Як стварыць ментальную карту

1. Вызначце асноўную тэму (ідэю) і размясціце яе ў цэнтры. Галоўны элемент карты павінен утрымліваць вобраз усёй праблемы або цэнтральнае пытанне — таму ён павінен вылучацца на фоне іншых. Размясціце астатнія элементы карты пачынаючы з правага верхняга вугла, рухаючыся па стрэлцы гадзінніка.

2. Вызначце тэмы (ключавыя словы) першага ўзроўню. Яны павінны мець кароткія назвы, паколькі гэта катэгорыі, якія дапамагаюць сфармуляваць думку. Часам, калі яны залішне абстрактныя, да іх можна прымацоўваць выявы.

3. Другі ўзровень тэм — зона, дзе пачынаюць фарміравацца ідэі. Вы можаце выбраць канкрэтызуючае заключэнне, якое завяршае тэму першага ўзроўню, або асобную ідэю, што адносіцца да яе. Назвы тэм другога ўзроўню таксама павінны быць кароткія і складацца з аднаго-двух слоў.

4. Трэці і наступныя ўзроўні — гэта канкрэтызацыя ідэй. Не пераходзьце да іх, пакуль не завершаны і не ўпарадкаваны другі ўзровень. Пры неабходнасці на гэтым узроўні можна звяртацца да апісальных фраз.

5. Выхад на чацвёрты ўзровень непажаданы, паколькі гэта ўскладняе чытанне карты. Калі патрабуецца далейшая канкрэтызацыя або дэталёвае апісанне, то можна выкарыстоўваць нататкі, якія прымацоўваюцца да інфармацыі трэцяга ўзроўню (у электронных картах). У маляванай карце гэтую інфармацыю можна аформіць пры дапамозе «стыкера».

6. Словы павінны быць выразнымі, лёгкімі для прачытання.

7. Выкарыстоўвайце розныя колеры. Кожная галіна можа мець свой колер.

8. Прастора карты павінна быць запоўнена, але не дапускайце перагружанасці.

9. Калі галіны празмерна «разрасліся», іх можна аб’яднаць агульным контурам, каб яны не змешваліся з суседнімі галінамі, што маюць адносіны да іншага сэнсавага блока.