§ 7. Асабістая інфармацыйная прастора і ахова інфармацыі
7.1. Арганізацыя асабістай інфармацыйнай прасторы
Адна з асноўных кампетэнцый сучаснага грамадства — уменне працаваць з інфармацыяй. Інфармацыйныя рэсурсы з’яўляюцца найважнейшым складальнікам інфармацыйнай прасторы кожнай асобы, а таксама фактарам, які вызначае развіццё грамадства ў цэлым. Сучасная рэчаіснасць прад’яўляе павышаныя патрабаванні да своечасовасці, дакладнасці і паўнаты інфармацыі, без якой немагчымая эфектыўная дзейнасць. Інфармацыйныя рэсурсы, даступныя карыстальніку пры рабоце на камп’ютарных інструментах, называюць асабістай інфармацыйнай прасторай карыстальніка. Асабістая інфармацыйная прастора з’яўляецца абавязковым атрыбутам сучаснага чалавека, а навыкі па яе фарміраванні можна разглядаць як важныя інфармацыйныя кампетэнцыі. У выпадку калі камп’ютарнае ўстройства не падключана да Інтэрнэту, асабістая інфармацыйная прастора абмежавана толькі тымі праграмамі і данымі, якія змешчаны на гэтым камп’ютары. Калі ж маецца магчымасць падключэння да Інтэрнэту, інфармацыйная прастора карыстальніка становіцца практычна бязмежнай. Для эфектыўнага ўжывання камп’ютарных устройстваў важна правільна сфарміраваць індывідуальную інфармацыйную прастору, г. зн: • устанавіць праграмнае забеспячэнне; Пры арганізацыі індывідуальнага інтэрфейсу важна наладзіць: • хуткасць доступу да інфармацыйных рэсурсаў; |
Акрамя інфармацыйных рэсурсаў, кампанентамі інфармацыйнай прасторы з’яўляюцца: • сродкі інфармацыйнага ўзаемадзеяння — сродкі тэлекамунікацый на ўзроўні аб’яднання камп’ютарных сетак і сродкаў рознага віду сувязі (тэлефоннай, тэлевізійнай, спадарожнікавай); Асноўныя функцыі інфармацыйнай прасторы: 1. Інтэгрыруючая. Прастора інфармацыі аб’ядноўвае ў адзінае сацыякультурнае і прасторава-камунікатыўнае асяроддзе разнастайныя віды дзейнасці чалавека. 2. Камунікатыўная. Інфармацы-йная прастора ўтварае асяроддзе інтэрактыўнай, мабільнай камунікацыі розных суб’ектаў дзейнасці для інфармацыйнага абмену. 3. Геапалітычная. Прастора інфармацыі стварае ўласныя рэсурсы, істотна змяняе значнасць традыцыйных рэсурсаў, што спрыяе стварэнню новага асяроддзя канкурэнцыі і геапалітычных адносін. 4. Актуалізуючая. У інфармацыйнай прасторы ажыццяўляецца актуалізацыя інтарэсаў розных суб’ектаў дзейнасці з дапамогай рэалізацыі імі інфармацыйнай палітыкі. |