§ 15. Транспартная задача
15.1. Асноўныя паняцці
Транспортная задача — задача пошуку такога плана перавозак аднаго віду тавару ад некалькіх пастаўшчыкоў да некалькіх спажыўцоў, які мае мінімальны кошт. Транспартная задача з'яўляецца эканамічнай задачай. Зыходнымі данымі ў транспартнай задачы з'яўляюцца:
Відавочна, што агульны аб'ём заявак роўны агульнаму аб'ёму паставак. Затраты на перавозку адзінкі грузу па кожным маршруце звычайна ўяўляюць у выглядзе табліцы, якая называецца табліцай удзельных затрат на перавозкi (прыклад 15.1). План перавозак у транспартнай задачы — гэта спіс запланаваных для перавозкі аб'ёмаў тавару ад кожнага пастаўшчыка кожнаму спажыўцу (прыклад 15.2). Ва ўмовах транспартнай задачы можна скласці шмат розных планаў перавозак. Але любой транспартнай кампаніі эканамічна больш выгадна скласці такі план перавозак, які забяспечыць ёй мінімальныя затраты на перавозку. |
Прыклад 15.1. Тры цукровыя заводы (пастаўшчыкі) павінны па дагаворы паставіць цукар у пяць магазiнаў (спажыўцы). Аб'ёмы паставак разлічваюцца ў мяшках. Вядомыя аб'ёмы заявак магазiнаў і аб'ёмы паставак заводамі. З транспартнай кампаніяй заключаны дагавор на перавозку цукру. Затраты на перавозку мяшка цукру з любога завода ў любы магазін разлічваюцца і прадстаўляюцца ў выглядзе табліцы ўдзельных затрат на перавозкі. Напрыклад, затраты на перавозку мяшка цукру са склада 1 у краму 4 складаюць 3 грашовыя адзінкі. Прыклад 15.2. Для плана перавозак зручна выкарыстоўваць форму табліцы ўдзельных затрат на перавозку. У клетках плана перавозак паказваюць аб'ёмы перавозак тавару па маршрутах ад аднаго пастаўшчыка аднаму спажыўцу. Напрыклад, па прадстаўленым плане перавозак ад пастаўшчыка 3 спажыўцу 2 запланавана да перавозкі 20 адзінак непадзельнага (штучнага) тавару. |