§ 38. Азотная кіслата

Азот утварае некалькі кіслот, найважнейшай з якіх з’яўляецца азотная кіслата HNO3. Ёй адпавядае аксід з атамамі азоту ў ступені акіслення +5: .
У малекуле кіслаты атам азоту ўтварае чатыры кавалентныя сувязі: тры з іх — па абменным механізме, а адну — па донарна-акцэптарным (гл. с. 86).
У адпаведнасці з гэтым структурная формула малекулы азотнай кіслаты мае выгляд:
або
Пры гэтым атам азоту мае валентнасць IV, а ступень акіслення +5. Маштабная мадэль малекулы паказана на малюнку 95.