ПРАКТИКУМ "СТАНОВЛЕНИЕ И РАЗВИТИЕ ГОСУДАРСТВЕННОСТИ НА ТЕРРИТОРИИ БЕЛАРУСИ"

II. Работа с художественным текстом

Прочитайте художественный текст и выполните задания.

 З «Дзесяцігадовай аповесці пра ваенныя справы пана Крыштофа Радзівіла[8]» Андрэя Рымшы[9]

(Пераклад з польскай мовы на беларускую А. Ул. Бразгунова)

Трэцяя частка аповесці

…Зноў Масква прэ навалай, зноў вайною страшыць,
Хоча ўзяці Інфлянты, кажа: землі – нашы.
Тут жа войска ў Інфлянты рушыў Князь Маскоўскі,
Пекны полк быў, што праўда, толькі не байцоўскі,
Бо пан Крыштаф насустрач выслаў сотню коней,
Гуф не дужа вялікі, – прэч Маскву пагоніць.
Нейкіх дзвесце жаўнераў – вось атрад ягоны,
Перад ім не ўстаялі маскалёў загоны.
Пыху збіў ім адразу – разбягацца мелі,
I што б’юць іх не жартам – хутка зразумелі…
…Сэрца Крыштафу раіць: з мужным хай намерам
Перш за ўсё апрабуе Дэрпта абарону,
I Кярпецкі той замак будзе ўміг ягоны.
Пэўна ведаў, што ў цвердзі люд заўсёды свежы,
Што кармленне[10] ўсіх замкаў ад яе залежыць.
I таму паляцеў ён, як арол на мяса,
Хоць пе меў, пэўна, вояў восем соцень разам.
Да таго меў ландскнехтаў[11] толькі сотню пешых,
Фальканетаў[12] меў тройку між гарматаў меншых.
Аблажыў замак войскам, падступіў пад муры,
Зразумеў: з тых гарматаў сценаў не разбурыш.
Мусіў гетман тут справу неяк ратаваці,
Гонар ворага здачай зараз жа суняці…
Гетман, войска спыніўшы, кажа так жаўнерам:
«Зараз сам маю рушыць я на самы перад.
Воі слаўныя, жыцця я не пашкадую;
Дайце веры – забаву цвёрда крэдытую».
Годна рыцары дзячаць пану за прамову,
На Кярпецкі той замак рушаць адмыслова
З мужным сэрцам. I войска неба разбудзіла;
Змоўкнуць мусіла Рэха[13]  – дыху не хапіла.
Дзіды мечуць пад дахі смаляныя копы,
Ад мяча ў замку гінуць гордыя халопы.
Валіць дым там клубамі – вока не працерці,
I агню у задушшы ўсё далі пажэрці…
Гетман, пан міласэрны, тут жа і прыняў іх,
ІІотым рыцарству дзячыў і, па справах слаўных,
Адпачыць даў, каб кожны зноў дамоў вяртаўся
Жыў-здароў, бо пад мурам моцна спрацаваўся…

1. О какой войне идет речь в этом литературном произведении?
2. Какими чертами наделен Криштоф Радзивилл Перун?

[8] Криштоф Николай Радзивилл по прозвищу Перун (1547–1603) — военный и государственный деятель ВКЛ, воевода виленский, великий гетман ВКЛ. 
[9] Анталогія даўняй беларускай літаратуры : ХІ — першая палова ХVІІІ стагоддзя / НАН Беларусі, Ін-т літ. імя Я. Купалы; падрыхт. А. І. Богдан [і інш.]; навук. рэд. В. А. Чамярыцкі. Мінск: Беларус. навука, 2005. С. 458–459.
[10] Кармленне — рус. кормление — продуктовое обеспечение.
[11] Ландскнехт — рус. ландскнехт — немецкий наемный тяжелый пехотинец. 
[12] Фальканет — рус. фальконет — средневековое артиллерийское орудие небольшого калибра. 
[13] Рэха — рус. Эхо — нимфа, воплощение эха.