§ 9. Правапіс галосных Е, Ё, Я
Практыкаванне № 86-1
Запішыце па-беларуску 5-7 назваў хімічных элементаў, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца літара е (пры неабходнасці звярніцеся да табліцы Мендзялеева). Да якіх напісанняў — фанетычных, марфалагічных, традыцыйных ці дыферэнцыйных — адносіцца правапіс літары е ў гэтых словах?
• Да якой лексікі паводле ўжывання — агульнаўжывальнай ці лексікі абмежаванага ўжытку — належаць запісаныя вамі словы?
У большасці запазычаных слоў пераход е ў я ў першым складзе перад націскам не адбываецца: метро, перыяд, легальны і інш. Як бачым, запазычаныя словы займаюць у нашай мове асаблівае месца: не падпарадкоўваюцца агульным правілам. Хаця назіраем тэндэнцыю да адаптавання іх да законаў мовы, у якую трапілі, сведчаннем чаго з’яўляюцца даўно запазычаныя ці, як іх яшчэ часам называюць, даўно асвоеныя словы (Паводле В. Іўчанкава). |
Прывядзіце прыклады даўно запазычаных слоў, у якіх у першым складзе перад націскам пішацца літара я.