Як пабудаваць гексы

Гексы — гэта шасцівугольнікі (часцей, у выглядзе сотаў), у якіх прадстаўлены веды па пэўным аспекце. Кожны з шасцівугольнікаў далучаецца да другога дзякуючы паняційным сувязям. Гексы могуць быць намаляваны ў сшытку або зроблены з паперы. Пры дапамозе гексаў можна скласці стужку часу або зрабіць іх поўнасцю ілюстраванымі. Напрыклад:

1. Уважліва прачытайце тэкст, на падставе якога патрэбна скласці схему
з гексаў. Вылучыце ключавыя тэрміны, словазлучэнні, прозвішчы і імёны асоб, даты і падзеі (у залежнасці ад мэты выкарыстання), якія раскрываюць сутнасць вывучаемага пытання альбо тэмы.

2. Запішыце вылучаныя словы ў шасцівугольнікі такім чынам, каб бакі шасцівугольнікаў з лагічна звязанымі паміж сабою словамі судакраналіся. Памятайце, што ў адным шасцівугольніку можа змяшчацца толькі адзін аб’ект (падзея, з’ява, асоба). Некаторыя шасцівугольнікі могуць быць галоўнымі або падсумоўваць інфар­мацыю з групы іншых шасцівугольнікаў — іх можна вылучыць пэўным колерам.

3. Растлумачце сувязі паміж гексамі. Пры неабходнасці намалюйце стрэлкі, каб паказаць узаемасувязь.

4. Памятайце, што гексы могуць не складацца ў пчаліныя соты, а мець разнастайную форму, але заўсёды павінны быць звязаны паміж сабой.

5. Выпраўце памылкі: прыбярыце неключавыя словы, дадайце інфармацыю, якой нестае.

6. Складзіце расказ, выкарыстоўваючы інфармацыю гексаў.