§ 30. Будаўнічыя чарцяжы. Паслядоўнасць чытання будаўнічых чарцяжоў

  • Як вы лічыце, ці можна, выкарыстоўваючы веды па праекцыйным і машынабудаўнічым чарчэнні, выканаць чарцёж дома? Свой адказ растлумачце.
  • Вы даведаецеся: якія чарцяжы называюць будаўнічымі, якія бываюць віды будаўнічых чарцяжоў, віды дакументаў пры праектаванні будынка або збудавання. 
  • Вы навучыцеся: чытаць простыя будаўнічыя чарцяжы.

Уступ

Будаўнічы чарцёж — чарцёж, на якім адлюстроўваюць будаўнічыя аб’екты: будынкі, масты, эстакады, тунэлі, дарогі, гідратэхнічныя збудаванні і г. д., а таксама асобныя элементы названых
аб’ектаў.