Як працаваць з выявай помніка гістарычнаму дзеячу

1. Вызначце, якому гістарычнаму дзеячу альбо падзеі прысвечаны помнік.

2. Раскажыце, аб чым і што паведамляе помнік.

3. Якія знакі, сімвалы выкарыстаў скульптар для перадачы асноўнай думкі, трансляцыі каштоўнасцяў?

4. Якім чынам арганізавана перадача паведамлення?

5. Як помнік функцыянуе ў грамадскай прасторы?

6. Да якіх дзеянняў ці высноў заклікае помнік?