Як працаваць з дакументамі дзяржаўнага характару

(граматы, указы, загады, законы, прамовы дзяржаўных дзеячаў, пратаколы дзяржаўных мерапрыемстваў і г. д.)

1. Калі, дзе, чаму з’явіўся гэты дакумент? Апішыце гістарычныя ўмовы яго стварэння.

2. Растлумачце асноўныя (ці новыя) паняцці, якія ўжываюцца ў тэксце дакумента.

3. Інтарэсы якіх слаёў, класаў, груп грамадства выказваюць артыкулы гэтага дакумента ці ўвесь дакумент?

4. Чым адрозніваецца гэты дакумент або яго асобныя артыкулы ад падобных, якія існавалі раней, ці аналагічных у іншых краінах?

5. Да якіх вынікаў, змен у дзяржаве і грамадстве прывяло або магло прывесці ўвядзенне гэтага дакумента?

6. Прыдумайце гісторыю, якая ілюструе дзеянне гэтага дакумента (судовая справа, выступ апазіцыі і г. д.).