок фотографиями или рисунками.
3. Подготовьте комикс по истории Коложской церкви. При необходимости воспользуйтесь дополнительными источниками информации и веб-сервисами.

Мікола Гусоўскі «Песня пра зубра» (каля 1480 г.)

 (урывак) 

Княжанне Вітаўта лічаць усе летапісцы
Росквітам княства Літоўскага, нашага краю,
I называюць той век залатым. Разбяромся:
Мне так здаецца, што гэтай шаноўнаю назвай
Век той названы па простай прычыне: дзяржаўца
Перад багаццем і шчасцем зямным пастаянна
Ставіў багацце духоўнае — злата дзяржавы.
Ён быў набожны, і першы з народамі княства
Сам ахрысціўся, прызнаўшы, што з верай паганскай
Повязі ўсе парывае, а ідалаў веры
Ён загадаў пазбіраць і панішчыць, і цэрквы
Богу адзінаму скрозь будаваў, і надзелы
Служкам духоўным адвальваў з угоддзяў не скупа.
Славу і ўхвалу вялікаму князю аддаў я
Поўнаю мерай, хаця і зусім не сумысля
Ратныя справы яго абышоў. Адчуваю:
Гледзячы доўга назад, я паглыбіўся ў нетры
Даўняе даўнасці, збіўся з напрамку, а трэба ж
Брацца па сцежцы на поўнач, да свойскага лесу,
Ды і пара б мне дапець сваю песню пра зубра.
Ёсць паляўнічая прымаўка ў нашым народзе:
«Звера яшчэ не забіў, а набіліцы збіў»,— прабачайце
Гэтую вольнасць. Дык вернемся зноў на аблаву.

1. Прочитайте полную версию произведения Н. Гусовского.
2. Определите, кто является главным героем произведения.
3. Как автор описывает князя Витовта? Какие строки свидетельствуют об отношении автора к герою?
4. Как характеризует правление князя Витовта Н. Гусовский?
5. С помощью дополнительных источников информации определите причины создания «Песни о зубре». Найдите подтверждение того, что автору удалось показать свою страну в период расцвета.

Першы крытык Канта[21]

У часы Караля Радзівіла Нясвіж і тутэйшая жыдоўская [яўрэйская] абшчына маглі ганарыцца тым, што ўзгадавалі вялікага чалавека. Быў гэта вядомы ў свеце Саламон Майман, аўтар многіх філасофскіх твораў на нямецкай мове, якія зрабілі яго імя славутым у Еўропе. Многа павучальнага ў маленстве геніяльнага ізраільцяніна, які з убоства і цемнаты жыдоўства [яўрэйства], сярод якога вырастаў, знайшоў дарогу да навукі. Аўтабіяграфія Маймана — хвалюючы і павучальны прыклад таго, чаго можа дасягнуць прыродны талент, надзелены да таго ж цярплівасцю і працавітасцю. Нарадзіўся Майман у 1754 годзе. Бацька яго быў зацяты мудрэц-талмудыст[22], які з усім бацькоўскім запалам навучаў сваёй мудрасці і сына. З цікавасцю сочым мы, як гэтае шасцігадовае жыдоўскае [яўрэйскае] дзіця, цэлымі днямі не вылазячы з сінагогі, вартуе кабалістычныя кнігі, як начамі пры смольнай лучыне, хаваючыся ад бацькі, вывучае астранамічны трактат пражскага рабіна Давіда Ганса, былога таварыша па аглядных працах Ціха Браге, як выплятае з дубцоў нябесную сферу, як на адзінаццатым годзе жыцця прызнаны адзінаверцамі годным сану рабіна, прыгнечаны беднасцю, прысвячае сябе навучанню дзяцей, як, шыфруючы друкарскія нямецкія сігнатуры на габрэйскіх кнігах, вывучае азы нямецкай мовы, якой пазней валодаў як першарадны пісьменнік, як у зімовыя маразы не адну мілю месіць снег, носячы кнігі па фізіцы, якімі яго забяспечваў суседні рабін, як, нарэшце, з такімі цяжкасцямі набытымі ведамі шчодра дзеліцца з землякамі, якія слухаюць яго з недаверам і жахам, як маладога апантанага ерэтыка.

Займеўшы нейкія сціплыя сродкі, Майман выправіўся з Нясвіжа ў Штэцін і Берлін. Без гроша ў кішэні, узяўшы ў дарогу толькі селядца і некалькі сухароў, праз негасціннае Памор’е ён дабіраўся да прускай сталіцы, спадзеючыся, што там чаму-небудзь навучыцца і атрымае сталы, хай і скупы кавалак хлеба. Але калі фанатычны і цёмны тамашні рабін назваў яго сярод жыдоў [яўрэяў] у Берліне небяспечным новаверцам, падаўся галодны да Познані, дзе яму ўсміхнулася ўрэшце лепшая доля. Вярнуўшыся пасля доўгіх блуканняў ізноў у Берлін, з усёй сур’ёзнасцю ўзяўся ён за вывучэнне філасофіі, медыцыны, хіміі, матэматыкі, пачаў перапісвацца з Кантам, Мендэльсонам, Бен-Давідам, Рэйнгольдам, Шульцам, з нямецкімі паэтамі Кюнам і Гётэ, наладзіўшы з імі сяброўскія стасункі. Тут і ў Амстэрдаме напісаў каля трохсот прац у галіне філасофіі і матэматыкі, у якіх паказаў сябе як сапраўдны філосаф-мысліцель.

Дзіўнае было жыццё Маймана. Жыды [яўрэі] ганарыліся, што ён з іх асяроддзя. Заўсёды схільны да крайнасцяў просты люд палічыў яго мудрацом, вышэйшым нават за Саламона, прарокам, пасланым з неба, і пачаў біць чалом перад сціплым вучоным. Але, убачыўшы, як мудрэц усміхаўся, калі вучоны рабін даводзіў, што згатаваная на шабас рыба адзывалася голасам прытоенага ў ёй духа, ён ужо называў яго блюзнерам і атэістам. Вучоны свет захапляўся ім, просты люд яго недаацэньваў, яго ўсюды праследавала зайздрасць.

Між тым вучоны, які быў верны рэлігіі сваіх бацькоў, верны Польшчы, дзе ён не меў ні грамадзянскіх правоў, ні таварыскага кола, адпаведнага яго высокай духоўнасці, думаў, пісаў, рабіў навуковыя даследаванні і не мог на сціплы ганарар за свае кнігі задаволіць самыя неабходныя жыццёвыя патрэбы. Ён быў у такой нястачы, што, калі б не ласкавая апека графа Калькрэўта, ва ўладаннях якога знайшоў сабе гасцінны прытулак, апошнія гады жыцця правёў бы ў галечы. Памёр Майман у 1800 годзе ў Шлёнску, ва ўладанні свайго дабрачынца. Толькі са смерцю знікла зайздрасць, а Польшча, яго родны горад і ўсе яго адзінаверцы пачалі ім ганарыцца. Звычайная гісторыя незвычайных людзей!..

1. Почему Владислав Сырокомля назвал судьбу Соломона Маймана «обычной историей необычных людей»?
2. Как характеризует Соломона Маймана автор отрывка? Почему автор считает, что Майманом должна была гордиться его страна? Согласны ли вы с таким мнением? Почему?

Слонімскі цуд[23]

Паколькі інтэнсіўнасць тэатральнага жыцця ўзрастала, а колькасць пастановак, якія часам патрабавалі складанага тэхнічнага абсталявання, павялічвалася, тагачасныя мажлівасці Слоніма аказаліся недастатковымі. З гэтай прычыны ў канцы сямідзясятых гадоў распачалося будаўніцтва асобнага тэатральнага будынка, так званага «опернага тэатра» («Опергаўза»), які быў узведзены ля рэчкі, за замкам, паводле плана вядомага італьянскага тэатральнага архітэктара і дэкаратара Іначэнца Мараіна.

Мараіна, ураджэнец Лугана, выхаванец Акадэміі Брэра ў Мілане, упершыню пачаў працаваць у Рэчы Паспалітай у 1767 г., калі размалёўваў адну з залаў ва Уяздоўскім замку, за што атрымаў 4690 злотых. У 1770 г. ён быццам бы знаходзіўся ў Лондане, хаця па іншых, больш надзейных звестках, тады ж ён выконваў прыватныя заказы ў Рэчы Паспалітай. З 1 чэрвеня 1777 г. сустракаем мы яго ў Слоніме, дзе ён зарабляе высокую месячную плату ў 12 дукатаў. Як доўга ён знаходзіўся ў Слоніме, нам невядома. У 1780 г. быў яшчэ там, аднак у спісе на атрыманне платы за 1785 г. яго ўжо няма. Малаверагодным з’яўляецца таксама і меркаванне пра тое, што мастак з такім жа прозвішчам, які ў 1786 г. распісваў дэкарацыі для тэатра «Ла Скала» ў Мілане, быў той жа асобай. Мараіна зноў мы сустракаем у Варшаве, дзе ён у чэрвені — жніўні 1791 г. заканчвае грунтоўную перабудову польскага тэатра на плошчы Красінскага, якім кіраваў Багуслаўскі і ў якім, здаецца, ён ужо раней працаваў дэкаратарам. Гэтая надзвычай удалая рэканструкцыя прынесла яму значную славу. У 1795 г. Мараіна знаходзіўся ў Львове, дзе на працягу некалькіх тыдняў на схіле гары ў парку Ябланоўскага ўзвёў вялікі драўляны амфітэатр — імітацыю пад антычнае мармуровае збудаванне з напаўразбуранымі капітэлямі і статуямі. Хутчэй за ўсё, амфітэатр рабіўся па ўзоры падобнага будынка, узведзенага Цугам у парку ля палаца Радзівіла ў Варшаве, на тэрасе, што спускалася да Віслы. «Пры ўзвядзенні розных будынкаў ён не раз даказаў сваё майстэрства», — лічыў В. Багуслаўскі, але больш за ўсё ён праславіўся сваімі шматлікімі і прывабнымі дэкарацыямі да яго тэатральных пастановак. Мараіна памёр у Львове ў глыбокай старасці. Якраз гэтаму выдатнаму майстру тэатральнай архітэктуры і выпала доля стаць творцам новага слонімскага опернага тэатра, тым больш што ён ужо раней працаваў у Слоніме, спачатку, пэўна, дэкаратарам, змяніўшы мастака Штробла (Штроўбла), які служыў там да 1 студзеня 1777 г. Адначасова як прыдворны архітэктар — пад гэтым тытулам ён занесены ва ўсе граматы, — відаць, сачыў за дробнымі рамонтнымі работамі.

Непасрэдныя работы па ўзвядзенні тэатра пачаліся ў 1780 г. 21 красавіка, пасля падпісання кантракта на будаўніцтва «опернага тэатра», гетман загадаў выплаціць на рукі «майстру будаўнічых работ» Лукашу Блажаевічу 1000 польскіх злотых. Такую ж суму атрымаў і цясляр Тамаш Мацэвіч. Блажаевіч атрымае пазней яшчэ 300 злотых. Работы, напэўна, вяліся хутка, таму што ў тым жа годзе шкляр Адам Шміт нарыхтаваў дзевяць большых і 18 меншых вокнаў, а таксама шкляныя дзверы. У кастрычніку бляхар Фішаль абабіў два дымаходы і зрабіў рыну. У наступным годзе былі выкананы некаторыя заключныя работы: зроблены восем завесаў для дзвярэй, дапоўнена машынная частка сцэны і бляшаная карона для герба над каралеўскай ложай, а пасля таго як былі палепшаны «10 кандэлябраў», будынак быў перададзены ў карыстанне.

Яшчэ некаторы час працягваліся работы над практычна ўжо закончаным тэатрам, але з асаблівым стараннем яны вяліся перад чаканым візітам Станіслава Аўгуста, які адбыўся ў верасні 1784 г. Так, у 1782 г. быў праведзены шэраг слясарных работ у «новым оперным тэатры» і ў гардэробах. А перад візітам караля было вырашана, нягледзячы на адсутнасць гетмана, правесці грунтоўныя рамонтныя работы, прычым над нязначнымі зменамі працавалі па чарзе амаль цэлы месяц 23 цесляры. Акрамя іх было прыцягнута да працы і некалькі муляраў, а каб паспець, работы часам вяліся днём і ноччу. У жніўні вокны былі забяспечаны новым шклом і ўстаўлены ажно 93 шыбы. Былі праведзены таксама шматлікія слясарныя работы, і, нарэшце, бляхару Фішалю былі заказаны для тэатра 400 круглых лямпаў, а таксама прыстасаванні для асвятлення канала і кулісаў агульным коштам у 272 злотых. Усе гэтыя работы, што сведчылі як пра значную амартызацыю будынка Мараіна, так і пра яго частае выкарыстанне тэатральна-оперным ансамблем і гасцямі, выконваліся пад наглядам пераемніка Мараіна, якога часам трапна называлі «майстрам тэхнічных спраў», тэатральнага магістра Яна Боя (які падпісваўся як «Боуі»). Ён займаў, у сённяшнім значэнні гэтага слова, пасаду тэхнічнага дырэктара, памочніка рэжысёра сцэны, заставаўся пры гетмане да яго смерці і нарэшце стаў інтэндантам замка ў Галенаве... Адначасова з работамі, што згадваліся вышэй, для тэатра былі зроблены два фантаны з адпаведнымі прыстасаваннямі для выкарыстання іх на сцэне, акрамя таго, былі выдадзены значныя сумы на тросы, а таксама на тлушч і мыла «для змазвання машын, размешчаных пад оперным тэатрам». Усё гэта красамоўна сведчыць, што тэхнічныя сродкі прадстаўлення знаходзілі тады ўжо даволі шырокае прымяненне. Такое прыстасаванне, аснову якога звычайна складаў магутны драўляны калаўрот, вядома нам і па іншых прыдворных тэатрах на Захадзе, напрыклад, па тэатры ў Шветцынгене (1752). Яшчэ ў 1785 г. праводзіліся работы на даху тэатра, дзе на працягу амаль цэлага тыдня былі заняты пяць муляраў. Затым у 1787 г. на гуце ва Урэччы вырабляліся пашкоджаныя і адсутныя часткі для крыштальнай люстры, прызначанай для асвятлення глядзельнай залы, а з чэрвеня па кастрычнік 1788 г. група з 16 цесляроў на чале з майстрам Данілам аднавіла дакладна невядомыя нам цяслярскія работы, а пазней (у верасні-кастрычніку) праводзіліся тынковачныя работы, для чаго спатрэбілася яшчэ сем чалавек. У кастрычніку работы над пабудовай тэатра былі закончаны. У выніку гэтага працяглага і даволі складанага працэсу ўзвядзення слонімскага опернага тэатра з’явіўся будынак, які па праву выклікаў здзіўленне сучаснікаў. Ён, безумоўна, заслугоўвае таго, каб яго адбудавалі.

У вядомым рэестры за 1797 г. слонімскі тэатр, які, на жаль, пасля шматгадовай адсутнасці ўладальніка паволі прыходзіў у заняпад, апісваецца наступным чынам: «Оперны тэатр вялікі і мураваны. За флігелем замка, крыху ніжэй, паблізу балота і рэчкі, стаіць велічны, пакрыты чарапіцай будынак опернага тэатра, на пярэднім фасадзе якога размешчаны вялікія двухстворкавыя дзверы з унутраным замком і ключом, а таксама з іншымі прыстасаваннямі. Унутры, паблізу ад гэтых дзвярэй, лесвіца вядзе да ложаў, размешчаных па абодва яе бакі; ва ўсіх ложах дзверы стаяць без замкоў, а вокны — без шыбаў. У партэры размешчаны змайстраваныя сталярамі лаўкі з дошак, разлічаныя на вялікую колькасць гледачоў. Тэатр [сцэна] з яго дэкарацыямі даволі занядбаны; на другім баку, побач з тэатрам, шэсць абшарпаных пакойчыкаў. У партэры — дзве белыя печы...». Дадатковыя звесткі дае нам А. Нарушэвіч: «Слонімскі тэатр дзякуючы сваёй велічыні і раскошы мог бы стаяць нават у Варшаве ці ў якой іншай еўрапейскай сталіцы. Увесь партэр і ложы двух ярусаў запаўняліся гасцямі...».

Слонімскі тэатр быў прыблізна ў два разы меншы, чым тэатр у Нясвіжы, які меў не двух’ярусныя, а чатырох’ярусныя ложы і змяшчаў да 2000 чалавек, ён нагадваў больш тэатр у Беластоку, які быў хаця і больш сціплы па сваім афармленні, але таксама меў двух’ярусныя ложы. Сярод замежных тэатраў ён падобны, напрыклад, да тэатра ў Шветцынгене. К. Скібінскі, які наведаў слонімскі тэатр у 1804 г., пісаў, што ў кожнай ложы была паркетная падлога і камін; нам вядома таксама, што каралеўская ложа вылучалася багата ўпрыгожаным картушам з гербам манарха. Для аздаблення тэатра служылі (вядома, у вестыбюлі ці фае) алебастравыя фігуры — напачатку чатыры, а затым толькі дзве. Асвятляўся будынак раскошнай крыштальнай люстрай, а можа, і некалькімі, а таксама шматлікімі размешчанымі каля сцен лямпамі і насценнымі свяцільнямі са спецыяльнымі падстаўкамі. Такім чынам, агульны выгляд слонімскага тэатра прыблізна адпавядаў пабудаванаму тым жа Мараіна тэатру Багуслаўскага ў Варшаве з яго авальнай глядзельнай залай і чатырох’яруснымі ложамі — такім ён нам вядомы па тагачаснай карціне.

Аднак вядомыя нам звесткі, на жаль, не зусім дастатковыя, а таму і не дазваляюць падрабязна ахарактарызаваць будынак слонімскага тэатра ў параўнанні з іншымі ўзорамі тагачаснай тэатральнай архітэктуры. Адзінае, што з поўнай упэўненасцю можна ўстанавіць, дык гэта адпаведны паходжанню архітэктара прынцыпова італьянскі выгляд будынка, які вылучаўся адасобленымі, архітэктурна замкнёнымі ложамі — у супрацьлегласць французскаму тыпу, для якога былі характэрны адкрытыя рады крэслаў. У той жа час Скібінскі зрабіў некалькі прафесійных заўваг адносна самой канструкцыі сцэны. Ён пісаў: «Сцэна была падзелена напалову: пярэдняя частка прызначалася для акцёраў, а задняя служыла ў выпадку неабходнасці для караблёў — там па сапраўднай вадзе лодкі выплывалі на сцэну. У гэтым выпадку другая частка сцэны праз сістэму трубаў, якая вяла да самых падмосткаў, запаўнялася вадой з сажалкі. Калі ж вада была непатрэбная, а па ходзе дзеі п’есы мела месца якая-небудзь бітва або маршы войскаў, то гэтая частка сцэны пакрывалася тоўстымі шчытамі, а з тыльнага яе боку адкрывалася вялізная брама, праз якую ўрывалася кавалерыя, гэтак жа, як і ў Венскім тэатры (праз вароты Кэртнера). Мы задумаліся, што ж рабіць з нашымі дэкарацыямі, якія ў параўнанні з гэтым гігантам выглядалі ліліпутамі». Пра наяўнасць складаных водных прыстасаванняў сведчыць таксама і А. Анджыеўскі, які наведаў Слонім у 1798 г. і быў зачараваны замкам і «пышным тэатрам, у якім была сапраўдная сажалка, што несла сапраўдныя караблі і ўяўляла сабой чароўную карціну». Са згаданых ужо архіўных крыніц вядома, што тэатр, акрамя таго, меў шэраг дасціпных тэхнічных прыстасаванняў — такіх, як фантаны з ёмістасцямі для вады, а таксама складанае тэхнічнае прыстасаванне для замены дэкарацый. Такім чынам, тэатр у Слоніме можа служыць прыкладам дасканала абсталяванага познебарочнага тэатра, які меў выдатнае тэхнічнае забеспячэнне і сваімі памерамі не ўступаў вялікім гарадскім тэатральным будынкам, прыстасаваным для разнастайнага тагачаснага рэпертуару. У ім на сцэне знаходзілася мноства людзей, часта і з вялікай выдумкай мяняліся дэкарацыі, і, нарэшце, тут меўся барочны сцэнічны механізм, які дазваляў паказваць цэлыя эпізоды бітваў на сушы ці на моры. У тэхнічных адносінах ён нават перавышаў такі вядомы тэатр, як, напрыклад, прыдворны і нацыянальны тэатр у Мангайме….

1. Какое впечатление о Слонимском театре у вас сложилось после прочтения отрывка?
2. Подготовьте статью для детского журнала по этому тексту. Проиллюстрируйте ее рисунками или создайте комикс.
3. Подготовьте не менее 5 вопросов для читателей вашей статьи.

4. Работа с картой

Культура Беларусі ў XVI — першай палове XVII ст.

1. Определите, в каких городах Беларуси были основаны: а) кальвинистские школы; б) иезуитские школы; в) школы при православных братствах.

2. Где находились главные школы живописи? Назовите  основные черты этих школ.

Культура Беларуси во второй половине XVII — XVIII в.

1. Определите города — центры развития музыкальной культуры, центры школ иконописи. Назовите фамилии магнатов, содействовавших развитию белорусской культуры.
2. Назовите светские и культовые постройки на белорусских землях, выполненные в стиле: а) барокко и в переходном стиле от барокко и классицизму; б) классицизма. Определите их характерные особенности.
3. Назовите дворцово-парковые комплексы того времени, созданные на белорусских землях.
4. Какие магнатские усадьбы можно назвать центрами культуры того времени?
5. Назовите магнатов — владельцев крепостных театров.


[1] Кніга жыцій і хаджэнняў: пераклад са старажытнарускай, старабеларускай і польскай / уклад., прадм. і камент. А. Мельнікава. — Мінск: Маст. літ., 1994. — С. 42—57.

[2] Анталогія даўняй беларускай літаратуры: ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; падрыхт. А.І. Богдан [і інш.]; навук. рэд. В.А. Чамярыцкі. –— Мінск: Беларус. навука, 2005. — С. 432—435.

[3] Воинов ВКЛ и Королевства.

[4] Виты — копии универсалов великого князя литовского на созыв посполитого рушения.

[5] Станы — шатры, палатки.

[6] Имша — обычно торжественная католическая служба.

[7] «Те Deum» — начало католического гимна.

[8] Еўлашоўскі Фёдар. Гістарычныя запіскі // Старажытная беларуская 
літаратура (ХІ —ХVII стст.). — Мінск: Кнігазбор, 2007. — С. 339—349.

[9] Сентенция — поучительный афоризм. 

[10] Антология педагогической мысли Белорусской ССР / сост. Э.К. Дорошевич, М.С. Мятельский, П.С. Солнцев. — М.: Педагогика, 1986. — С. 80—82.

[11] Антология педагогической мысли Белорусской ССР / сост. Э.К. Дорошевич, М.С. Мятельский, П. С. Солнцев. — М.: Педагогика, 1986. — С. 149—150.

[12] Падокшын С. Адраджэнне // Беларусь: энцыкл. давед. — Мінск, 1995.

[13] Блинова, Т.Б. Иезуиты в Белоруссии. – Минск: Беларусь, 1990. – С  30–31.

[14] Орден иезуитов.

[15] Навуходоносар II (ок. 634 — 562 до н. э.) — царь Нововилонского царства. Разрушил храм Соломона и сжег Иерусалим.

[16] Публий Вергілій Марон (70—19 до н. э.) — древнеримский поэт, автор «Энеиды».

[17] Вакх (Дионис) — в древнегреческой мифологии бог виноделия и вдохновения.

[18] Пазднякоў В. Сарматызм // Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: БелЭн, 2006.

[19] Макарэвіч В. Эвалюцыя форм нацыянальнай ідэнтычнасці шляхты Беларусі ў XVI—XIX стст. // Беларус. гіст. часоп. 2007. № 1. С. 30—35

[20] Каложская царква ў апісаннях барона Жозефа дэ Бая (1905). Рэжым доступу: https://harodnia.com/be/uczora/498-kalozhskaya-tsarkva-u-apisannyakh-barona-zhozefa-de-baya-1905. Дата доступу: 11.01.2020.

[21] Сыракомля У. Вандроўкі па маіх былых ваколіцах: успаміны, даслед. гісторыі і звычаяў. Мінск: Маст. літ., 2010. С. 120—122.

[22] Талмудист — последователь, знаток Талмуда (многотомное собрание правовых и религиозно-этических положений иудаизма).

[23] Цеханавецкі А. Міхал Казімір Агінскі і яго «сядзіба музаў» у Слоніме. Мінск: Беларусь, 1993. С. 78—86.